старажытная пісьмовая сістэма семіцкіх народаў. Адна з першых у гісторыі цывілізацыі спроб стварэння алфавітнай пісьменнасці на падставе акрафаніі (вымаўленне пачатковай фанемы слова, якое перадаецца малюнкам). С.п. лічаць прамежкавай ступенню паміж егіпецкім іерагліфічным пісьмом і семіцкімі кансанантна-гукавымі алфавітамі. Помнікі С.п. (надпісы на камянях, статуэтках багінь) знойдзены ў 1905 на Сінайскім п-ве англ. археолагам У.М.Пітры. Датаванне помнікаў да гэтага часу спрэчная (ад 18 да 15 ст. да н.э.). Найб. удалая спроба прачытання (дэшыфроўкі) помнікаў належыць У.Ф.Олбрайту ў сярэдзіне 20 ст. Некат. даследчыкі лічаць С.п. крыніцай арабскага пісьма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНХРАНІЗА́ЦЫЯ ВАГА́ННЯЎ,
устанаўленне і падтрыманне рэжыму ваганняў дзвюх ці больш вагальных сістэм, пры якім іх частоты роўныя ці кратныя адна адной. Напр., С.в. адбываецца ў звязанай сістэме з 2 аўтавагальных сістэм з блізкімі частотамі — абедзве сістэмы вагаюцца з аднолькавай частатой.
Аўтагенератары, генератары пераменнага току, сінхронныя рухавікі і інш. нелінейныя сістэмы ў выніку С.в. уваходзяць у сінхронны рэжым і ўстойліва працуюць у межах вызначанай паласы частот, некалькі эл. генератараў могуць працаваць на агульную эл. сетку, некалькі радыёперадатчыкаў — на агульную антэну і інш.На С.в. заснавана работа памнажальнікаў і дзялільнікаў частаты і інш. С.в. выкарыстоўваецца і ў медыцыне, напр., пры парушэннях рытму работы сэрца хворым ужыўляюць электронны сінхранізатар сардэчнага рытму — кардыястымулятар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНХРО́ННАЯ МАШЫ́НА,
звычайна 3-фазная электрычная пераменнага току машына, у якой вуглавыя скорасці вярчэння магн. поля і ротара аднолькавыя і кратныя частаце эл. току. Выкарыстоўваюцца ў прамысл. вытв-сці, энергетыцы і інш.
Асн. часткі: статар з абмоткай пераменнага току і ротар з абмоткай узбуджэння (сілкуецца пастаянным токам ад спец. ўзбуджальніка або праз выпрамнікі). Работа С.м. засн.на ўзаемадзеянні магн. поля, якое ствараецца абмоткай узбуджэння, з пераменным токам у абмотцы статара. Падзяляюцца на сінхронныя генератары, сінхронныя электрарухавікі і сінхронныя кампенсатары (працуюць у рэжыме рухавіка без нагрузкі на вал, выкарыстоўваюцца для павышэння магутнасці каэфіцыента і рэгулявання напружання ў канцы ці ў прамежкавых пунктах ЛЭП; гл. таксама Кампенсатар).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАНЦАВА́ТАСЦЬ,
уласцівасць горнай пароды расшчапляцца на тонкія пласціны, абумоўлена плоскапаралельным размяшчэннем пародаўтваральных мінералаў. Паводле генезісу адрозніваюць першасную С. (узнікае ў пародах адначасова з асадканамнажэннем або дыягенезам) і другасную С. (пры метамарфізме парод). Другасная С. бывае мех. (у выніку мех. ўздзеяння на сфарміраваную пароду), дыяфтарычнай (пры рэгрэсіўным мінер. ператварэнні магматычных і метамарфічных парод) і крышталізацыйнай (у выніку лакальнай перакрышталізацыі зыходнай пароды ў новую метамарфічную пароду). Паводле маштабаў праяўлення вылучаюць С. рэгіянальную (навял. плошчах, напр., пры складкаўтварэнні) і С. мясцовую (напр., пры перамяшчэнні парод уздоўж тэктанічных парушэнняў). С., якая ўзнікла пад мех. уздзеяннем без перакрышталізацыі і пераарыентацыі мінералаў, з утварэннем трэшчын, перпендыкулярных ціску, наз. кліваж (характэрна для гнейсаў, сланцаў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ЛА (італьян. solo ад лац. solus адзін, адзіны),
1) самастойная партыя аднаго выканаўцы (саліста) або эпізод у оперы, балеце, вак.-сімф., сімф., харавым ці кам.-інстр. творы, разлічаны на выкананне адным спеваком, танцорам ці інструменталістам.
2) Муз. твор ці яго частка, прызначаны для аднаго голасу або інструмента (з акампанементам ці без яго).
3) Tasto solo (T.S.; італьян. адна клавіша), абазначэнне ў генерал-басе, якое ўказвае на неабходнасць выканання партыі баса без акордавых гукаў. У партытуры тэрмін «С.» пазначае момант уступлення саліста, на тытульным лісце твора — яго прызначэнне для аднаго інструмента. Як аднагалосая форма выканання С. ўласціва і нар., у т. л.бел., песеннаму і інстр.муз. мастацтву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СОМАПАДО́БНЫЯ (Siluriformes),
атрад касцістых рыб. Каля 30 сям., 150 родаў, 1200 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. Вядомы з эацэну. Жывуць у прэсных водах. На Беларусі 3 віды: звычайны сом (Silurus glanis), сомік амерыканскі, або карлікавы, завезены ў 1935 у вадаёмы Брэсцкай вобл. і паўночнаамерыканскі канальны, або плямісты сомік (Ictalurus punctatus), акліматызаваны ў воз. Белае Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.
Даўж. да 5 м, маса да 300 кг (звычайны сом). Цела без лускі або ўкрытае касцявымі пласцінкамі. Вакол рота звычайна некалькі пар вусікаў. Ёсць вебераў апарат. 2, 3, 4 пазванкі зрослыя. На сківіцах зубы. Брушныя плаўнікі абдамінальныя. Амаль усе С. — драпежнікі. Многія — аб’екты промыслу, некат. разводзяць у акварыумах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІРЫ́ДА Макар Іванавіч (1867, в. Семернікі Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. — 1950),
бел.нар. казачнік. У 1894—1910 працаваў на тэкстыльнай фабрыцы ў прадмесці Нью-Йорка. Расказваў казкі землякам, якія збіраліся ў яго, каб паспяваць бел.нар. песні, паслухаць творы вуснай фантазіі роднага краю. Вярнуўшыся ў родную вёску, быў вядомы ў акрузе як славуты апавядальнік. Добра валодаў родным словам, дыялогам персанажаў, тонкім гумарам. Асаблівасці яго рэпертуару тыповыя для традыц.зах.-бел. фальклору. У 1948 ад яго рабіў запісы Л.Р.Бараг. Казкі С. ўвайшлі ў зб.наням. мове «Беларускія народныя казкі» (1966, 10-е выд., 1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРШЫНА́,
1) воінскае званне сяржанцкага (старшынскага), падафіцэрскага і унтэр-афіцэрскага саставу ва ўзбр. сілах шэрагу дзяржаў. У СССР існавала з 1935; у ВМФ адпавядала званне гал. карабельны С. Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь воінскае званне С. прысвойваецца лепшым старшым сяржантам, якія праслужылі на сяржанцкіх пасадах не менш як 6 месяцаў і пры прызначэнні на пасады, на якіх штатам прадугледжана званне С. Званне С. існуе і ў шэрагу інш. сілавых структур. Гл.Званні воінскія.
2) Службовая асоба ў роце (батарэі), у т. л. ва Узбр. Сілах Беларусі. З’яўляецца прамым нач. салдат і сяржантаў свайго падраздзялення. Падпарадкоўваецца камандзіру роты (батарэі) і ў адсутнасць афіцэра выконвае яго абавязкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТУ́ЖАЧНІКІ (Ladoga, Limenitis),
род дзённых матылёў сям. німфалід. Пашыраны ва ўмераных шыротах і субтропіках Паўн. паўшар’я. Ва Усх. Еўропе і Азіі 9 відаў. Жывуць у лясах, парках, уздоўж лясных дарог. На Беларусі 2 віды: С таполевы (Limenitis populi) і С. Каміла. або малы (L. camilla).
Размах крылаў да 80 мм; пярэднія шырокія, з папярочнай жылкай, зверху чорныя ці бурыя. з белым малюнкам, з зял. і сінім адлівам, знізу ржава-чырв.; заднія са звілістым краем. Дарослыя кормяцца сокам дрэў, інш.арган. рэчывамі. Вусені С. таполевага жывуць на таполях і асінах, С. Каміла — на бружмелі; кормяцца лісцем.
С.Л.Максімава.
Стужачнікі: 1 — Каміла; 2 — таполевы (а — імага; б — вусень; в — кукалка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУЛА́,
рака ў Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Нёман. Даўж. 76 км. Пл. вадазбору 520 км². Пачынаецца за 700 мнаПд ад в. Таўкачоўшчына. Цячэ па паўд.-зах. схілах Мінскага ўзв., у ніжнім цячэнні перасякае невял., зрэдку забалочаныя лясныя масівы. Упадае ў р. Нёман за 700 мнаПн ад в. Беражна Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. Даліна слабазвілістая, трапецападобная, шыр. 300—500 м, месцамі пашыраецца да 2 км. Пойма двухбаковая, шыр. 200—300 м, зрэдку пашыраецца да 600 м, перасечана лагчынамі і старыцамі. Рэчышча моцназвілістае, шыр. ракі ў межань ад 3 м у верхнім да 20 м у ніжнім цячэнні. У сутоках рэк С. і Нёман зона адпачынку Аталезь.