Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́ЕВА (сапр.Юркоўская) Марыя Фёдараўна
(1868, С.-Пецярбург — 8.12.1953),
руская актрыса. З 1894 артыстка Т-ва мастацтва і л-ры, у 1898—1905 у МХТ. З тонкім лірызмам выконвала ролі ў п’есах Г.Гаўптмана (Раўтэндэляйн — «Патанулы звон», Кетэ — «Адзінокія»), А.Чэхава (Ірына — «Тры сястры», Аня — «Вішнёвы сад»), М.Горкага (Наташа — «На дне», Ліза — «Дзеці сонца», Мар’я Львоўна — «Дачнікі»). Адна са стваральнікаў і артыстка (1919—26) Вял.драм.т-ра ў Петраградзе. У 1931—48 дырэктар Маскоўскага Дома вучоных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДАНО́ВІЧ (Ірына Фларыянаўна) (27.9.1906, Мінск — 3.12.1994),
бел. актрыса, педагог. Нар.арт. Беларусі (1940). Дачка Ф.Ждановіча. Сцэн. дзейнасць пачала ў Першым т-ве бел. драмы і камедыі (Данілка ў «Раскіданым гняздзе» Я.Купалы). У 1920—62 у т-ры імя Я.Купалы, у 1962—69 педагог Бел.тэатр.-маст. ін-та. Актрыса вял.драм. тэмпераменту, высокай сцэн. культуры. Яе акцёрскі стыль меў акрэсленую рамант. афарбоўку. Сярод роляў: Марылька («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Аня («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона, Дзярж. прэмія СССР 1948). Вера («Апошнія» М.Горкага), Людміла, Негіна («Позняе каханне», «Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага), Дзіяна («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі), Джульета («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра).
Літ.:
Кузняцова К. Ірына Ждановіч. Мн., 1970.
І.Ф.Ждановіч.І.Ждановіч у ролях Марылькі (злева) і Дзіяны.