ФАМІ́Н Віталь Міхайлавіч (н. 20.5.1927, в. Чорнае Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. гісторык. Д-р гіст. н. (1973), праф. (1974). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1979). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1959) і з 1960 працуе ў ім (цяпер Бел. дзярж. пед. ун-т; у 1972—97 заг. кафедры). У 1976—85 гал. рэдактар навук. зб. «Вопросы истории». Даследуе гісторыю рабочага класа, прафсаюзнага руху, навук.-тэхн. прагрэсу Беларусі ў пасляваенны час. Адзін з аўтараў вучэбных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі для 9—11-га класаў.
Тв.:
Профсоюзы Белоруссии в борьбе за технический прогресс в промышленности (1946—1971 гг.). Мн., 1971;
Минский ордена Трудового Красного Знамени государственный педагогический институт им. А.М.Горького (1922—1972). Мн., 1974 (у сааўт.).
т. 16, с. 313
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)