Засн. ў 1930 у Мінску як цэх Мінскай кандытарскай фабрыкі «Камунарка»; у 1936—71 бісквітная ф-ка. У Вял.Айч. вайну часткова разбурана. Адноўлена ў 1944—45, рэканструявана і расшырана. У 1971—80 у складзе Мінскага вытв. аб’яднання кандытарскай прам-сці «Камунарка». З 1980 бісквітна-паліграф.ф-ка. У 1991 пабудавана нанава. У 1991—93 кандытарская ф-ка № 2 у складзе ф-кі «Камунарка». З 1993 дзярж. прадпрыемства кандытарская ф-ка «Слодыч». Асн. прадукцыя (1999) — пячэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ТРЫКАТА́ЖНАЯ ФА́БРЫКА.
Створана ў 1962 у Мінску на базе камбіната мясц.прам-сці. У 1967—71 пабудавана нанава. З 1974 галаўное прадпрыемства Мінскага вытв.трыкат. аб’яднання «Прагрэс». У 1986—91 Рэсп. Дом мадэлей. З 1991 Мінская прамысл.-гандл.трыкат. фірма «Алеся». Асн. прадукцыя (1999): верхні трыкатаж з паўшарсцяной, сінт. і штучнай пражы (жаночыя, спарт., дзіцячыя касцюмы, жаночыя і мужчынскія жакеты, джэмперы, світэры і інш.). У складзе прадпрыемства фірменныя магазін «Мара», салон-магазін «Талісман», гандл. дом «Кросны».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРАБІЛІ́Т (ад лац. mirabilis дзівосны),
глаўберава соль, мінерал класа сульфатаў, водны сульфат натрыю Na2[SO4]∙10H2O. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Утварае зямлістыя агрэгаты, налёты, скарынкі, зрэдку кароткапрызматычныя крышталі. Бясколерны, празрысты, зрэдку белы. Бляск шкляны. Крохкі. Цв. 1,5—2. Шчыльн. 1,48 г/см³. Хемагеннага асадкавага паходжання, утвараецца з азёрных і марскіх расолаў пры т-ры ніжэй за 20—25 °C. Сыравіна для содавай, шкляной і лакафарбавай прам-сці; выкарыстоўваецца ў медыцыне. Радовішчы ў Расіі, Туркменістане, ЗША, Мексіцы, Аргенціне і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУСА́КА (Lusaka),
горад, сталіца Замбіі. Знаходзіцца ў цэнтр.ч. краіны, на выш. 1280 м. Адм. ц.прав. Лусака. 1307. тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харч., швейная, цэм., хім., аўтазборачная. Ун-т. Этнагр.ін-т. Ін-тафр. даследаванняў. Нац. архіў. Бат. сад. Таварыства па ахове дзікіх жывёл і прыроды Замбіі.
Засн. ў 1905 як чыг. станцыя паблізу аднайм. вёскі. З 1935 адм. цэнтр брыт. пратэктарата Паўн. Радэзія. З 1964 сталіца незалежнай Замбіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУСО́Н (Luzón),
найбольшы востраў на Пн Філіпінскага архіпелага. Пл. 105,6 тыс.км². Нас. 30 млн.чал. (1995). Рэльеф пераважна сярэднягорны, выш. да 2928 м (г. Пулаг). Есць дзеючыя вулканы (Маён і інш.). Клімат субэкватарыяльны, мусонны, частыя тайфуны. Вечназялёныя і лістападныя трапічныя лясы, у далінах рэк — саванны. Радовішчы храмітаў, золата, нафты, газу, жал. руд. Прам-сць: харч., дрэваапр., тэкст., цэм., горназдабыўная. Вырошчваюць рыс, кукурузу, трыснёг, тытунь, какосавую пальму, какаву, каву, манільскія каноплі і інш. На Л. сталіца Філіпін — г. Маніла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫШ’ЯКО́ВЫЯ РУ́ДЫ,
прыродныя мінер. ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца ў прам-сці для здабычы мыш’яку. У прыродзе вядома больш за 120 мінералаў мыш’яку, гал. з іх арсенапірыт (да 46% As, часта з прымессю золата), лёлінгіт (да 72,8% As), рэальгар (да 70,1% As) і аўрыпігмент (да 61% As). Пераважна мыш’як здабываюць спадарожна з поліметал. руд у комплексе з золатам, серабром, свінцом, меддзю, кобальтам, волавам і інш. Паходжанне эндагеннае (гідратэрмальнае, метасаматычнае). Радовішчы ў Расіі, ЗША, Швецыі, Мексіцы, Японіі, Балівіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛО́ЧНАЯ КІСЛАТА́, α-оксіпрапіёнавая кіслата,
CH3CH(OH)COOH, монакарбонавая оксікіслата. Пашырана ў прыродзе, утвараецца з цукрыстых рэчываў пры малочнакіслым браджэнні. У значнай колькасці назапашваецца ў квашанай капусце, саленнях, кіслым малацэ, выспяваючых сырах. Бясколерныя крышталі, добрарастваральныя ў вадзе. Солі М.к. (лактаты) — канчатковыя прадукты анаэробнага распаду глікагену ці глюкозы. Пры фіз. нагрузцы М.к. назапашваецца ў мышцах (мышачная стомленасць) за кошт зніжэння ўзроўню глікагену. Пасля адпачынку М.к. пераўтвараецца ў глікаген і часткова акісляецца. Выкарыстоўваецца ў гарбарнай, харч. і тэкст.прам-сці, медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНА́ЎС (Manaus),
горад на Пн Бразіліі, адм. ц. штата Амазонас. Порт на р. Рыу-Негру, пры яе ўпадзенні ў Амазонку, больш як за 1600 км ад Атлантычнага ак., даступны для марскіх суднаў. Засн. ў 1660 партугальцамі. 1 млн.ж. (1991). Міжнар. аэрапорт. Важны гандл.-размеркавальны цэнтр браз. Амазоніі. Радовішча нафты. Прам-сць: дрэваапр., нафтаперапр., тэкст., харчасмакавая; прадпрыемствы па перапрацоўцы каўчуку, джуту, драўніны, вырабаў з кракадзілавай скуры. Ун-т. Ін-т геаграфіі і гісторыі Амазоніі. Бат. і заал. сад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНПЕЛЬЕ́ (Montpellier),
горад на Пд Францыі, на р. Лез, каля ўзбярэжжа Міжземнага м.Адм. ц. дэпартамента Эро. Засн. каля 737. 237 тыс.ж. (1990). Трансп. вузел. Прам-сць: эл.-тэхн., маш.-буд., швейная, харч., вытв-сць угнаенняў. Буйны цэнтр вінаробства і віна-гандлю. Ун-т. Бат. сад (з 1593). Музеі: Фабра, Атжэ, раманскага мастацтва. Турызм. Арх. помнікі 14—18 ст., у т. л. сабор Сен-П’ер (14—15 ст.), вежа (14 ст.), барочныя і класіцыстычныя палацы (17—18 ст.).
Бясколерныя крышталі, плавяцца з раскладаннем (tпл 364 °C), шчыльн. 1571 кг/м³. Не раствараецца ў халоднай вадзе і большасці арган. растваральнікаў. У прам-сці атрымліваюць піролізам мачавіны пры т-ры 350—500 °C і ціску 5—40 МПа або сінтэзам з дыцыяндыаміду (NH2)2C=N—C≡N у вадкім аміяку. Выкарыстоўваюць для атрымання меламіна-фармальдэгідных і іонаабменных смол, дубільнікаў, інгібітараў карозіі, вытворныя (хлормеламіны) — як антысептыкі і адбельвальныя сродкі.