Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КІЗІ́Л (Cornus),
род кветкавых раслін сям. кізілавых. 4 віды. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы, Паўд. і Усх. Еўропе, на Каўказе, у Паўд.-Усх. Азіі. На Беларусі інтрадукаваны К. мужчынскі (C. mas).
Лістападныя дрэвы або кусты выш. 2,5—10 м. Лісце супраціўнае, яйцападобнае або эліпсоіднае. Кветкі двухполыя, дробныя, залаціста-жоўтыя, па 5—9 у парасоніках. Паяўляюцца да распускання лісця. Плод — цёмна-чырв. мясістая падоўжаная касцянка. Драўніна цяжкая, цвёрдая, з прыгожай тэкстурай, ідзе на такарныя і сталярныя вырабы. Выкарыстоўваецца ў жывых агароджах, для замацавання равоў, восыпаў. Пладовыя, дэкар., лек., меданосныя і таніданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЗІ́Л-КАБІ́НСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура 9—6 ст. да н.э., пашыраная ў горных і перадгорных раёнах Крыма. Назва ад пячоры Кізіл-Каба за 25 км на Пд ад Сімферопаля. Прадстаўлена паселішчамі і могільнікамі. Знойдзены ляпная кераміка (часта глянцаваная і ўпрыгожаная наляпным або разным арнаментам), прылады працы з каменю і косці, упрыгожанні з бронзы. Належала таўрам, якія жылі невял. родамі, займаліся адгоннай жывёлагадоўляй у гарах і земляробствам у далінах рэк. К.-к.к. генетычна блізкая да кабанскай культурыПаўн. Каўказа.
Літ.:
Крис Х.И. Кизил-кобинская культура и тавры. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТРЭ́К, Селяха, Суляха,
рака ў Іране і Туркменіі. Даўж. 669 км, пл. горнай часткі басейна 27,3 тыс.км². Пачынаецца з Туркмена-Харасанскіх гор, цячэ ў межах Ірана па вузкай даліне, у нізоўях — па нізіне. Упадае ў Каспійскае м., утвараючы забалочаную дэльту. Гал. Прыток — Сумбар (справа). Вада даходзіць да Каспійскага м. толькі ў паводку, у астатні час разбіраецца на арашэнне. Сярэдні расход вады 9,2 м³/с (каля г.п.Кізіл-Атрэк у Туркменіі).