Прам ’трама’ (лун., З нар. сл.). Відаць, з польск. tram ’трама’ пад уплывам прамы, просты і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прам...

Першая састаўная частка складаных слоў у знач.:

1) які мае адносіны да прамысловасці, напр., прамтавары;

2) які мае адносіны да промыслу, напр., прамкааперацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прам- (прамысловы) Industrie-

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

-прам (прамысловасць) -industrie

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пражэ́ктарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пражэктара. Палахліва мільганула з боку чыгуначнага моста некалькі пражэктарных прам[янёў]. Лынькоў. // Прызначаны для пражэктара. Пражэктарная лямпа. □ З правага боку ўзносілася ў неба вялікая пражэктарная мачта. Васіленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прэм ’сапраўды’ (Мат. Гом.). З прам(о) (гл. прамы) ’сапраўды, на самой справе’; параўн. рус. прям ’тс’; э ў корані ў выніку нерэгулярных фанетычных змяненняў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стро́мы, ‑ая, ‑ае.

Вельмі круты. Скалісты, ззаду асветлены прам[янямі] бераг быў стромы, як сцяна, высокі — больш за дзвесце метраў. Брыль. Рака ўвесь час пятляе, па абодва бакі яе шырокія заліўныя лугі. На заваротах — адзін бераг нізкі, пясчаны, другі — стромы, круты. Сачанка. [Дзеці] павольна абышлі ўжо тры бакі будыніны і цяпер павінны былі выйсці на чацвёрты бок, што выходзіў на стромы адхон. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

miś

м.

1. жарт. мішка (мяккая цацка);

2. прам. і перан. мядзведзь, мядзведзік;

3. штучнае футра

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прама́я ж. матэм. Geráde (sub) f -, -n, geráde Liní¦e;

праве́сці праму́ю éine Geráde zíehen*;

адле́гласць па прамо́й Lúftlini¦e f -, -n;

фі́нішная прам спарт. Zíelgerade f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Паро́м ’плыт або пласкадоннае судна для перавозкі людзей або грузаў цераз рэчку, возера, праліў’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк.; Маш., 130; Інстр. I), поро́м ’тс’ (ТС), паромшчык. Агульнаслав.: рус. поро́м, паро́м, укр. поро́м, ст.-рус. поромъ, польск. prom, чэш., славац. prám, серб.-харв. пра̏м, балг. прам. Прасл. pormъ. Роднасныя ў і.-е. мовах: ст.-ісл. farmr ’цяжар, ноша, груз’, ст.-в.-ням. farm, сяр.-в.-ням. varm ’човен, паром’, ст.-в.-ням. faran ’ехаць’, грэч. περάω ’пранікаю, праходжу’ (гл. Траўтман, 216; Фасмер, 3, 331 з літ-рай). Слав. слова не запазычана з ням. Prahm ’паром’, таму што апошняе ўзыходзіць да чэш. prám (гл. Фасмер, там жа; Махэк₂, 479).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)