ШАПС Аляксандр Лявонцьевіч (26.5.1911—11.4.1965),
расійскі рэжысёр. Засл. арт. Беларусі (1944). Засл. дз. маст. Расіі (1962). Скончыў Цэнтр. тэхнікум тэатр. мастацтва ў Маскве (1930). Працаваў акцёрам у т-рах Таганрога, Туапсэ. З 1931 рэжысёр Цэнтр. т-ра Чырв. Арміі, з 1941 Т-ра імя Массавета. У Вял. Айч. вайну ўдзельнічаў у арганізацыі і дзейнасці франтавой брыгады Дзярж. рус. драм. т-ра Беларусі. Паставіў у Т-ры імя Массавета п’есы «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы (1954), «У ціхім завулку» А.Маўзона (1955). З інш. пастановак: «Світанне над Масквой» А.Сурава (1950), «Бітва ў дарозе» паводле Г.Нікалаевай (1959), «Сумленне» паводле Д.Паўлавай (1963, усе з Ю.Завадскім), «Васіль Цёркін» паводле А.Твардоўскага (1961). Дзярж. прэмія СССР 1950.
т. 17, с. 374
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)