ШЧАДРЫ́Н Феадосій Фёдаравіч (1751, С.-Пецярбург — 31.1.1825),
рускі скульптар; адзін з вядучых майстроў рус. класіцызму. Брат С.Ф.Шчадрына. Скончыў Пецярбургскую АМ (1773). Пенсіянер АМ у Фларэнцыі і Рыме (з 1773), Парыжы (1775—85). З 1794 выкладчык, з 1818 рэктар Пецярб. АМ. Яго станковым творам уласцівы класічная яснасць вобразаў, вытанчанасць мадэліроўкі: «Эндыміён спіць» (1779), «Венера» (1794). Майстар манум.-дэкар. пластыкі: статуі і групы фантанаў Петрадварца «Персей» (1800), «Нява» (1804), «Сірэны» (1805); барэльеф «Нясенне крыжа» для Казанскага сабора (1807—11); скульпт. ўпрыгожанне Адміралцейства ў С.-Пецярбургу (фігуры на каланадзе цэнтр. вежы, 3 фігуры на атыку, 2 групы «Марскія німфы», 1812—13). Выканаў шэраг партрэтаў, у т. л. М.Паніна (1794), А.Нартава (1811).
Літ.:
Петинова Е.Ф. Феодосий Щедрин. Л., 1977.
Сільвестр Шчадрын. Веранда, абвітая вінаградам. 1828.
т. 17, с. 493
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)