«ПЯ́ТЫ ПОЛК» (шталаг №313) у Вялікую Айчынную вайну. Створаны ням.-фаш. захопнікамі ў вер. 1941 на паўн.-зах. ускраіне г. Віцебск для масавай загубы сав. ваеннапалонных на тэр.б.сав.ваен. гарадка 5-га чыг. палка. За калючым дротам утрымлівалася адначасова да 40 тыс. вязняў. У сак.—крас. 1943 сюды змясцілі каля 20 тыс. грамадзян горада і навакольных вёсак, схопленых у часы аблаў. Пасля знішчэння ваеннапалонных лагер выкарыстоўвалі да лют. 1944 як перасылачны, потым як лагер для цывільнага насельніцтва. Праз лагер прайшло больш за 150 тыс.чал., з іх загублена больш за 80 тыс., у т. л. каля 12 тыс. мірных жыхароў. 3.6.1944 сав. войскі вызвалілі каля 8 тыс.чал. На месцы лагера помнік на ўшанаванне памяці ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ТАР (ад лац. roto вярчуся) у тэхніцы, вярчальная частка ротарных машын. Робіцца ў выглядзе барабанаў, дыскаў, колаў.
На Р. размяшчаюць органы, якія атрымліваюць энергію ад рабочага цела (як у рухавіку Ванкеля) або аддаюць яе рабочаму целу (як у ротарнай помпы). Р. рухавікоў звязаны з вядучым валам, рабочых машын — з прывадным. У лапатачных, ці лопасцевых, машынах Р. — кола з лапаткамі, якое пад дзеяннем патоку вадкасці, пары ці газу круціць вал машыны; Р. вентылятара, кампрэсара, помпы вярчэннем вала стварае паток газу ці вадкасці. Р. пераменнага току машыны — цыліндрычнае цела з пазамі для размяшчэння абмоткі, магн. поле якой узаемадзейнічае з магн. полем статара. Р. асінхронных машын бываюць фазныя і каротказамкнёныя. сінхронных машын — яўна- і неяўнаполюсныя. Р. машыны пастаяннага току наз.якарам. У буравых устаноўках Р. выкарыстоўваецца для вярчэння бурыльных труб у свідравіне.
Ротар сінхроннага электрарухавіка (кампенсатара) магутнасцю 60 МВт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЛІ́КТАВАЕ ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ,
касмічнае эл.-магн. выпрамяненне, спектральныя характарыстыкі якога адпавядаюць выпрамяненню абсалютна чорнага цела з т-рай каля 2,7 К. Дыяпазон — ад некалькіх міліметраў да дзесяткаў сантыметраў; практычна ізатропнае — інтэнсіўнасць амаль не залежыць ад напрамку выпрамянення. Тэарэтычна прадказана Дж.Гамавым (1949), эксперыментальна выяўлена Р.В.Вільсанам і А.А.Пензіясам (1965).
Р в. інтэрпрэтуецца як рэшта (рэлікт) пачатковых стадый эвалюцыі Сусвету (да ўтварэння галактык і зорак), калі ён меў вельмі высокую т-ру і шчыльнасць выпрамянення (рэчыва знаходзілася ў выглядзе гарачай шчыльнай плазмы). Пры далейшым расшырэнні Сусвету выпрамяненне астыла да т-ры 2,7 К. Р.в. вызначае шчыльнасць энергіі эл.магн. выпрамянення (каля 0,25 эВ/см³) і шчыльнасць фатонаў у Сусвеце (каля 500 фатонаў у 1 см³). На кожны атам у Сусвеце прыпадае больш за 108 рэліктавых фатонаў. Даследуецца ў касмалогіі як крыніца інфармацыі пра раннія стадыі расшырэння Сусвету. Гл. таксама Касмалогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ПА (Brassica гара),
кветкавая расліна сям. крыжакветных. 5 падвідаў. На Пд Еўропы і ў Зах. Азіі як пустазелле пашырана Р. дзікая. У Еўропе, Азіі і Паўн. Амерыцы як агароднінная культура вырошчваецца Р. еўрапейская, або культурная, вядомая народам стараж. Шумера, Вавілона і Асірыі. На Беларусі — з 11 ст.; да паяўлення бульбы была адной з асн.харч. культур. Культывуюцца сталовыя (Майская белая, Міланская, Пятроўская 1 і інш.) і кармавыя (турнэпс) сарты.
Двухгадовая травяністая расліна з белым, жаўтаватым ці фіялетавым караняплодам. У год пасеву развівае разетку буйнога лірападобна рассечанага лісця і караняплод, на другі — кветаносныя парасткі. Кветкі жоўтыя, духмяныя, у гронкападобных суквеццях. Плод — стручок. Караняплоды маюць цукар (3,8—6,4%), аскарбінавую к-ту (21—35%), вітаміны групы B, калій. Іх спажываюць свежымі, варанымі, смажанымі. Бацвінне ідзе на корм жывёле Харч., лек., кармавая расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕЦПАСЯЛЕ́НЦЫ, спецперасяленцы,
катэгорыя асоб у СССР, якія ў 1930—50-я г. былі сасланы разам з сем’ямі ў аддаленыя раёны краіны (Поўнач, Сібір, Д. Усход і інш.), асабліва ў перыяд масавай калектывізацыі ў 1929—32. Тэрміны «С.», «спецперасяленцы» пачалі ўжываць з вясны 1930, як правіла, у адносінах да асоб раскулачаных і сасланых як кулакі. Іх спісы складалі мясц. партыйныя і сав. органы з фармальным прыцягненнем бядняцка-серадняцкага актыву. Умовы транспарціроўкі і жыцця С. былі надзвычай цяжкімі. Яны часта жылі ў пабудаваных імі самімі «асобых паселішчах» і спецпасёлках, прыцягваліся да розных цяжкіх работ. С. пад страхам асуджэння і накіравання ў папраўча-працоўныя лагеры забаранялася пакідаць раёны пасялення. Увесь час яны знаходзіліся пад наглядам мясц. органаў дзярж. бяспекі. У 1953—59 праводзілася паэтапнае зняцце абмежаванняў на перамяшчэнне С. на месцы пастаяннага месца жыхарства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕЦЫЯ́ЛЬНАСЦЬ (ад лац. specialis асаблівы),
комплекс ведаў, уменняў, набытых спец. падрыхтоўкай, вопытам работы і неабходных для працы ў межах пэўнай прафесіі (інжынер-будаўнік, інжынер-эканаміст, тэхнік-механік, урач-тэрапеўт, урач-акуліст, слесар-інструментальшчык, слесар-наладчык і інш.). Калі функцыі пэўнай С. пашыраюцца на ўсю прац. дзейнасць работніка, яна адпавядае паняццю «прафесія» (шафёр, газазваршчык, бібліятэкар і інш.). У 2001 у 44 дзярж. і 14 недзярж. ВНУ Беларусі рыхтавалі спецыялістаў па больш як 240 С. па наступных профілях: пед., тэхн., гуманітарным, эканам., прыродазнаўчанавуковым, с.-г., мед. і ваенным; у сярэдніх спец.навуч. установах — каля 170, у асн. па тых жа профілях, што і ў ВНУ. У сістэме прафес.-тэхн. адукацыі замест С. прынята назва «рабочая прафесія». У 2001 такіх прафесій было больш як 380. Гл. таксама раздзел Асвета ў арт.Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЫРО́Л.
вінілбензол, фенілэтылен, арганічнае злучэнне, араматычны алкен, C6H5CH ═ CH2. Ёсць у стыраксе — араматычным бальзаме, што вылучаецца пры раненні ствалоў дрэў ліквідамбара, адсюль назва «С.» [грэч. styrax + лац. ol(eum) — алей].
Бясколерная вадкасць з саладкаватым пахам, шчыльн. 905,9 кг/м³, tкіп 145 °C. Добра раствараецца ў этаноле, эфірах, вуглевадародах, растварае многія арган. рэчывы і палімеры. З вадой утварае азеатропную сумесь (tкіп 34,8 °C). Здольны да хуткай тэрмічнай полімерызацыі ў полістырол, лёгка суполімерызуецца з большасцю вінілавых суманамераў (гл.АБС-пластык, Бутадыен-стырольныя каўчукі). У прам-сці атрымліваюць пераважна каталітычнай дэгідрагенізацыяй этылбензолу. Выкарыстоўваюць як манамер у вытв-сці полістыролу, АБС-пластыкаў, бутадыен-стырольных каўчукаў, тэрмаэластапластаў, як рэакцыйназдольны растваральнік поліэфірных і мадыфікатар алкідных смол, для сінтэзу іонаабменных смол. Таксічны: раздражняе слізістыя абалонкі верхніх дыхальных шляхоў і вачэй, выклікае галаўны боль, пашкоджвае ц. н. с., ГДК 5 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДЖЭ́ННЕ,
форма думкі, у якой змяшчаецца сцвярджэнне або адмаўленне чаго-н. адносна прадметаў і з’яў, іх уласцівасцей і сувязей. Складаецца з суб’екта (S; прадмет думкі) і прэдыката (P; частка С., у якой сцвярджаецца ці адмаўляецца што-н. адносна прадмета С.) і сімвалічна выяўляецца ў выглядзе формулы S ёсць (не ёсць) P. Паводле якасці адлюстраваных прадметаў вылучаюць сцвярджальныя і адмоўныя С.; паводле колькасці і аб’ёму адлюстраваных прадметаў — адзінкавыя, асобныя і агульныя С.; паводле характару сувязей паміж адлюстраванымі прадметамі і іх уласцівасцямі — умоўныя, раздзяляльныя і катэгарычныя С.; паводле ступені істотнасці для прадмета адлюстраванай уласцівасці — С. магчымасці (праблематычныя), С. рэчаіснасці (асертарычныя) і С. неабходнасці (ападыктычныя). Аснова тэорыі С. закладзена ў логіцы Арыстоцеля. У класічнай логіцы паняцце «С.» сінанімічнае выказванню і яксамаст. аб’ект даследаванняў не вылучалася. Сувязі паміж С. як сродкамі выяўлення ацэначных адносін да пэўных прадметаў даследуюцца ў мадальнай логіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́ЕСНАСЦЬ,
гранічная роўнасць аб’ектаў, поўнае супадзенне іх родавых і індывідуальных уласцівасцей; захаванне прадметам ці з’явай адных і тых жа ўстойлівых уласцівасцей. Цесна звязана з катэгорыяй адрознення: вызначэнне пэўных прадметаў як тоесных патрабуе выяўлення іх адрознення ад нятоесных. У сувязі з пастаяннай змяняльнасцю рэчаіснасці мае адносны, часовы характар. Паняцце «Т.» выкарыстоўваюць у філасофіі, логіцы, матэматыцы (гл.Тоеснасць у матэматыцы). Адрозніваюць метафізічнае тлумачэнне Т., якое разглядае яе як вечную і нязменную роўнасць прадмета з самім сабой, і дыялектычнае, якое не выключае змену прадмета. Вылучаюць прынцыпы Т. абсалютнай (не прадугледжвае ўзнікнення адрозненняў паміж прадметамі), абстрактнай (заснаваны на часовым абстрагаванні ад адрозненняў прадметаў) і канкрэтнай (разглядае Т. у адзінстве з адрозненнямі прадметаў). Т. выяўляецца пры разглядзе рэчаў саміх па сабе і ў адносінах да інш. рэчаў, форм мыслення (гл.Тоеснасці закон), узаемаадносін адлюстравання і адлюстравальнага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫТА́НУ ГАЛАГЕНІ́ДЫ,
злучэнні тытану з галагенамі агульнай ф-лы TiXn (X — галаген, n = 2—4). Найб. устойлівыя вышэйшыя Т.г. (тэтрагалагеніды) TiX4; выкарыстоўваюць пераважна тэтрахларыд і тэтраёдыд тытану.
Тытану тэтрахларыд, хларыд тытану (IV) — празрыстая бясколерная вадкасць. дыміць у паветры (гідралізуецца вадзяной парай), tпл 136,3 °C, шчыльн. 1730 кг/м³. Атрымліваюць узаемадзеяннем хлору з дыаксідам тытану TiO, у прысутнасці аднаўляльніка (коксу) пры 700—800 °C. Выкарыстоўваюць для атрымання тытану, TiO2 (гл.Тытану аксіды), а таксама каталізатараў арган. сінтэзу, якдымаўтваральнае рэчыва. Пашкоджвае слізістыя абалонкі верхніх дыхальных шляхоў і рота, рагавіцу вачэй; ГДК 1 мг/м³. Тытану тэтраёдыд, ёдыд тытану (IV) — чырвона-рудыя крышталі з метал. бляскам, tпл 155 °C, шчыльн. 4400 кг/м³ рэчываў пры 100—200 °C або TiCl4 з ёдзістым вадародам HI. Выкарыстоўваюць для атрымання чыстага тытану (TiI4 раскладаецца пры 1300—1500 °C), як каталізатар арган. рэакцый.