Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КА́БАК (Сяргей Львовіч) (н. 13.7.1953, г. Старгард-Шчэцінскі, Польшча),
бел. вучоны ў галіне анатоміі і эмбрыялогіі. Д-рмед.н. (1991), праф. (1996). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1976). Працуе ў ім з 1979. Навук. працы па эмбрыялогіі чалавека, эксперым. тэраталогіі, вывучэнні прыроджаных заган развіцця апорна-рухальнага апарату зародкаў чалавека. Пераклаў з англ. мовы «Кішэнны атлас анатоміі чалавека» Х.Фсніша і падручнік «Анатомія і фізіялогія для медсясцёр» Э.Пірс (абодва 1996) разам з В.В.Рудзянком.
Тв.:
Костно-суставная система: морфол. и биохим. аспекты формирования. Мн., 1990 (разам з АП.Аніськовай, С.П.Фешчанкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБА́К,
возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ладасна, за 17 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,23 км2, даўж. 870 м, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 8,9 м, даўж. берагавой лініі больш за 2 км. Пл. вадазбору 12,5 км2. Схілы катлавіны выш. 5—8 м (на У да 25 м), на Пд невыразныя, разараныя, на Пн пад лесам і хмызняком, на ПдЗ сплавінныя. Пойма шыр. да 10 м, пераўвільготненая, месцамі тарфяністая, парослая хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, глыбакаводная зона плоская, выслана сапрапелем. На Пд упадае ручай з воз. Бабча, на Пн выцякае ручай у воз. Ладасна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́БЧА,
возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 16 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,2 км², даўж. 0,87 км, найб.шыр. 0,35 км, найб.глыб. 13 м, даўж. берагавой лініі 2,07 км. Пл. вадазбору 1,95 км².
Схілы катлавіны выш. 10—15 м, на У 20—22 м. Берагі нізкія, на Пн і У тарфяністыя. Дно глеістае, мелкаводдзе пясчанае. Выцякае ручай у воз.Кабак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬІ́НКА, Кабак армуд, Палаціўка,
сорт грушы нар. селекцыі. На Беларусі пашыраны на прысядзібных участках.
Дрэва моцнарослае, з шырокапірамідальнай раскідзістай кронай сярэдняй гушчыні. Плоданашэнне на 6—7-ы год. Сорт сярэднезімаўстойлівы, ураджайны, адносна ўстойлівы да бактэрыяльнага раку, у вільготныя гады пашкоджваецца паршой і пладовай гніллю. Плады сярэдняй велічыні (120 г), правільнай грушападобнай формы. Скурка шчыльная, пры паспяванні жоўта-зялёная з ружаватым румянцам на сонечным баку. Мякаць белая, сярэдняй шчыльнасці і сакавітасці, салодкая. Спажывецкая спеласць у пач. жніўня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ДАСНА,
возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ладасна (выцякае з возера), за 18 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,61 км², даўж. каля 2 км, найб.шыр. 470 м, найб.глыб. 13,7 м, даўж. берагавой лініі 4,7 км. Пл. вадазбору 41 км². Схілы катлавіны выш. 5—8 м, пад хмызняком, на З і ПнУ разараныя. Зона мелкаводдзя вузкая і стромкая, у канцавых ч. возера (на Пд і Пн) больш шырокая, выслана пяскамі. З глыб. 5—6 м дно выслана ілам. Шыр. паласы прыбярэжнай расліннасці да 10 м (на Пн і Пд да 60 м). Упадаюць 4 ручаі, у т. л. з азёр Кабак (на Пд) і Гарадзішча (на 3).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТЭАЛО́ГІЯ (ад астэа... + ...логія),
1) раздзел анатоміі, які вывучае будову, развіццё і змены касцявога шкілета. Вылучаюць астэалогію агульную, прыватную (пра развіццё і будову асобных касцей), параўнальную, узроставую. Агульная астэалогія вывучае фіз.-хім. якасці косці, тканкавы, клетачны і субклетачны ўзроўні структурнай арганізацыі, уплыў розных фактараў на працэсы росту і перабудовы косці. Сучасныя даследаванні ў галіне астэалогіі звязаны з пошукамі спосабаў уплыву на працэсы рэгенерацыі, вызначэннем прычын эктапічнага росту, ацэнкай характару марфалагічных змяненняў пры трансплантацыі касцей. Прыватная астэалогія грунтуецца на вывучэнні анат. прэпаратаў і выкарыстанні метадаў даследавання шкілета жывога чалавека (рэнтгенаграфія, камп’ютэрная тамаграфія, ядзерна-магнітны рэзананс).
2) Астэалогія ў антрапалогіі вывучае варыяцыі памераў і формы чалавечага шкілета ў цэлым, а таксама асобных яго касцей. Даныя астэалогіі выкарыстоўваюць таксама ў палеанталогіі, расазнаўстве і інш.