КА́БАК (Сяргей Львовіч) (н. 13.7.1953, г. Старгард-Шчэцінскі, Польшча),

бел. вучоны ў галіне анатоміі і эмбрыялогіі. Д-р мед. н. (1991), праф. (1996). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1976). Працуе ў ім з 1979. Навук. працы па эмбрыялогіі чалавека, эксперым. тэраталогіі, вывучэнні прыроджаных заган развіцця апорна-рухальнага апарату зародкаў чалавека. Пераклаў з англ. мовы «Кішэнны атлас анатоміі чалавека» Х.​Фсніша і падручнік «Анатомія і фізіялогія для медсясцёр» Э.​Пірс (абодва 1996) разам з В.​В.​Рудзянком.

Тв.:

Костно-суставная система: морфол. и биохим. аспекты формирования. Мн., 1990 (разам з АП.​Аніськовай, С.​П.​Фешчанкам).

т. 7, с. 380

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)