ШАНЬКО́ Георгій Георгіевіч (н. 1.7.1936, г. Навагрудак Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне дзіцячай неўралогіі; заснавальнік навукова-практычнай школы дзіцячых неўролагаў Беларусі. Д-рмед.н. (1974), праф. (1985). Засл. дз. нав. Беларусі (1995). Гал. дзіцячы неўролаг Беларусі (1970—2002). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1958). З 1965 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (з 1973 нам. дырэктара па навук. рабоце). З 1980 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (у 1987—99 прарэктар па лячэбнай рабоце). У 1997—2002 старшыня вучонага мед. савета Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па гіперкінезах, эпілепсіі; стварыў (з А.У.Руцкім) новы кірунак у дзіцячай неўралогіі і артапедыі па спалучаных і ўзаемазвязаных пашкоджаннях.
Тв.:
Генерализованный тик (болезнь Жиль де ля Туретта) у детей и подростков. Мн., 1979;
Энциклопедия детского невролога. Мн., 1993 (у сааўт);
Эпилепсия у детей: классификация, диагностика, лечение. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПІ́РА Фёдар (Файвіш) Львовіч (6.4.1915, г. Віцебск — 30.1.1973),
савецкі фізік-ядзершчык. Чл.-кар.АНСССР (1973), д-рфіз.-матэм.н. (1962), праф. (1967). Скончыў Маскоўскі ун-т (1941). З 1945 у Фіз. ін-це АНСССР, з 1958 у Аб’яднаным ін-це ядз. даследаванняў у г. Дубна (з 1959 нам. дырэктара Лабараторыі нейтроннай фізікі). Навук. працы па фізіцы рэактараў, ядз. і нейтроннай фізіцы. Прапанаваў метад адваротнай геаметрыі для вывучэння няпругкіх узаемадзеянняў павольных нейтронаў з кандэнсаванымі асяроддзямі (1961). Пацвердзіў эфект поўнага адбіцця ультрахалодных нейтронаў пры любых вуглах падзення (1968). Дзярж. прэмія СССР 1971.
Тв.:
Нейтронные исследования: Собр. трудов. М., 1976;
Физика нейтронов: Собр. трудов. М., 1976.
Літ.:
Ф.Л.Шапиро: человек и ученый: Книга воспоминаний. Дубна, 1998;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́РМАШ Мікалай Адамавіч (8.6.1933, в. Востранка Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1992). Скончыў Ленінградскі электратэхн. ін-т (1956). З 1960 у Ін-це матэматыкі (заг. лабараторыі), з 1965 у Ін-це тэхн. кібернетыкі (у 1970—83 нам. дырэктара) Нац.АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі і метадах стварэння аўтаматызаваных інфарм.сістэм. Распрацаваў тэарэт. асновы аўтаматызацыі інфарм. забеспячэння працэсаў праектавання ў машынабудаванні, шэраг тэхн. прылад і прыстасаванняў для ЭВМ, спосабы запісу і счытвання галаграм, відарысаў, пошуку інфармацыі. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Автоматизация информационного обеспечения процессов проектирования. Мн., 1984;
Методология проектирования АИС конструкторско-технологического назначения. Мн., 1986 (разам з Н.А.Доўнар, Т.Г.Зёмай);
Моделирование интеллектуальных процессов в инженерных информационных системах. Мн., 1996 (разам з С.Ф.Ліпніцкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДАРЭ́НКА Пётр Ціханавіч (3.9.1901, в. Старая Зенькавіна Кармянскага р-на Гомельскай вобл. —28.10.1950),
савецкі ваен. дзеяч. Контр-адмірал (1948). Скончыў школу рулявых і сігнальшчыкаў (1923), Ваенна-марское паліт. вучылішча (1924), Ваенна-паліт. акадэмію імя М.Талмачова (1934). У ВМФ з 1919, з 1920 на караблях Дняпроўскай ваен. флатыліі. Удзельнік грамадз. вайны, сав.-польскай вайны 1920 і падаўлення Кранштацкага паўстання 1921. З 1921 служыў на Чарнаморскім флоце, з 1939 нач.паліт. ўпраўлення Чарнаморскага флоту. У Вял.Айч. вайну ўдзельнічаў у абароне Адэсы, Ачакава, больш за 7 месяцаў знаходзіўся ў акружаным Севастопалі. З 1942 у Волжскай ваен. флатыліі, на Сталінградскім фронце. З 1944 на Каспійскай флатыліі, з 1947 нам.каманд. Чарнаморскім флотам. 29.9.1949 беспадстаўна арыштаваны органамі МДБ і прыгавораны Ваен. калегіяй Вярх. суда СССР да расстрэлу. У 1954 рэабілітаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЙКЕР (Baker) Майкл Ален (н. 27.10.1953, г. Мемфіс, ЗША),
касманаўт ЗША. Капітан ВМФ ЗША. Скончыў Тэхаскі ун-т (1975), школу пілотаў-выпрабавальнікаў ВМФ ЗША (1982), дзе выкладаў з 1983. З 1986 у атрадзе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 2—11.8.1991 на КК «Атлантыс» і 22.10—1.11.1992 на КК «Калумбія» (як пілот), 30.9—11.10.1994 на КК «Індэвар» і 12—22.11.1997 на КК «Атлантыс» (як камандзір). У космасе правёў 40,2 сут. Залатыя медалі НАСА «За выдатныя заслугі», «За выключныя заслугі», «За выдатнае кіраўніцтва», «За касмічны палёт» (4). З 1997 у Касм. цэнтры імя Л.Джонсана (у 1997—2001 нам. дырэктара па праграме пілатуемых касм. палётаў НАСА ў Расіі); адначасова ў 1998—2001 першы афіц. прадстаўнік НАСА пры Расійскім авіяцыйна-касмічным агенцтве і інш.касм. арг-цыях Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАВУ́С Анатоль Іванавіч (н. 1.1.1951, в. Драбушова Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне электроннай тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1999), праф. (2001). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1973). Засл. вынаходнік Беларусі (2001). З 1973 у ВА «Інтэграл», з 1994 нам. дырэктара прадпрыемства «Белмікрасістэмы» (Мінск). Адначасова з 1995 праф.Бел.нац.тэхн. ун-та. Навук. працы па мікраэлектроніцы, паралельнай апрацоўцы інфармацыі. Распрацаваў шэраг новых сістэма- і схематэхнічных метадаў праектавання інтэгральных схем, мікрапрацэсараў, аднакрышталёвых мікраЭВМ, пабудовы сістэм інтэрфейсу, матэм. мадэлі базавых біпалярных элементаў вял. інтэгральных схем. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Биполярные микросхемы для интерфейсов систем автоматического управления. Л., 1990 (разам з А.Я.Блінковым, А.Е.Сіліным);
Схемотехника биполярных микросхем для высокопроизводительных систем обработки информации. Мн., 1998 (разам з А.Е.Сіліным, У.М.Панамаром).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЯШО́Ў Мікалай Васілевіч (10.8.1957, в. Галавічполе Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1998). Скончыў БДУ (1979). З 1979 у НДІ прыкладных фіз. праблем. З 1993 у Міжнар. лазерным цэнтры (з 1993 нам. дырэктара, з 1999 дырэктар). Навук. працы па лазернай фізіцы і спектраскапіі. Даследаваў паглынанне з узбуджаных станаў іонаў пераходных і рэдказямельных элементаў у лазерных крышталях. Распрацаваў новыя лазерныя матэрыялы, а таксама шэраг цвердацельных пасіўных лазерных затвораў.
Тв.:
Exclred-state absorption ańd stimulated emission measurements in Cr4+: forsterite (у сааўт.) // Journ. Lumin. 1997. Vol. 75, № 3;
CW Laser Performance of Yb and Er, Yb Doped Tungstates (у сааўт.) // Appl. Phys. B. 1997, Vol. 64, № 4;
Новые лазерные материалы на основе легированных переходными металлами полупроводниковых соединений AI,BVI (у сааўт.) // Актуальные проблемы физики твердого тела. Мн., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКАША́НЕЦ Аляксандр Аляксандравіч (н. 23.11.1954, в. Жураўцы Валожынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (2001), праф. (2003). Скончыў БДУ (1977). З 1977 у Ін-це мовазнаўства Нац.АН Беларусі (з 1989 нам. дырэктара, з 2003 в.а. дырэктара). З 1998 адначасова заг. кафедры Ін-та падрыхтоўкі навук. кадраў Нац.АН Беларусі. Даследуе пытанні бел. і рус. словаўтварэння, супастаўляльнай і сац. лінгвістыкі. Сааўтар кн. «Руская мова ў Беларусі» (1985), «Беларуская мова: Цяжкія пытанні фанетыкі, арфаграфіі, граматыкі» (1987), «Грамадства — мова — палітыка» (1988), «Супастаўляльнае апісанне рускай і беларускай моў: Марфалогія» (1990), «Культура рускай мовы ў пытаннях і адказах» (1996), «Беларуская мова» (1998), «Тыпалогія двухмоўя і шматмоўя ў Беларусі» (1999), «Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы» (2000), «Параўнанне сістэм і функцыянавання сучасных славянскіх моў. Словаўтварэнне/Намінацыя» (2003) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАШКО́ Васіль Вячаслававіч (н. 14.7.1954, Мінск),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1999). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац.АН Беларусі (з 1999 нам. дырэктара). Навук. працы па лазернай фізіцы, лазернай спектраскапіі, оптыцы. Распрацаваў метады фазава-палярызацыйнай селектыўнай унутрырэзанатарнай лазернай спектраскапіі і выкарыстаў іх для даследавання рэзанансных палярызацыйных з’яў. Выявіў асн. заканамернасці трансфармацыі спектральна-энергет. характарыстык інтэрферометраў і лазераў пры хуткім змяненні іх аптычнай базы. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Интерферометр с быстрой внутренней фазовой модуляцией излучения и его применение для точных измерений (у сааўт.) // Оптика и спектроскопия. 1987. Т. 63, вып. 1;
Magnetoinduced «Bleaching» of Absorbing Medium in Anisotropic Laser Cavity (разам з А.Я.Косцікам) // Journ. of Optics B.: Quantum and Semiclassical Optics. 2001. Vol. 3, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУРСА́НАЎ Міхаіл Іванавіч (н. 14.9.1949, в. Кісялевічы Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Д-ртэхн.н. (2003). Скончыў БПІ (1972). З 1972 у Бел.нац.тэхн. ун-це (з 1988 нам. дэкана). Навук. працы па перадачы эл. энергіі па сетках энергасістэм. Распрацаваў прынцыпы і метады вызначэння і аналізу фактычных і эканамічна абгрунтаваных узроўняў страт электраэнергіі ў эл. сетках, стратэгію кіравання рэжымамі і функцыянаваннем эл. сетак, праграмныя сродкі для аптымізацыі ўмоў іх функцыянавання. Вынікі навук. даследаванняў выкарыстоўваюцца ў энергасістэмах Беларусі і Расіі.
Тв.:
Методология и практика расчетов потерь электроэнергии в электрических сетях энергосистем. Мн., 2000;
Экономически обоснованные уровни потерь электрической энергии в сетях электросистем // Изв. вузов и энергет. объединений СНГ. Энергетика. 2001. № 6;
Современные проблемы определения и анализа потерь электроэнергии в электрических сетях энергосистем и пути их решения // Вестн. БНТУ. 2003. № 1.