ЖДАНО́ВІЧ (Ірына Фларыянаўна) (27.9.1906, Мінск — 3.12.1994),
бел. актрыса, педагог. Нар.арт. Беларусі (1940). Дачка Ф.Ждановіча. Сцэн. дзейнасць пачала ў Першым т-ве бел. драмы і камедыі (Данілка ў «Раскіданым гняздзе» Я.Купалы). У 1920—62 у т-ры імя Я.Купалы, у 1962—69 педагог Бел.тэатр.-маст. ін-та. Актрыса вял.драм. тэмпераменту, высокай сцэн. культуры. Яе акцёрскі стыль меў акрэсленую рамант. афарбоўку. Сярод роляў: Марылька («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Аня («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона, Дзярж. прэмія СССР 1948). Вера («Апошнія» М.Горкага), Людміла, Негіна («Позняе каханне», «Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага), Дзіяна («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі), Джульета («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра).
Літ.:
Кузняцова К. Ірына Ждановіч. Мн., 1970.
І.Ф.Ждановіч.І.Ждановіч у ролях Марылькі (злева) і Дзіяны.