СПІРЫ́ДА Макар Іванавіч (1867, в. Семернікі Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. — 1950),
бел. нар. казачнік. У 1894—1910 працаваў на тэкстыльнай фабрыцы ў прадмесці Нью-Йорка. Расказваў казкі землякам, якія збіраліся ў яго, каб паспяваць бел. нар. песні, паслухаць творы вуснай фантазіі роднага краю. Вярнуўшыся ў родную вёску, быў вядомы ў акрузе як славуты апавядальнік. Добра валодаў родным словам, дыялогам персанажаў, тонкім гумарам. Асаблівасці яго рэпертуару тыповыя для традыц. зах.-бел. фальклору. У 1948 ад яго рабіў запісы Л.Р.Бараг. Казкі С. ўвайшлі ў зб. на ням. мове «Беларускія народныя казкі» (1966, 10-е выд., 1980).
Літ.:
Бараг Л. Беларуская казка. Мн., 1969. С. 241—242.
І.У.Саламевіч.
т. 15, с. 115
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)