брытанскі паліт. і дзярж. дзеяч. Баранеса Т.Кестывен (з 1992). Вучылася ў Оксфардскім ун-це (1944—47). Працавала на хім. прадпрыемствах, займалася адвакацкай практыкай. У 1959—92 дэп. палаты абшчын. У 1970—74 міністр асветы і навукі ва ўрадзе Э.Р.Дж.Хіта. З 1975 лідэр апазіцыі. У 1975—90 лідэр Кансерватыўнай партыі. У 1979—90 прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі (першая ў брыт. гісторыі жанчына на гэтай пасадзе). Урад Т. праводзіў манетарысцкую (гл.Манетарызм) эканам. палітыку ў духу неакансерватызму («тэтчэрызм»), даў незалежнасць Зімбабве (1980), з дапамогай узбр. сіл вырашыў на карысць Вялікабрытаніі англа-аргенцінскі канфлікт 1982, заключыў дагавор з Кітаем аб перадачы яму ў 1997 брыт. калоніі Ганконг (1984), падтрымліваў палітыку «перабудовы» ў СССР. З 1992 чл. палаты лордаў. Аўтар мемуараў (т. 1—2, 1993—95).
Літ.:
Огден К. Маргарет Тэтчер: Женщина у власти: Портрет человека и политика: Пер. с англ.М., 1992;
Перегудов С.П. Тэтчер и тэтчеризм. М., 1996;
Воропаева О. Маргарет Тэтчер. Мн., 1998;
Попов В.И. Маргарет Тэтчер: человек и политик: Взгляд рос. дипломата. 2 изд. М., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УВА́РАЎ Уладзімір Паўлавіч (25.5.1925, г. Уварава Тамбоўскай вобл., Расія — 3.7.1983),
бел. вучоны-эканаміст, мовазнавец, журналіст. Бацька Г.У.Уваравай. Д-рэканам.н. (1977), праф. (1977). Скончыў Ваен.ін-т замежных моў (1949). З 1949 у газ. «Osterreichische Zeitung» («Аўстрыйская газета»). У 1956—58 у Мінскім пед. ін-це замежных моў, з 1960 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі (у 1960—64 заг. кафедры, у 1964—65 і 1974—78 дэкан ф-та). З 1978 заг. кафедры ў Ін-це павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук пры БДУ, у 1978—79 адначасова ў Вышэйшай эканам. школе ў Празе. Навук. працы па праблемах паліт. эканоміі, гісторыі эканам. вучэнняў, па сістэме вывучэння паліт. эканоміі і эканам. гісторыі вучэнняў з выкарыстаннем ЭВМ, тэорыі і практыкі разумення і перакладу замежнага тэксту.
Тв.:
Как научиться понимать и переводить иностранный текст. Мн., 1968 (у сааўт.);
Идеология современного реформизма. Мн., 1970;
Семинары по политической экономии с применением ЭВМ: (Исслед. пробл. управления учеб. процессом). Мн., 1982;
История экономических учений. М., 1983 (у сааўт.);
Экономическое соуправление: Политэкон. анализ соц.-демокр. теории и буржуаз. практики. Мн., 1985 (разам з Л.Ф.Заікам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕНО́ЛЫ,
арганічныя злучэнні араматычнага раду, у малекулах якіх гідраксільныя групы звязаны з атамамі вугляроду араматычнага кальца. Паводле колькасці гідраксільных груп вылучаюць адна- (напр., фенол, нафтол, крэзол), двух- (гідрахінон, піракатэхін, рэзарцын) і шмататамныя Ф. (пірагалол, флораглюцын). Паводле колькасці араматычных ядзер адрозніваюць уласна Ф., нафтолы (2 кандэнсаваныя ядры), антролы (3 ядры), фенантролы (4), бензатэтролы (5) і інш.
Бясколерныя ці афарбаваныя крышталі або вадкасці, большасць мае моцны характэрны пах. Добра раствараюцца ў этаноле, дыэтылавым эфіры, ацэтоне, абмежавана — у бензоле, вадзе. Маюць слабакіслотныя ўласцівасці: у растворах шчолачаў утвараюць солепадобныя злучэнні (феналяты), якія ацыліруюцца з утварэннем складаных эфіраў і алкіліруюцца з утварэннем простых эфіраў. Атамы вадароду ядра Ф. лёгка замяшчаюцца ў рэакцыях галагеніравання, нітравання, сульфіравання і інш., што звязана з наяўнасцю гідраксільнай групы (моцнага орта-пара-арыентанта). Для Ф. характэрны таксама рэакцыі кандэнсацыі. Атрымліваюць Ф. акісленнем араматычных вуглевадародаў і цыклаалканаў, гідролізам арылгалагенідаў, шчолачным плаўленнем араматычных сульфакіслот і інш., вылучаюць з каменнавугальнай смалы, расл., сыравіны. Выкарыстоўваюць у вытв-сці фенола-альдэгідных смол, паверхнева-актыўных рэчываў, фарбавальнікаў, лекаў, антыаксідантаў і інш. Таксічныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ЗІКА ВЫСО́КІХ ЭНЕ́РГІЙ,
раздзел фізікі, які вывучае ўзаемадзеянні элементарных часціц высокіх (рэлятывісцкіх і ультрарэлятывісцкіх) энергій; састаўная частка фізікі элементарных часціц.
Асн. эксперым. сродкі — паскаральнікі зароджаных часціц, а таксама мішэні і дэтэктары для касм. прамянёў, з дапамогай якіх адкрыта ці пацверджана існаванне большасці элементарных часціц (напр., пазітрона, мезона, гіперона, рэзанансу, нейтрына, цяжкіх лептонаў, кварка, калібровачных вектарных базонаў), устаноўлены (ці правераны) фіз. ўласцівасці і характарыстыкі, законы ўзаемадзеянняў, спецыфічныя захавання законы і іх парушэнні. Эксперым. Ф.в.э. вызначае кірункі і ход развіцця тэорыі ўзаемадзеянняў элементарных часціц, якая ў сваю чаргу забяспечвае адэкватнае апісанне эксперым. назіраных працэсаў і фіз. інтэрпрэтацыю атрыманых вынікаў. Ф.в.э. адкрыла новыя магчымасці ў астранамічных і астрафіз. даследаваннях (напр., нейтрынныя і гама-прамянёвыя «тэлескопы»), мае дастасаванні ў тэхніцы, хіміі, біялогіі.
На Беларусі даследаванні па праблемах Ф.в.э. праводзяцца з 1974 у Ін-це фізікі Нац.АН, з 1976 Гомельскім ун-це, з 1987 НДІядз. праблем, з 1993 у Нац. цэнтры фізікі часціц і высокіх энергій БДУ на паскаральніках гарадоў Дубна і Серпухаў (Расія), Жэнева (Швейцарыя) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАРО́ЎСКІ Антоній Васілевіч (14.12.1884, г. Кіраваград, Украіна — 27.3.1968),
расійскі і чэшскі гісторык-славіст. Скончыў Новарасійскі ун-т (г. Адэса, 1908), з 1912 дацэнт, у 1917—22 праф. гэтага ун-та. З 1923 у Чэхаславакіі, старшыня гісторыка-філал. аддзялення Рускай навуч. калегіі. З 1933 выкладаў гісторыю Расіі ў Карлавым ун-це ў Празе. З 1948 ардынарны праф. гэтага ун-та. Аўтар прац па гісторыі Расіі і ўзаемаадносін Чэхіі зусх. славянамі, у т. л. беларусамі («Чэхі і ўсходнія славяне», ч. 1—2, Прага, 1935—47). Даследаваў жыццё і дзейнасць Ф.Скарыны. У арт. «Скарыніяна» (1968) прааналізаваў найважн. публікацыі пра Скарыну за 1926—66. Падзяляў думку У.І.Пічэты пра першаснае значэнне ўнутр.бел. каранёў у фарміраванні духоўна-творчага аблічча Скарыны.
Тв.:
Scoriniana // 450 год беларускага кнігадрукавання. Мн., 1968;
Франциск Скорина и Москва // Тр.Отд. древнерус. лит. Ин-та рус. лит. АНСССР. Л., 1969. Т. 24;
Чешская библия в истории русской культуры и письменности: (Фр.Скорина и продолжатели его дела) // Sbomik íilologicky. Praha, 1940—46. Sv. 12;
Ćesko-Ruské obchodni styky v minulosti. Praha, 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОТАНАБО́РНАЯ МАШЫ́НА,
разнавіднасць наборнай машыны, у якой набор ажыццяўляецца з рэгістрацыяй шрыфтавых знакаў (літар, лічбаў і інш.) фатагр. спосабам на святлоадчувальным матэрыяле (фотаплёнцы. фотапаперы). Найб. пашыраны электронныя фотанаборныя аўтаматы, у якіх асн. аперацыі фотанабору выконваюцца на наборна-праграмавальным апараце, а таксама ў сістэмах аўтаматызаванага набору тэксту і аўтаматызаванай перапрацоўкі тэксту і ілюстрацый. Аўтаматы з дапамогай кіроўнага і фатагр. прыстасаванняў ажыццяўляюць фатаграфаванне тэксту на рулонны фотаматэрыял.
Першая Ф.м. запатэнтавана ў 1894 Е.Порцэльтам (Венгрыя). У 1952 Дж.Макнейні (ЗША) створана Ф.м. з электронна-прамянёвай трубкай. заснаваная на ўзнаўленні знакаў, радкоў і старонак на экране трубкі і праецыравання іх на фотаматэрыял (працуе з лічбавымі шрыфтаносьбітамі, у якіх відарысы знакаў і рысункаў закадзіраваны ў лічбавай форме). Найноўшыя Ф.м. — лазерныя, якія ажыццяўляюць лазерны запіс інфармацыі на фотаматэрыял, забяспечваюць высокую якасць тэксту і відарысаў пры вял. хуткасці работы.
Літ.:
Ремизов Ю.Б. Процессы и оборудование фотонабора. М., 1990.
У.М.Сацута.
Аптычная схема фотанаборнай машыны «Фатон» (Вялікабрытанія); 1 — фотаматэрыял; 2 — люстэрка; 3 — дыск з аб’ектывамі; 4 — імпульсная лямпа; 5 — шрыфтаносьбіт; 6 — знак шрыфтаносьбіта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́НКА (Hanko), Гангут,
паўвостраў на ПдЗ Фінляндыі. Выступае ў Фінскі зал. Балтыйскага м. на 35 км. Узгорыстая раўніна, укрытая хвойнымі лясамі. Порт — Ханка.
Пасяленні на п-ве вядомы з 13 ст.З канца 13 ст. да 1809 ён у складзе Швецыі. У Паўночную вайну 1700—21 тут адбыўся Гангуцкі бой 1714. У 1809—1917 Х. ў складзе Рас. імперыі, са снеж. 1917 — Фінляндскай рэспублікі. Пасля савецка-фінляндскай вайны 1939—40 стаў сав. ваенна-марской базай Балт. флоту. У Вял.Айч. вайну 22.6—2.12.1941 мясц. гарнізон (25 тыс.чал., 95 берагавых і зенітных гармат, 20 самалётаў, 7 катэраў. 16 дапаможных суднаў) 165 дзён абараняў п-аў, але пасля таго як сав. войскі пакінулі Талін (28.8.1941), Х. апынуўся ў варожым тыле, Стаўка Вярх. Галоўнакамандавання вырашыла эвакуіраваць яго абаронцаў. 23.10—2.12.1941 9 трансп. канвояў пад камандаваннем віцэ-адм. В.П.Дразда вывезлі з п-ваў Ленінград 22 тыс.чал.з узбраеннем, тэхнікай і харчаваннем, што значна дапамагло абаронцам горада. Паводле пагаднення аб перамір’і з Фінляндыяй 1944 і мірнага дагавора 1947 СССР адмовіўся ад правоў на арэнду Х.
расійскі фізік і фізікахімік, заснавальнік навук. школы па фізіцы гарэння і выбуху. Акад.Рас.АН (1953, чл.-кар. 1946). Тройчы Герой Сац. Працы (1949, 1951, 1954). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1925). У 1921—31 у Фізіка-тэхн. ін-це АНСССР. У 1926—28 стажыраваўся ў Кавендышскай лабараторыі ў Э.Рэзерфарда. З 1931 у Ін-це хім. фізікі АНСССР. З 1946 у ядз. цэнтры КБ-11 (г. Арзамас-16, цяпер г. Сароў). Навук. працы па тэорыі выбуховых рэчываў. даследаванні крытычнай т-ры кандэнсацыі пары металаў, узаемадзеянні малекул з паверхняй цвёрдых цел, праблемах тэрмаядз. лазернага сінтэзу і ядз. энергетыкі. Разам з Я.Б.Зяльдовічам упершыню правёў разлік ланцуговай рэакцыі дзялення урану (1939). Адзін з удзельнікаў стварэння і ўдасканалення савецкай ядз. зброі. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951, 1953. Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР (1983).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІМІ́ЧНАЕ І НАФТАХІМІ́ЧНАЕ МАШЫНАБУДАВА́ННЕ,
галіна агульнага машынабудавання, прадпрыемствы якога вырабляюць разнастайнае тэхнал. абсталяванне, а таксама камплекты тэхнал. ліній і ўстановак для хім. і нафтахім., нафтавай і газавай прам-сці. Як самаст. галіна машынабудавання ўзнікла ў канцы 19 ст. На Беларусі пачала стварацца пасля 2-й сусв. вайны. У рэспубліцы няма буйных спецыялізаваных прадпрыемстваў гэтай галіны, але больш як на 20 з-дах наладжаны выпуск разнастайнай яе прадукцыі. Так, Мінскі электратэхнічны завод імя В.І.Казлова вырабляе нафтапрамысл. абсталяванне, Гродзенскі мех.з-д — хім. абсталяванне і запасныя часткі да яго, «Мінскстроммаш» — абсталяванне для хім. прам-сці, з-д «Сейсматэхніка» ў Гомелі — абсталяванне для абследавання і рамонту свідравін, Магілёўскі рамонтна-мех.з-д — запчасткі для хім. абсталявання, «Тэрма-Брэст» (сумеснае бел.-венгерска-аўстрыйскае прадпрыемства) — фільтры газавыя і клапаны электрамагнітныя газавыя, Навагрудскі завод газавай апаратуры — лічыльнікі расходу газу, «Колерніт» (прадпрыемства ў г. Дзяржынск) — краны газавыя, рэгулятары ціску газу і інш.З замежных краін машынабудаванне гэтай прам-сці найб. развіта ў ЗША, Японіі, Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ТАМЕЛЬ,
група археал. помнікаў раннеславянскага часу (7—10 ст.) — гарадзішча, селішча, бескурганны могільнік — каля в. Хотамель Столінскага р-на Брэсцкай вобл.Гарадзішча авальнай формы, умацавана валамі і ровам (захаваліся ззах. і ўсх. бакоў). Даследавалі Р.Якімовіч (1937), Б.В.Міралюбаў (1953), Ю.У.Кухарэнка (1954—57), І.П.Русанава (1964). Выяўлены рэшткі агнішчаў і слупавых ям, знойдзены ляпная і ганчарная кераміка, металічныя наканечнікі стрэл і дзідаў, сярэбраныя скроневыя кольцы і фрагмент бранзалета з пашыранымі канцамі, жал. спражка, пласціны даспехаў і інш. Гарадзішча не было заселена, з’яўлялася сховішчам, пазней — грамадскім цэнтрам, месцам сходаў. На селішчы (знаходзіцца на У і З ад гарадзішча, пл. 5—6 га) выяўлены рэшткі прамавугольных паўзямлянкавых жытлаў, знойдзены ляпная кераміка, ганчарны посуд, жал. нажы, сярпы, долаты, тачыльныя брускі, гліняныя і шыферныя прасліцы, рыбалоўныя восці. Бескурганны могільнікз пахавальным абрадам трупаспалення. Х. — адзін з першых раннеслав. помнікаў 2-й пал. 1-га тыс.н.э., даследаваных на Пд Беларусі і ПнЗ Украіны. Выкарыстоўваецца як эталон для датавання інш.археал. аб’ектаў.