чэшскі пісьменнік. Скончыў Пражскі ун-т (1915). Друкаваўся з 1907. Зведаў уплыў філасофіі рэлятывізму і прагматызму (трактат «Прагматызм, ці Філасофія прагматычнага жыцця», 1917). У зб-ках апавяд. «Распяцце» (1917), «Пакутлівыя апавяданні» (1921) і інш. пошук крытэрыю ісціны, роздум над філас. праблемамі. Сусв. вядомасць прынеслі напісаныя ў жанры антыутопіі сац.-фантаст. п’есы «R.U.R.» (1920), «Сродак Макрапуласа» (1922), раманы «Фабрыка Абсалюту» (1922), «Кракаціт» (1924). Філас. пераадоленне рэлятывізму ў раманетрылогіі «Гардубал», «Метэор» і «Звычайнае жыццё» (1933—34). Вяршыня яго творчасці — раман «Вайна з саламандрамі» (1936), у якім сатыра на мілітарызм, фаш. расавыя тэорыі. Антыфаш. і антываен. накіраванасць і пошукі ідэалу «цэльнага чалавека» ў аповесці «Першая выратавальная» (1937) і п’есах «Белая хвароба» (1937), «Маці» (1938). Аўтар кніг дарожных нататкаў, зборнікаў гумарыст. апавяданняў і нарысаў, твораў для дзяцей і інш. На бел. мову яго асобныя творы пераклалі Я.Курто, А.Чаркасаў. На бел. сцэне паводле аднайм. п’ес Ч. пастаўлены спектаклі «Сродак Макрапуласа» (1983, Дзярж.рус.драм.т-р), «Разбойнік» (1997).
Тв.:
Бел.пер. — Казкі і вясёлыя гісторыі. Мн., 1997;
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—7. М., 1974—77.
Літ.:
Никольский С.В. Карел Чапек — фантаст и сатирик. М., 1973;
Малевич О.М. Карел Чапек;
Критико-биогр. очерк. 2 изд. М., 1989;
Карел Чапек в воспоминаниях современников: Пер. с чеш. М., 1990;
Токсина И.В. Карел Чапек: Биобиблиогр. указ. М., 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНАБА́ЕЎ Віктар Максімавіч (н. 16.5.1930, г. Новарасійск, Расія),
бел. спявак (бас). Нар.арт. Беларусі (1964). З 1950 у Ансамблі песні і танца Маскоўскай ваен. акругі. З 1958 саліст Нац.акад.т-ра оперы Беларусі. Валодае моцным голасам мяккага тэмбру. Стварыў разнапланавыя вострахарактарныя вобразы. У операх бел. кампазітараў выканаў партыі: Даніла («Алеся» Я.Цікоцкага), Гадлеўскі («Яснае світанне» А.Туранкова), Тарас («Калючая ружа» Ю.Семянякі), Пісьмавадзіцель, Паліцэйскі («Джардана Бруна», «Візіт дамы» С.Картэса), Начальнік штаба («Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера). Найб. значныя партыі: Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), цар Дадон («Залаты пеўнік» М.Рымскага-Корсакава), Дон Базіліо, Дон Бартала («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Дон Паскуале («Дон Паскуале» Г.Даніцэці), Уберта («Служанка-пані» Дж.Б.Пергалезі), Галіцкі («Князь Ігар» А.Барадзіна), Лепарэла («Дон Жуан» В.А.Моцарта). Сярод інш. работ: Мендоза, Кутузаў («Заручыны ў манастыры», «Вайна і мір» С.Пракоф’ева), Сусанін («Іван Сусанін» М.Глінкі), Філіп II, Рамфіс («Дон Карлас», «Аіда» Дж.Вердзі), Агамемнан («Арэстэя» С.Танеева), Фрол Баеў («У буру» Ц.Хрэннікава), Гарэлаў («Брэсцкая крэпасць» К.Малчанава), Хаванскі, Варлаам («Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага). Зняўся ў тэлеоперы «Ранак» Вагнера, тэлеварыянце оперы «У пушчах Палесся» А.Багатырова.
Літ.:
Жураўлёў Дз.М. Віктар Чарнабаеў // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1978. Кн. 3;
Первякова Н.А. А шлях — ён у кожнага свой // Тэатр. Мінск. 1980. №3.
І.В.Глушакоў.
В.М.Чарнабаеў.В.Чарнабаеў (злева) у ролі Дона Паскуале.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНА́ТАЎ Вячаслаў Міхайлавіч (н. 11.8.1939, г. Амурск Хабараўскага краю, Расія),
бел. архітэктар і даследчык архітэктуры. Канд. архітэктуры (1998). Скончыў БПІ (1967). Працаваў у ін-це «Белдзіпрагандаль», Спец.навук.-рэстаўрацыйных вытв. майстэрнях Мін-ва культуры Беларусі, у 1975—99 гал. архітэктар праектаў у БелНДІдзіпрасельбудзе. З 1981 выкладае ў Бел.нац.тэхн. ун-це. Асн. работы: гандл. цэнтр (1971, 1-я чарга) і адм. будынак фірмы «МАВ» (2002, з В.Малышкіным) у г. Дзяржынск, рэстаран «Бярэзіна» ў г. Барысаў Мінская вобл. (1975, з У.Сарочкіным), будынак навуч. корпуса Ін-та ўпраўлення і прадпрымальніцтва па вул. Славінскага ў Мінску (2001); у аўт. калектыве — праект рэгенерацыі гіст. цэнтра Магілёва, ахоўная зона і зона рэгулявання арх. помніка пач. 20 ст. ў в. Лясная Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. (абедзве 1974), серыя тыпавых праектаў жылых і грамадскіх будынкаў для малых гарадоў і сельскай мясцовасці (1975—88). Даследуе бел. архітэктуру 2-й пал. 19—20 ст. Аўтар кніг «Сынам Айчыны» (1980), «Георгій Заборскі» (1998), «Абрам Духан» (2002). Адзін з аўтараў кн. «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 3, 1989), «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—88), «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць» (1990). Аўтар-складальнік бібліягр. даведніка «Архітэктары Савецкай Беларусі» (1991, у сааўт.).
Тв.:
Памятники воинской славы на белорусской земле (XIX — нач. XX в.). Мн., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭЛЯ́БІНСК,
горад, цэнтр Чэлябінскай вобл., у Расіі, на р. Міяс (бас.р. Об). 1081,1 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Буйны прамысл. і культ. цэнтр Паўд. Урала. Прам-сць: чорная (чыгун, сталь, пракат, стальныя трубы) і каляровая (цынк, ферасплавы) металургія, машынабудаванне і металаапрацоўка (гусенічныя трактары, бульдозеры, грэйдэры, танкі, электрарухавікі, абсталяванне для чорнай металургіі, гадзіннікі і інш.), хім. (лакі і фарбы), лёгкая (гарбарна-абутковая, трыкат., швейная), харч. (мяса-малочная, лікёра-гарэлачная, тытунёвая і інш.), дрэваапр.; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. ДРЭС. 3 ун-ты, мед. акадэмія, 3 ін-ты. Тэатры: драм., оперы і балета, лялек, юнага гледача. Філармонія. Цырк. Музеі: краязнаўчы, дэкар.-прыкладнога мастацтва, карцінная галерэя. Каля Ч. здабыча бурага вугалю.
Засн. ў 1736 як рус. казацкая крэпасць на месцы башкірскага паселішча Чэляба. З 1743 Ч. — горад, цэнтр Ісецкай правінцыі. У 1744 заняты атрадамі Е.І.Пугачова, якія ўтрымлівалі крэпасць 2 месяцы. З 1781 Ч. — павятовы горад Екацярынбургскай прав. Пермскага, потым Уфімскага намесніцтва, з 1796 — Арэнбургскай губ. У 1890-яг. з будаўніцтвам Вял. Сібірскай магістралі і чыгункі на Екацярынбург Ч. стаў буйным трансп. і гандл. (вываз хлеба з Зах. Сібіры) цэнтрам. 26.5.1918 захоплены чэш. войскамі (гл.Чэхаславацкага корпуса мяцеж 1918). У 1919—23 цэнтр Чэлябінскай губ., потым у складзе Уральскай вобл. З 1934 Ч. — абл.цэнтр. У Вял.Айч. вайну ў Ч. эвакуіравана каля 60 прамысл. прадпрыемстваў з зах. рэгіёнаў, у т. л. з Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАШАЛЕ́ВІЧ Васіль Антонавіч (9.1.1897, в. Мхінічы Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 23.10.1941),
бел.драматург. Вучыўся ў духоўных вучылішчы і семінарыі ў Магілёве (1910—14), Яраслаўскім юрыд. ліцэі (1915—16). Настаўнічаў на Краснапольшчыне і ў Мінску (1917—24). У час працы ў Краснапольскай школе (1918) разам з сёстрамі і братам А.Мрыем стварыў тэатр. калектыў, для якога пісаў п’есы. Працаваў сцэнарыстам на кінафабрыцы ў Ленінградзе. У 1930—31 і 1937—41 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна. Друкаваўся з 1920-х г. На фалькл.-этнагр. матэрыяле напісаў казку-феерыю «Апраметная» (паст.Бел.драм. студыяй у Маскве, 1925, БДТ-2, 1926), у якой алегарычнымі сродкамі паказаў гіст. лёс Беларусі. Драмы «Змрок» (паст. БДТ-1, 1927), «Воўчыя ночы» (1928—29), «Рой» (1931) прысвечаны нараджэнню новых сац.-эканам. і паліт. узаемаадносін у бел. вёсцы. У антыфаш. драме «Сімфонія гневу» (паст. БДТ-1, 1935) паказаны трагічныя перыпетыі выжывання творчай інтэлігенцыі ў атмасферы таталітарнага рэжыму. На бел. мову пераклаў драм. жарты А.Чэхава «Мядзведзь» і «Сватанне».
Тв.:
Рой // Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі. Мн., 1975. Т. 2;
Сімфонія гневу // Тэатр. Беларусь. 1992. № 4.
Літ.:
Лаўшук С.С. Станаўленне беларускай савецкай драматургіі (20-я — пачатак 30-х гг.). Мн., 1984;
Яго ж. Кандрат Крапіва і беларуская драматургія. Мн., 1986. С. 47—53;
Гісторыя беларускага тэатра. Т. 2. Мн., 1985;
Гісторыя беларускай літаратуры XX ст.Т. 2. 2 выд.Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПЕ́НГЛЕР (Spengler) Освальд (29.5.1880, Бланкенбург, Германія — 29.5.1936),
нямецкі філосаф; прадстаўнік філасофіі жыцця, адзін з заснавальнікаў культуралогіі. Вучыўся ў Берлінскім і Мюнхенскім ун-тах. У асн. працы «Заняпад Еўропы» (т. 1—2, 1918—22) абгрунтаваў ідэю адасобленасці 8 культ.-гіст. тыпаў, якія ў сваім развіцці праходзяць усе стадыі жыццёвага цыкла: дзяцінства, юнацтва, памужнеласці, сталасці і памірання. Усе гэтыя культуры (егіп., вавілонская, інд., кіт., мекс., ант., араб., еўрап.) разам з руска-сібірскай (культурай будучыні) адпавядаюць адна адной па тэмпах свайго развіцця і працягласці існавання (каля тысячагоддзя). Паводле Ш., кожная культура як сукупнасць сімвалаў мае свой уласны прасімвал, які з’яўляецца яе «душой», сістэмастваральным пачаткам; як толькі «душа» культуры ажыццявіла ўсю паўнату сваіх магчымасцей у розных культ. формах (мова, веравызнанне, мастацтва, навука, дзяржава) культура прыходзіць у заняпад і становіцца цывілізацыяй. На яго думку, цывілізацыя нясе «згасанне душы» культуры, перавагу рацыяналізму над ісцінай, прагматызму над натхненнем, перанасычанасць усіх бакоў жыцця тэхнікай і арганізац. формамі, якія падпарадкоўваюць сабе чалавека. Адмовіўся ад ідэі адзінага сусв.-гіст. развіцця і прагрэсу як агульнай яго накіраванасці, але ў сваёй перасцярозе пра апакаліпсіс зах. свету звярнуў увагу на неабходнасць захавання і развіцця культуры як найважнейшага шансу лепшай будучыні чалавецтва.
Тв.:
Рус.пер. — Философия будущего. Иваново-Вознесенск, 1922;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧОРС Мікалай Аляксандравіч [6.6.1895, пас. Сноўск (цяпер г. Шчорс) Чарнігаўскай вобл., Украіна — 30.8.1919], герой грамадзянскай вайны на Украіне. З сям’і чыгуначніка ст. Стоўбцы Мінскай вобл. Скончыў Кіеўскую ваен.-фельчарскую школу (1914), Віленскае ваен. вучылішча (1916, з 1915 у г. Палтава). Удзельнік 1-й сусв. вайны. У лютым 1918 стварыў у пас. Сноўск і ўзначаліў чырвонагвардз. атрад, які змагаўся супраць герм. акупантаў на Украіне. З мая 1918 удзельнічаў у фарміраванні партыз. атрадаў у Самарскай і Сімбірскай губ. З вер. 1918 камандзір Багунскага палка, з кастр. 1918 — брыгады (Багунскі і Тарашчанскі палкі), якія змагаліся з пятлюраўцамі ў баях за Чарнігаў, Кіеў, Фастаў і інш. З сак. 1919 камандзір 10-й Укр.сав. дывізіі (са жн. 1919—44-ястралк. дывізія), якая ў складзе Укр. фронту вяла баі супраць пятлюраўцаў і польскіх войск. Загінуў у баі пад г. Корасцень. Пахаваны ў г. Самара. Яго імем названы г. Шчорс (да 1935 Сноўск) Чарнігаўскай вобл., г.п. Шчорск (да 1939 Бажадараўка) Днепрапятроўскай вобл., вуліцы ў многіх гарадах, у т. л. ў Мінску, Стоўбцах; партыз. атрады і брыгады, што змагаліся на Беларусі супраць фаш. акупантаў у Вял.Айч. вайну. Помнікі ў Кіеве, Шчорсе, Стоўбцах, Корасцені, Жытоміры, на месцы яго гібелі. У г. Шчорс мемарыяльны музей Ш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСКА́ДРАНЫ МІНАНО́СЕЦ, эсмінец,
найбольш універсальны тып баявога карабля, прызначаны для барацьбы з падводнымі лодкамі і карабельнымі групоўкамі праціўніка, авіяцыяй, аховы сваіх караблёў пры пераходзе па моры і ў баі, пастаноўкі марскіх мін, развед. і дазорнай службы і інш. Хуткаходны, здольны суправаджаць эскадру (адсюль назва).
З’явіўся ў пач. 20 ст. ў Вялікабрытаніі, Расіі і інш. краінах. У 2-ю сусв. вайну гал. задачай эсмінцаў стала эскортная служба — ахова трансп. канвояў (гал. праціўнік — падводныя лодкі); сярод сав. эсмінцаў вызначыўся «Віцэ-адмірал Дрозд». Пасля 1945 гэтыя тарпедна-артыл. караблі пераабсталяваны ў Э.м. — спецыялізаваныя судны процілодачнай і проціпаветр. абароны. У ВМФ (ВМС) некаторых дзяржаў меліся пабудаваныя на ўзор Э.м. лідэры, адным з якіх быў «Мінск» (СССР). Сучасныя Э.м. здольны самастойна выконваць кароткатэрміновыя баявыя задачы як ударная зброя флоту ў эскадраным сутыкненні або дзейнічаць у складзе аператыўнай групы як канвойныя судны; маюць на ўзбраенні артылерыю, тарпеды, рэактыўныя бомбакідальнікі і ракетную зброю. Яны з’яўляюцца флагманскімі караблямі ВМС шэрагу дзяржаў (напр., Польшчы, Украіны і інш.), адным з асн. класаў караблёў (разам з фрэгатам) ваен. флатоў краін — членаў НАТО. Водазмяшчэнне да 8500 т.
Літ.:
Левченко Б.П. ...В кильватер, без огней. Л., 1981;
Эсминцы и эскортные корабли: Свыше 300 эсминцев, канонерских лодок и эскортных кораблей всего мира. М., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГО́ЎДЗІК (сапр.Ягаўдзік) Уладзімір Іванавіч
(н. 14.2.1956, в. Кастровічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1978). З 1978 працаваў у брэсцкай абл. газеце «Заря», на Брэсцкай студыі тэлебачання. з 1982 у газ. «Літаратура і мастацтва», з 1990 рэдактар газ. «Дзеці і мы», у час. «Нёман», у 1997—2003 гал. рэдактар час. «Бярозка». Адначасова з 1995 гал. рэдактар час. «Лесавік». Друкуецца з 1972. У кн. аповесцей, апавяданняў, эсэ «Стронга» (1984), «Прыручэнне птушкі». аповесці «Вочы Начніцы» (абедзве 1989) і інш. маральна-этычныя праблемы, пошукі гармоніі чалавека і прыроды. Піша для дзяцей: кн. апавяданняў і аповесцей-казак «Сонейка, свяці!» (1988), «Янка і Ружа» (1993), «Бабуліна варта» (1999) і інш. Аўтар кн. пра пісьменнікаў і мастакоў «Белыя рысы на чорным полі» (1995), літаратурна-крытычных артыкулаў і інш. Перакладае на бел. мову з рус. і ўкр. моў. Уклаў і пераказаў зб-кібел.нар. легенд і паданняў «Вужовы кароль» (1996), бел.нар. казак «Царэўна ў падземным царстве» (2000), помнік стараж.слав. л-ры «Аповесць мінулых гадоў» (1999). Пераклаў на бел. мову раман В.Астаф’ева «Сумны дэтэктыў» (1992), камедыю А.Астроўскага «Лес» (паст. 1994, Бел.т-р імя Я.Купалы).
Тв.:
Свята летаўца: Апавяданні, аповесці, казкі. Мн., 1996;
Сем цудаў Беларусі. Мн., 1999;
Рэха турынага рога: Апавяданні. Мн., 2002;
Звярынец апошняга ледавіка: Апавяданні. Мн., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКУБО́ЎСКІ Якуб (Якаў Адамавіч; 4.4.1932, в. Камаі Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. — 14.9.1998),
бел. географ і гісторык. Скончыў БДУ (1962), Мінскі пед.ін-т (1982, 1989). З 1962 у НДІ глебазнаўства. У 1967—92 у выд-ве «Беларуская Энцыклапедыя» (у 1972—88 заг.рэд. геаграфіі, геалогіі і геафізікі). Даследаваў пытанні культ.-нац. развіцця тат. і бел. народаў, гісторыю шляхецкіх тат. родаў на Беларусі. Распрацаваў канцэпцыю і рыхтаваў матэрыялы да энцыклапедыі «Татары Беларусі, Літвы і Польшчы». Ініцыятар стварэння час.«Байрам» (у 1991—98 гал. рэдактар), дзе змяшчаліся матэрыялы па гісторыі і культуры татараў на Беларусі з 14 ст., гісторыі іх шляхецкіх родаў, удзел у барацьбе супраць ням.-фаш. захопнікаў, звесткі пра дзеячаў навукі, культуры, мастацтва тат. паходжання і г.д. Аўтар гімна бел. татараў «Мы з іманам жывём на зямлі Беларусі» (муз. Дз.Мазітавай). Дзярж. прэмія Беларусі 1976 за ўдзел у выданні «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі» ў 12 тамах.
Тв.:
Разважанне пра даведнік аб татарах // Байрам. 1992. № 2;
Першыя крокі // Там жа. № 3;
Я так думаю // Там жа. 2002. Вып. 42;
Мы з іманам жывём на зямлі Беларусі // Там жа.
Літ.:
Лыч Л. Дзейнасць Якуба Якубоўскага ў люстэрку нацыянальна-культурнага адраджэння татараў Беларусі // Байрам 2002. Вып. 42;
Якубоўская Т. Да 70-годдзя Якуба Адамавіча Якубоўскага // Там жа;
Афнагель І. Мой старэйшы сябра — энцыклапедыст Якуб Адамавіч Якубоўскі // Там жа.