род гельмінтаўсям. цэпеняў кл. стужачных чарвей; узбуджальнік эхінакакозу. Некалькі відаў. На Беларусі Э. зярністы (E. granulosus). Паразітуе ў дарослым стане ў кішэчніку канчатковага гаспадара (ваўка, ката, куніцы, ліса, сабакі. тхара, шакала).
Даўж. дарослага паразіта 3—6 мм. Мае галоўку і 3—4 членікі. На галоўцы (сколексе) 4 прысоскі з 2 венчыкамі ў 2 рады і 40 дробнымі кручкамі. Апошні членік мае спелыя палавыя прадукты. Яйцы Э. з экскрэментамі выходзяць з кішэчніка гаспадара і трапляюць у арганізм прамежкавых гаспадароў — чалавека і траваедных жывёл (авечак, дзікоў, ласёў, кароў, коз, коней, свіней), дзе ператвараюцца ў лічынкі (анкасферы). пранікаюць з крывёй і лімфай у косці, лёгкія, мозг, мышцы, печань і інш.; развіваюцца ў пухіры, таксама наз. Э.