ФУРСА́НАЎ Міхаіл Іванавіч (н. 14.9.1949, в. Кісялевічы Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Д-р тэхн. н. (2003). Скончыў БПІ (1972). З 1972 у Бел. нац. тэхн. ун-це (з 1988 нам. дэкана). Навук. працы па перадачы эл. энергіі па сетках энергасістэм. Распрацаваў прынцыпы і метады вызначэння і аналізу фактычных і эканамічна абгрунтаваных узроўняў страт электраэнергіі ў эл. сетках, стратэгію кіравання рэжымамі і функцыянаваннем эл. сетак, праграмныя сродкі для аптымізацыі ўмоў іх функцыянавання. Вынікі навук. даследаванняў выкарыстоўваюцца ў энергасістэмах Беларусі і Расіі.

Тв.:

Методология и практика расчетов потерь электроэнергии в электрических сетях энергосистем. Мн., 2000;

Экономически обоснованные уровни потерь электрической энергии в сетях электросистем // Изв. вузов и энергет. объединений СНГ. Энергетика. 2001. № 6;

Современные проблемы определения и анализа потерь электроэнергии в электрических сетях энергосистем и пути их решения // Вестн. БНТУ. 2003. № 1.

т. 18, кн. 1, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)