рака ў Чэрвеньскім і Бярэзінскім р-нах Мінскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 55 км, пл. вадазбору 549 км². Выцякае з воз. Дзікае, цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, упадае ў р. Бярэзіна за 1,5 км на У ад в. Якшыцы Бярэзінскага р-на. Асн. прытокі: Карпілаўка, Бусль (злева), Ганутка, Дабрыца (справа). Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэдняй і ніжняй ч. трапецападобная, шыр. да 1,5—2 км. Пойма двухбаковая, шыр. да 200 м, на асобных участках да 1 км. Рэчышча каналізаванае ў верхнім і ніжнім цячэнні, шыр. да 8 м. Берагі сярэдне стромкія і стромкія, выш. ад 0,3 да 1,2 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,3 м³/с, на перыяд веснавога разводдзя прыпадае 52% гадавога сцёку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСВЕ́ЧЧА,
возера ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нішча, за 17 км на ПнУ ад г.п. Расоны. Пл. 4,2 км², даўж. каля 3 км, найб.шыр. 2,1 км, найб.глыб. 3,8 м, даўж. берагавой лініі 8,2 км, пл. вадазбору 22,8 км². Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы выш. да 10 м (на ПдУ да 20 м), пясчаныя, параслі лесам, участкамі на У і З разараныя. На Пд да возера прымыкае забалочаная нізіна. Пойма шыр. 20—100 м, забалочаная. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, участкамі забалочаныя. Востраў пл. 2 га. Дно да глыб. 1 м пясчанае, ніжэй выслана апясчаненым ілам і сапрапелем. Зарастае ўздоўж берагоў да глыб. 1,5 м, шыр. паласы расліннасці 10—200 м. Упадаюць 3 ручаі, выцякае ручай Іспол.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЕАГУ́ЛЬНАЯ СТА́ЧКА НА ПО́ЎДНІ РАСІ́І 1903,
масавая стачка ў ліп.—жніўні 1903, у якой удзельнічалі каля 200 тыс. рабочых Закаўказзя і Украіны; першая стачка рас. рабочых, якая выйшла замясц. рамкі і ахапіла буйны эканам. рэгіён. Адбывалася ва ўмовах эканам. крызісу, які значна пагоршыў становішча рабочых. Пачалася 14.7.1903 з забастоўкі рабочых Баку, адбывалася пад кіраўніцтвам к-таў РСДРП. Рабочыя патрабавалі ўвядзення 8-гадзіннага рабочага дня, павышэння зарплаты і інш. Стачкі спалучаліся з мітынгамі і дэманстрацыямі, на якіх разам з эканам. патрабаваннямі абвяшчаліся паліт. лозунгі: «Далоў самадзяржаўе!», «Хай жыве дэмакратычная рэспубліка!». Масавыя забастоўкі рабочых адбыліся ў многіх інш. рэгіёнах Расійскай імперыі, у т. л. на Беларусі. Рабочыя выступленні 1903, якія ў значнай ступені насілі паліт. характар, сталі пралогам да рэвалюцыі 1905—07 у Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́СЯ,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 10 км на З ад г. Браслаў. Пл. 0,2 км², даўж. 680 м, найб.шыр. 450 м, глыб. 17,3 м, даўж. берагавой лініі 1,9 км, пл. вадазбору 18 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. да 18 м, на Пд і З разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, на ПнЗ і ПдУ нізкія, забалочаныя, аддзелены ад схілаў шырокай (100—150 м) поймай. Утвараюць некалькі заліваў. Востраў пл. 0,25 га, парослы хмызняком. Дно да 3 м выслана пяском, ніжэй гліністым ілам. Зарастае ў прыбярэжнай ч. на шыр. 35 м, да глыб. 3,5 м. Упадаюць 2 ручаі (у т. л. з воз. Рэйспа), злучана пратокай з воз. Бірутэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЯ́ЖА,
рака ў Мінскім і Смалявіцкім р-нах Мінскай вобл., правы прыток р. Гайна (бас.р. Дняпро). Даўж. 45 км, пл. вадазбору 473 км². Пачынаецца з вадасх. Астрашыцкі Гарадок у Мінскім р-не. У вярхоўі цячэ па паўд.-ўсх. схілах Мінскага ўзв., у нізоўі — па Верхнебярэзінскай нізіне. Вусце за 3 км на ПнУ ад в. Юр’ева Смалявіцкага р-на. Асн. прытокі: Дуброўка, Дзяражанка (злева) і Домелька (справа). Даліна ў верхнім і сярэднім цячэнні трапецападобная (шыр. 0,5—2 км), у ніжнім невыразная. Пойма ў верхнім і сярэднім цячэнні высокая, лугавая (шыр. 0,2—1 км), у ніжнім амаль поўнасцю асушаная (шыр. ад 1,5 да 5 км). Рэчышча на працягу 6,1 км каналізаванае. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 3,2 м³/с. На У. вадасх. Дубраўскае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УТАМА́РА Кітагава (1753 або 1754, г. Кавагоэ, Японія — 30.10 або 19.6.1806),
японскі майстар каляровага дрэварыту і жывапісец, адзін з буйнейшых прадстаўнікоў укіё-э. Працаваў у Эдо. Творчую дзейнасць пачаў з твораў, якія маюць характар натуральных штудый (альбом «Кніга насякомых», 1788), пасля звярнуўся да тэмы «бідын-га» (адлюстраванне прыгажунь). Плаўнай, цякучай лініяй вытанчана ствараў вобразы прыгажунь пагрудна або па пояс на лістах вял. фармату з прымяненнем слюдзянога парашку, што надае эфект серабрыстага мігатлівага фону (серыя «Вялікія галовы», 1790; «Дзесяць жаночых характараў», пач. 1790-х г.). Адметныя рысамі ідэалізацыі, вобразы жанчын разам з тым не пазбаўлены жыццёвай верагоднасці, што асабліва выявілася ў кампазіцыях на тэмы паўсядзённай працы (серыя «Жанчыны за шыццём», 1790-я г.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УХІЛЕ́ННЕ АД ВАЕ́ННАЙ СЛУ́ЖБЫ,
прадугледжаныя крымін. законам злачынствы супраць устаноўленага парадку прызыву, воінскага ўліку і нясення ваен. службы. Паводле КК Рэспублікі Беларусь да гэтых злачынстваў адносяцца: ухіленне ад прызыву па мабілізацыі ў ваен. і ў мірны час, у т. л. шляхам сімуляцыі хваробы або праз нанясенне сабе цялесных пашкоджанняў ці падлогу дакументаў; ухіленне ваеннаабавязанага ад яўкі на зборы; ухіленне прызыўніка або ваеннаабавязанага ад воінскага ўліку; дэзерцірства; ухіленне ваеннаслужачага ад нясення абавязкаў ваен. службы шляхам членашкодніцтва, самавольнае пакіданне месца службы ў баявой сітуацыі і да т.п. За ўчыненне такіх дзеянняў прадугледжаны меры пакарання: штраф, папраўчыя работы, арышт і абмежаванне свабоды на пэўны тэрмін ці накіраванне ў дысцыплінарную вайск. часць, пазбаўленне волі на вызначаныя законам тэрміны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЧЫ́ЦЕЛЬ Яфім Юльевіч (28.10.1913, г. Ціраспаль, Малдова — 18.8.1988),
расійскі аператар і рэжысёр дакумент. кіно. Нар.арт.СССР (1976). Вучыўся ў Ленінградскім ін-це кінаінжынераў (1930—35). Адзін з аператараў фільма «Лінія Манергейма» (1940). У Вял.Айч. вайну франтавы аператар, рэж.-аператар (сумесна з інш.) фільмаў: «Ленінград у барацьбе» (1942, Дзярж. прэмія СССР 1943), «Лагер смерці Клаога» (1944, абодва дэманстраваліся на Нюрнбергскім працэсе як абвінаваўчыя дакументы), «Прарыў блакады Ленінграда» (1944), «Берлін», «Парад Перамогі» (абодва 1945) і інш. Тэма Расіі, партрэты сучаснікаў у фільмах «Рускі характар» (1957), «Дочкі Расіі» (1959), «Мір дому твайму» (1963, за ўсе Дзярж. прэмія Расіі 1967), «Тваё шчодрае сэрца» (1967), «Вілягодскія мужыкі» (1971), «Граніца» (1972), «Помнік» (1975), «Добрай раніцы, людзі» (1981) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФА́БІЙ МА́КСІМКунктатар,
Квінт (Quintus Fabius Maximus Cunctator; каля 275—203 да н.э.), старажытнарымскі палкаводзец і дзярж. дзеяч. Паходзіў з патрыцыянскага роду Флавіяў. Консул у 233, 228, 215, 214, 209; у 221 і 217 дыктатар. Пасля паражэння рымлян пры Тразіменскім возеры (217) у перыяд 2-й Пунічнай вайны (гл.Пунічныя войны) распрацаваў стратэгію зацяжной вайны: ухіляючыся ад вырашальнай бітвы, паступова знясільваць армію Ганібала, пазбаўляючы яе харчоў і фуражу (адсюль празваны Кунктатар — марудны). Адмова ад гэтага плана прывяла да паражэння каля Канаў (216). За ўзяцце Тарэнта у 209 удастоены трыумфу.
Літ.:
Ревяко К.А. Пунические войны. Мн., 1988;
Плутарх. Избранные жизнеописания: Пер. с лат.М., 1990 Т. 1. С. 321—438;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАМІ́Н Віталь Міхайлавіч (н. 20.5.1927, в. Чорнае Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1973), праф. (1974). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1979). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1959) і з 1960 працуе ў ім (цяпер Бел.дзярж.пед.ун-т; у 1972—97 заг. кафедры). У 1976—85 гал. рэдактар навук.зб. «Вопросы истории». Даследуе гісторыю рабочага класа, прафсаюзнага руху, навук.-тэхн. прагрэсу Беларусі ў пасляваенны час. Адзін з аўтараў вучэбных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі для 9—11-га класаў.
Тв.:
Профсоюзы Белоруссии в борьбе за технический прогресс в промышленности (1946—1971 гг.). Мн., 1971;
Минский ордена Трудового Красного Знамени государственный педагогический институт им. А.М.Горького (1922—1972). Мн., 1974 (у сааўт.).