ЧЭ́РЧАС Хаім Аронавіч (17.4.1916, в. Градзянка Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 9.10.1992),
бел. хімік-арганік. Д-рхім.н. (1967), праф. (1969). Скончыў БДУ (1939). З 1947 у Ін-це хіміі, з 1959 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі. У 1967—90 у БПІ. Навук. працы па хіміі прыродных злучэнняў і рэдказямельных металаў. Распрацаваў спосабы вылучэння і ідэнтыфікацыі смаляных к-т і інш. тэрпеноідаў з бальзамаў мясц. хвойных парод, метады атрымання цэравых солей аліфатычных к-т, сілікатаў рэдказямельных металаў і інш.
Тв.:
Исследование химического состава кислотной части живицы различных хвойных (разам з І.І.Бардышавым) // Синтетические продукты из канифоли и скипидара. Мн., 1964;
Каталитические свойства соединений редкоземельных металлов. Мн., 1977 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАМЯНКО́Ў Апанас Дзмітрыевіч (22.2.1896, в. Леніна Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 8.3.1972),
Герой Сав. Саюза (1945), ген.-лейтэнант (1945). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Скончыў пях. курсы (1919), Аб’яднаную ваен. школу (1927), курсы ўдасканалення каманднага саставу імя Фрунзе (1941), паскораныя курсы (1942) і Вышэйшыя курсы (1950) пры Ваен. акадэміі Генштаба. Удзельнік грамадзянскай вайны 1918—20. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., Паўд.Зах., 3-м Укр. і 1-м Бел. франтах: камандзір дывізіі, нам. камандуючага арміі па тыле, нам. камандзіра, камандзір корпуса. Удзельнік вызвалення Украіны, Варшаўска-Лодзінскай, Пазнанскай, Берлінскай аперацый. Стралк. дывізія на чале з ген.-маёрам Ш. вызначылася 20.7—1.8.1944 у баях за г. Магнушаў (Польшча). Да 1953 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПС Аляксандр Лявонцьевіч (26.5.1911—11.4.1965),
расійскі рэжысёр. Засл. арт. Беларусі (1944). Засл. дз. маст. Расіі (1962). Скончыў Цэнтр. тэхнікум тэатр. мастацтва ў Маскве (1930). Працаваў акцёрам у т-рах Таганрога, Туапсэ. З 1931 рэжысёр Цэнтр.т-раЧырв. Арміі, з 1941 Т-ра імя Массавета. У Вял.Айч. вайну ўдзельнічаў у арганізацыі і дзейнасці франтавой брыгады Дзярж.рус.драм.т-ра Беларусі. Паставіў у Т-ры імя Массавета п’есы «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы (1954), «У ціхім завулку» А.Маўзона (1955). Зінш. пастановак: «Світанне над Масквой» А.Сурава (1950), «Бітва ў дарозе» паводле Г.Нікалаевай (1959), «Сумленне» паводле Д.Паўлавай (1963, усе з Ю.Завадскім), «Васіль Цёркін» паводле А.Твардоўскага (1961). Дзярж. прэмія СССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́ТАЎ Генадзь Майсеевіч (29.3.1939, Мінск — 29.12.1995),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі апрацоўкі драўніны. Д-ртэхн.н. (1983), праф. (1984). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1961). З 1963 у Бел.тэхнал. ун-це (з 1973 заг.н.-д. лабараторыі, з 1981 заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні фіз.-мех. уласцівасцей натуральнай і мадыфікаванай палімерамі драўніны. Распрацаваў спосабы і спец. тэхналогіі атрымання біялагічна-, хімічна- і вогнеўстойлівай драўніны і драўняных матэрыялаў.
Тв.:
Основы технологии полимерных строительных материалов. 2 изд. Мн., 1981 (у сааўт.);
Деревянные конструкции и детали: Справ. строителя. 2 изд. М., 1983 (у сааўт.);
Метод описания прочности древесностружечных плит с использованием теории фракталов (разам з М.І.Кулаком) // Изв. вузов. Лесной журн. 1992. №3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАДРЫ́Н Феадосій Фёдаравіч (1751, С.-Пецярбург — 31.1.1825),
рускі скульптар; адзін з вядучых майстроў рус. класіцызму. Брат С.Ф.Шчадрына. Скончыў Пецярбургскую АМ (1773). Пенсіянер АМ у Фларэнцыі і Рыме (з 1773), Парыжы (1775—85). З 1794 выкладчык, з 1818 рэктар Пецярб.АМ. Яго станковым творам уласцівы класічная яснасць вобразаў, вытанчанасць мадэліроўкі: «Эндыміён спіць» (1779), «Венера» (1794). Майстар манум.-дэкар. пластыкі: статуі і групы фантанаў Петрадварца «Персей» (1800), «Нява» (1804), «Сірэны» (1805); барэльеф «Нясенне крыжа» для Казанскага сабора (1807—11); скульпт. ўпрыгожанне Адміралцейства ў С.-Пецярбургу (фігуры на каланадзе цэнтр. вежы, 3 фігуры на атыку, 2 групы «Марскія німфы», 1812—13). Выканаў шэраг партрэтаў, у т. л. М.Паніна (1794), А.Нартава (1811).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБАКО́Ў Уладзімір Аляксеевіч (н. 5.1.1939, в. Шчарбачы Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне раслінаводства. Канд.біял.н. (1969). Чл.-кар.Агр.АН Беларусі (1992). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1962). З 1968 у Ін-це эксперым. батанікі. З 1972 вучоны сакратар Зах.аддз., з 1991 — Бел.аддз. УАСГНІЛ; у 1992—97 гал. вучоны сакратар, у 2001—02 нач. аддзела агр.АН Беларусі. Навук. працы па фізіялогіі і біяхіміі росту і развіцця раслін, вырошчванні асн.с.-г. культур і інш.
Тв.:
Кукуруза. 2 изд. Мн., 1999 (у сааўт.);
Рапс. Мн., 1999 (у сааўт.);
Зерновые культуры. 2 изд. Мн., 2000 (у сааўт.);
Экологическое состояние почв Беларуси (разам з І.М.Багдзевічам, М.І.Смяянам) // Междунар. агр. журн. 2000. №5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЎФЕМІ́ЗМ (грэч. euphēmismos ад eu добра + phemi кажу),
моўны выраз, што ўжываецца з мэтай аслабіць залішне прамое, адкрытае выказванне (звычайна ўласцівае быт., гутарковай мове), даць больш мяккае, «прыстойнае» абазначэнне якога-н. прадмета або з’явы; від тропа. У адносінах да слоў, якія яны замяняюць, Э. часта выступаюць у ролі сінонімаў (напр., «зорак з неба не хапае» замест «недалёкі, неразумны»).
Э. вядомы з даўніх часоў, звязаны з забаронай ужываць тое ці інш. слова, каб не наклікаць злую сілу на сябе (талу). Паводле характару Э. блізкія да метаніміі, перыфразы, нярэдка становяцца іх разнавіднасцю. Э. проціпастаўляецца дысфемізм — замена эмацыянальна і стылістычна нейтральнага слова больш грубым, зневажальным (напр., замест «памерці» — «апруцянець, загнуцца, апрэгчыся» і г.д.). Працэсы эўфемізацыі вывучаюцца ў лексікалогіі і сацыялінгвістыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭХІНАКО́К (Echinococcus),
род гельмінтаўсям. цэпеняў кл. стужачных чарвей; узбуджальнік эхінакакозу. Некалькі відаў. На Беларусі Э. зярністы (E. granulosus). Паразітуе ў дарослым стане ў кішэчніку канчатковага гаспадара (ваўка, ката, куніцы, ліса, сабакі. тхара, шакала).
Даўж. дарослага паразіта 3—6 мм. Мае галоўку і 3—4 членікі. На галоўцы (сколексе) 4 прысоскі з 2 венчыкамі ў 2 рады і 40 дробнымі кручкамі. Апошні членік мае спелыя палавыя прадукты. Яйцы Э. з экскрэментамі выходзяць з кішэчніка гаспадара і трапляюць у арганізм прамежкавых гаспадароў — чалавека і траваедных жывёл (авечак, дзікоў, ласёў, кароў, коз, коней, свіней), дзе ператвараюцца ў лічынкі (анкасферы). пранікаюць з крывёй і лімфай у косці, лёгкія, мозг, мышцы, печань і інш.; развіваюцца ў пухіры, таксама наз. Э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРКЕ́ВІЧ Алег Раманавіч (н. 10.10.1936. с. Старая Ляля Навалялінскага р-на Свярдлоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне механікі металапалімерных сістэм.Д-ртэхн.н. (1986), праф. (1997). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1959). З 1963 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі (з 1971 заг. лабараторыі, адначасова з 1991 заг. аддзела). Навук. працы па даследаванні дысперснага стану палімерных матэрыялаў, аэрадынаміцы і электрафізіцы газадысперсных патокаў, фізіцы працэсаў плёнкаўтварэння і ўзаемадзеяння кампанентаў кампазіцыйных сістэм, структуры і ўласцівасцях пакрыццяў і кампазіцыйных матэрыялаў. Прэмія Савета Міністраў Беларусі 1981.
Тв.:
Полимерные покрытия. Мн., 1976 (разам з У.А.Белым, У.А.Даўгялам);
Металлополимерные материалы и покрытия на основе дисперсных полимеров: Технол. процессы. Мн., 1992 (разам 3 Даўгялам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРАПО́ЛК ІЗЯСЛА́ВІЧ (у праваслаўі Гаўрыіл, у каталіцтве Пётр; паміж 1043 і 1050—22.11.1086 або 22.11.1087),
князь полацкі, уладзіміра-валынскі, тураўскі.
Сын Ізяслава Яраславіча. У 1071 перамог войска полацкага кн.Усяслава Брачыславіча пад Галацічаскам, пасля чаго, відаць, авалодаў Полацкім княствам. У 1073 у выніку міжусобіцы выгнаны з Русі разам з бацькам. Шукаў падтрымкі ў Польшчы, Германіі, у рымскага папы; прыняў каталіцтва. Пасля вяртання бацькі ў 1077 атрымаў ад яго Вышгарад. У 1078 вял. кіеўскі кн. Усевалад Яраславіч перадаў Я.І. Уладзіміра-Валынскае княства, да якога, паводле некат. звестак, дадаў Тураўскае. Прылічаны да правасл. святых, дзень памяці — 22 ліст. (5 снеж.). Захаваліся 2 партрэты Я.І. 11 ст. ў «Кодэксе Гертруды» («Трырскім псалтыры»).
В.С.Пазднякоў.
Яраполк Ізяславічз жонкай. Мініяцюра з «Кодэкса Гертруды».