Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Волка (р., бас. Нёмана) 9/9, 506
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛКА,
рака ў Мінскай і Гродзенскай абласцях, левы прыток Бярэзіны (бас. Нёмана). Даўж. 36 км. Пл. вадазбору 391 км². Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад хутара Рудня Валожынскага р-на. Цячэ праз Налібоцкую пушчу. Даліна невыразная. Пойма вузкая, забалочаная, пад лесам і хмызняком. Рэчышча звілістае, разгалінаванае ў сярэднім цячэнні, на працягу 5 км ад вытоку каналізаванае. Берагі абрывістыя, невысокія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Волка (р., бас. Морачы) 3/152; 7/292; 9/310
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛКА,
рака ў Слуцкім і Капыльскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток р. Морач (бас. Прыпяці). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 250 км². Пачынаецца каля в. Славіна ў Слуцкім р-не, далей цячэ ў Капыльскім р-не па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна невыразная, месцамі скрынкападобная або трапецападобная, шыр. 2—3 км. Пойма двухбаковая, шыр. 500 м — 3 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае; на рацэ плаціна і 2 сажалкі.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
СІВІЧА́НКА,
рака ў Валожынскім р-не Мінскай вобл., левы прыток р.Волка (бас.р. Нёман). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 37 км². Пачынаецца на зах. схілах Мінскага ўзв. за 1 км на ПдЗ ад в. Сівіца, цячэ па Налібоцкай пушчы, упадае ў р.Волка за 7,8 км на ПдУ ад в. Белы Бераг Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл. Пойма пераважна забалочаная. Рэчышча да вусця на працягу 4,1 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ДАВІЧЫ,
вёска ў Бучацінскім с/с Капыльскага р-на Мінскай вобл., на р.Волка. Цэнтр калгаса. За 32 км на Пд ад г. Капыль, 147 км ад Мінска, 23 км ад чыг. ст. Цімкавічы. 397 ж., 154 двары (2001). Пач. школа-садок, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ЗЛЕДЗЬ,
рака на мяжы Валожынскага, Стаўбцоўскага р-наў Мінскай вобл. і Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл., левы прыток р.Волка (бас.р. Нёман). Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 134 км². Пачынаецца на ПнЗ ад в. Забор’е Валожынскага р-на на схілах Мінскага ўзв. У нізоўі цячэ па Налібоцкай пушчы. Асн. прыток — р. Каменка. Рэчышча б.ч. каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РАЧ,
рака ў Слуцкім, Клецкім і Салігорскім р-нах Мінскай вобл., правы прыток р. Случ (бас.р. Прыпяць). У верхнім цячэнні рака наз.Копанка. Даўж. 150 км. Пл. вадазбору 2030 км².
Пачынаецца каля в. Вошкаты Капыльскага р-на на Капыльскай градзе, цячэ па паўд.-зах.ч. Цэнтральнабярэзінскай раўніны і паўн.ч. нізіны Прыпяцкае Палессе. Асн. прытокі: Удава, Мажа, (справа), Волка, Вызенка (злева). Даліна на вял. працягу невыразная, месцамі трапецападобная, шыр. 400—800 м. У месцах, дзе даліна выразная, пойма двухбаковая, чаргуецца па берагах, шыр. 100—200 м. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае. Шыр. яго да в. Морач Капыльскага р-на 2—4 м, ніжэй 20—25 м, каля Чырвонаслабодскага вадасховішча (плаціна за 50 км ад вусця ракі) 40—50 м. Замярзае ў сярэдзіне снеж., крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Веснавы крыгаход 5 сут. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8,7 м³/с. М. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм.