СУДЖЭ́ННЕ,
форма думкі, у якой змяшчаецца сцвярджэнне або адмаўленне чаго-н. адносна прадметаў і з’яў, іх уласцівасцей і сувязей. Складаецца з суб’екта (S; прадмет думкі) і прэдыката (P; частка С., у якой сцвярджаецца ці адмаўляецца што-н. адносна прадмета С.) і сімвалічна выяўляецца ў выглядзе формулы S ёсць (не ёсць) P. Паводле якасці адлюстраваных прадметаў вылучаюць сцвярджальныя і адмоўныя С.; паводле колькасці і аб’ёму адлюстраваных прадметаў — адзінкавыя, асобныя і агульныя С.; паводле характару сувязей паміж адлюстраванымі прадметамі і іх уласцівасцямі — умоўныя, раздзяляльныя і катэгарычныя С.; паводле ступені істотнасці для прадмета адлюстраванай уласцівасці — С. магчымасці (праблематычныя), С. рэчаіснасці (асертарычныя) і С. неабходнасці (ападыктычныя). Аснова тэорыі С. закладзена ў логіцы Арыстоцеля. У класічнай логіцы паняцце «С.» сінанімічнае выказванню і як
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)