латышскі літаратуразнавец. Д-рфілал. н. (1956). Скончыла Латвійскі ун-т (1949). Даследчыца творчасці Я.Судрабкална, бел.-лат.гіст. і літ. сувязей (кн. «Дружба, умацаваная ў вяках», з Д.Вікснай, 1977). Прымала ўдзел у складанні навук. збору твораў Я.Райніса (т. 1—3, 5—7, 17; варыянтаў 1—3; Дзярж. прэмія Латвіі 1986). Аўтар прац «Райніс і беларусы» (1975), «Ян Судрабкалн і беларусы» (1977). Складальнік лат.-бел. і бел.-лат. слоўніка. На лат. мову пераклала зб. прозы У.Караткевіча «Чазенія» (1976), шэраг апавяданняў Я.Коласа і інш. Прэзідэнт Латышскай асацыяцыі беларусістаў (з 1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІРУ́ТА
(сапр.Даравінская Амелія; 1863, в. Ройсталі, цяпер у межах Вільнюса — 27.7.1891),
бел. і польская фалькларыстка і этнограф. Адукацыю атрымала ў Варшаве. Настаўнічала, запісвала бел. фальклор і вяла этнагр. даследаванне Лідскага пав. (Гродзенская вобл.). Друкавалася ў час. «Wisła» («Вісла»), дзе ў 1889 змясціла апісанне дажынак з песнямі ў в. Шаўры Лідскага пав., паданні «Сосны ў Лідзе», «Паданне пра Пілакальскую гару» з Ваўкавыскага пав.Найб. значная публікацыя — «Беларускія песні з Лідскага павета» ў час. «Zbiór wiadomości do antropologii krajowej» («Зборнік паведамленняў па айчыннай антрапалогіі», 1892), куды ўвайшлі сямейна-бытавыя, любоўныя, лірычныя, рэкруцкія і салдацкія песні. Манаграфію «Народ Лідскага павета» цэнзура забараніла. Рукапісы Біруты зберагаюцца ў архівах Варшавы і Вільнюса.
Літ.:
Саламевіч Я. Даследчыца беларускага фальклору // Полымя. 1969. № 11;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНЬКО́ЎСКІ-ЦЮ́ЛІГ (Bańkowski-Zullig) Моніка
(н. 12.5.1946, Цюрых),
швейцарская славістка. Скончыла Цюрыхскі ун-т (1973). У 1971—90 у Цюрыхскім ун-це. З 1982 гал. рэферэнт Цэнтр. б-кі Цюрыха. Даследчыцашвейц.-слав. сувязяў. Сааўтар зб-каў «Факты і байкі» (1991), «Выгнанне і прытулак» (1994), навук. праектаў «Каменціраваная бібліяграфія па славянскай сацыялінгвістыцы» (т. 1—3, 1981), «Швейцарска-славянскія сувязі ад іх вытокаў. Дакументы і даследаванні» (1988—94). Распрацавала курс «Уводзіны ў беларусістыку» (1984—85). Аўтар публікацый «Адкрыццё незнаёмкі. Беларуская літаратура ў нямецкіх перакладах» (1989), «Беларускі еўрапеец» (пра М.Багдановіча), «Перабудова і моўная палітыка на прыкладзе Беларусі» (абедзве 1991), «Стан і перспектывы беларусістыкі ў Швейцарыі» (1993).
Тв.:
Бел.пер. — Прысутнасць беларускай культуры ў Швейцарыі // Голас Радзімы. 1993. 8 ліп.
даследчыца польскай, усх.-слав., у т. л.бел.,. моў. Д-рфілал. н., праф. Адзін з арганізатараў і кіраўнік (1956—72) кафедры бел. філалогіі Варшаўскага ун-та. У 1953—57 кіравала секцыяй укр. і бел. філалогіі ў Польска-сав. ін-це, у 1958—68 аддзелам бел. мовы ў Ін-це славяназнаўства Польскай АН. Асн. кірункі навук. прац — дыялекталогія, гісторыя і культура польск. мовы, русістыка, беларусістыка (польска-бел.-літоўскае моўнае памежжа, гісторыя мовы, анамастыка). Рэдактар (з М.В.Бірылам) «Падручнага польска-беларускага слоўніка» (1962). Кіравала падрыхтоўкай да выдання «Люду беларускага» М.Федароўскага (т. 5—7, 1958—69). Па яе ініцыятыве распачата вывучэнне гаворак Беласточчыны і выданне дыялектнага атласа рэгіёна (т. 1—3, 1980—89).
Літ.:
Czurak M. Bibliografia prac Antoniny Obrębskiej-Jabłońskiej // Acta Bałtico-Slavica. 1984. № 16.