дасле́дчыца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дасле́дчыца дасле́дчыцы
Р. дасле́дчыцы дасле́дчыц
Д. дасле́дчыцы дасле́дчыцам
В. дасле́дчыцу дасле́дчыц
Т. дасле́дчыцай
дасле́дчыцаю
дасле́дчыцамі
М. дасле́дчыцы дасле́дчыцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дасле́дчыца ж. иссле́довательница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дасле́дчыца, ‑ы, ж.

Жан. да даследчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасле́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто займаецца навуковымі даследаваннямі.

|| ж. дасле́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. дасле́дчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

иссле́довательница дасле́дчыца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

researcher [rɪˈsɜ:tʃə] n. дасле́дчык; дасле́дчыца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

badaczka

ж. даследчыца, навуковец (жанчына)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

испыта́тельница

1. выпрабава́льніца, -цы ж.; дасле́дчыца, -цы ж.;

2. экзамена́тарка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

А́БАЛА ((Ābola) Мірдза Эдуардаўна) (н. 23.2.1923, воласць Світэнэ, Латвія),

латышскі літаратуразнавец. Д-р філал. н. (1956). Скончыла Латвійскі ун-т (1949). Даследчыца творчасці Я.​Судрабкална, бел.-лат. гіст. і літ. сувязей (кн. «Дружба, умацаваная ў вяках», з Д.​Вікснай, 1977). Прымала ўдзел у складанні навук. збору твораў Я.​Райніса (т. 1—3, 5—7, 17; варыянтаў 1—3; Дзярж. прэмія Латвіі 1986). Аўтар прац «Райніс і беларусы» (1975), «Ян Судрабкалн і беларусы» (1977). Складальнік лат.-бел. і бел.-лат. слоўніка. На лат. мову пераклала зб. прозы У.​Караткевіча «Чазенія» (1976), шэраг апавяданняў Я.​Коласа і інш. Прэзідэнт Латышскай асацыяцыі беларусістаў (з 1991).

т. 1, с. 11

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАНЬКО́ЎСКІ-ЦЮ́ЛІГ ((Bańkowski-Zullig) Моніка) (н. 12.5.1946, Цюрых),

швейцарская славістка. Скончыла Цюрыхскі ун-т (1973). У 1971—90 у Цюрыхскім ун-це. З 1982 гал. рэферэнт Цэнтр. б-кі Цюрыха. Даследчыца швейц.-слав. сувязяў. Сааўтар зб-каў «Факты і байкі» (1991), «Выгнанне і прытулак» (1994), навук. праектаў «Каменціраваная бібліяграфія па славянскай сацыялінгвістыцы» (т. 1—3, 1981), «Швейцарска-славянскія сувязі ад іх вытокаў. Дакументы і даследаванні» (1988—94). Распрацавала курс «Уводзіны ў беларусістыку» (1984—85). Аўтар публікацый «Адкрыццё незнаёмкі. Беларуская літаратура ў нямецкіх перакладах» (1989), «Беларускі еўрапеец» (пра М.​Багдановіча), «Перабудова і моўная палітыка на прыкладзе Беларусі» (абедзве 1991), «Стан і перспектывы беларусістыкі ў Швейцарыі» (1993).

Тв.:

Бел. пер. — Прысутнасць беларускай культуры ў Швейцарыі // Голас Радзімы. 1993. 8 ліп.

У.​Л.​Сакалоўскі.

т. 2, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)