У Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Свінка (цячэ праз возера), каля в. Доўгае, за 12 км на ПдЗ ад г.п. Бешанковічы. Пл. 0,22 км², даўж. 1,13 км, найб.шыр. 270 м, найб.глыб. 4,3 м, даўж. берагавой лініі 2,4 км. Пл. вадазбору 28,3 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з Пн на Пд. Схілы катлавіны выш. 7—10 м (на Пн 4—5 м), пераважна разараныя або пад пашай, на ПдУ параслі лесам. Берагі на З высокія, на У нізкія, месцамі абразійныя, на Пн і Пд сплавінныя (шыр. сплавіны да 50 м). На Пн і Пд пойма шыр. да 100 м. Дно выслана гліністым ілам. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІМАФЕ́ЕВА Людміла Яфімаўна (н. 1.1.1934, г. Лесазаводск Прыморскага краю, Расія),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1955). Да 1990 працавала ў Бел.рэсп. т-ры юнага гледача. Выконвала пераважна ролі маладых гераінь: Тоня Туманава («Як гартавалася сталь» паводле М.Астроўскага), Аня Бярозка («Каханне Ані Бярозка» У.Пісталенкі), Ліза («Няроўны бой» В.Розава), Джэма («Авадзень» паводле Э.Войніч), Галінка («За лясамі дрымучымі» А.Вольскага і П.Макаля), Марыя—Вераніка («Зорка Венера» М.Алтухова і Б.Бур’яна), Насця («Несцерка» В.Вольскага). Сярод найб. значных работ: Яніна, Ядзя («Папараць-кветка» і «Над хвалямі Серабранкі» І.Козела), Эдзіт Піяф (аднайм. п’еса В.Легентава) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІМУРЫ́ДЫ,
дынастыя, якая правіла ў Маверанахры, Харэзме, Харасане і інш. тэрыторыях у 1370—1507. Засн.Цімурам, які сам падзяліў дзяржаву паміж сынамі і ўнукамі. Пасля смерці Цімура Ц. абвясцілі сябе незалежнымі ўладарамі і пачалі міжусобную барацьбу завярх. ўладу. У пач. 15 ст. ўтварыліся 2 дзяржавы: малодшага сына Цімура — Шахруха [1409—1447] з цэнтрам у Гераце (Харасан) і яго сына Улугбека з цэнтрам у Самаркандзе. У 1447 Углугбек атрымаў у спадчыну праўленне ўсёй краінай. Пасля яго смерці дынастычная барацьба аднавілася. Праўленне Султан-Хусейна [1469—1506] — перыяд росквіту культуры ў Гераце. Пры яго сынах у пач. 16 ст. ўладанні Ц. прыйшлі ў заняпад і заваяваны ўзбекамі. Адзін з Ц. — Бабур — заснаваў у 1526 у Індыі дынастыю Вялікіх Маголаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХІ́НСКІ Язэп (7—1921),
бел. лексікограф. Жыў у маёнтку Прусін на Магілёўшчыне. Аўтар 16-томнага «Беларуска-польска-рускага слоўніка» (не выдадзены), складанню якога прысвяціў амаль 40 гадоў жыцця. Рукапіс слоўніка (636 аўтарскіх арк.) уключае больш за 150 тыс. агульных слоў, уласных асабовых імён, назваў дзяржаў, гарадоў, мясцовасцей, а таксама пашыраныя запазычанні («алігархія», «альманах» і інш.). Пры перадачы слоў вытрыманы важнейшыя фанет. асаблівасці бел. мовы (аканне, яканне, дзеканне, цеканне), адлюстравана афіксальнае словаўтварэнне («але́й — але́яць — але́як — але́яны — але́явы — але́йня — але́йніца — паале́яць» і інш.). Працу Ц. высока цаніў М.Федароўскі. Частка рукапісу слоўніка (7308 старонак) зберагаецца ў б-цы АН Літвы. У 1909—12 друкаваў допісы ў газ. «Наша ніва» пад псеўд. Язэп Бурачок.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦХАЛТУ́БА,
горад і бальнеалагічны курорт у Грузіі, у паўд. перадгор’ях Вял. Каўказа, на Калхідскай нізіне, у даліне р. Цхалтуба, за 9 км ад г. Кутаісі. Засн. ў 1926. З 1953 горад. 21 тыс.ж. (1991). Чыг. станцыя. Прам-сць: харч., хім., шкляная (вытв-сць хрусталю); вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Клімат субтрапічны вільготны з цёплым летам (сярэдняя т-ражн. 24 °C) і мяккай зімой. Тэрмальныя (33—35 °C) радонавыя азотныя сульфатна-гідракарбанатна-хларыдныя кальцыева-натрыевыя і магніевыя воды з мінералізацыяй каля 0,8 г/л (выкарыстоўваюць для ваннаў, інгаляцый, арашэнняў). Лечаць хваробы органаў апоры і руху, сардэчна-сасудзістай і нерв. сістэм, скуры, гінекалагічныя хваробы. Санаторыі, пансіянаты, пабудовы для водных працэдур. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРАПНІ́Н Леў Уладзіміравіч (12.4.1905, г. Разань, Расія — 12.6.1977),
савецкі гісторык. Акад.АНСССР (1972). У 1925 здаў экзамены за універсітэцкі курс. Выкладаў у Маскоўскім ун-це і інш.ВНУ. З 1946 у Ін-це гісторыі АНСССР. Праф. (1947). Даследаваў перыядызацыю рас. гісторыі эпохі феадалізму, сацыяльна-эканам. і паліт. гісторыю стараж.-рус. грамадства 10—13 ст., развіццё саслоўна-прадстаўнічай манархіі і абсалютызму ў Расіі. Аўтар прац па крыніцазнаўстве і гістарыяграфіі. Дзярж. прэмія СССР 1981.
Тв.:
Русская палеография. М., 1956;
Русская историография до XIX в. М., 1957;
Образование русского централизованного государства в XIV—XV вв. М., 1960;
Новгородские берестяные грамоты как исторический источник. М., 1969;
Земские соборы русского государства в XVI—XVII вв. М., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРАЎНІ́К (Platanthera),
род кветкавых раслін сям. архідных. Больш за 50 (паводле інш. звестак 200) відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 2 віды Ч.: двухлісты, або начная фіялка (P. bifolia), і зеленакветкавы (P. chlorantha), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляюцца на ўзлесках, у лясах, хмызняках.
Шматгадовыя травяністыя расліны з 2 падоўжанымі каранёвымі клубнямі, выш. да 70 см. Лісце (1—2) пры аснове або пасярэдзіне сцябла буйное, эліпсападобнае, тупое, звужанае ў крылаты чаранок, вышэй па сцябле — 1—5 дробных ланцэтных лісцікаў. Кветкі дробныя, белыя або зеленавата-белыя, сабраныя ў рэдкую гронку, звычайна з прыемным пахам, які ўзмацняецца бліжэй да ночы і перад дажджом. Плод — каробачка. Высушаныя клубні выкарыстоўваюць у медыцыне (салеп). Лек., дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРО́Т (Scirpus),
род кветкавых раслін сям. асаковых. Больш за 250 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках і субтропіках. На Беларусі 4 віды Ч.: азёрны (S. lacustris), лясны (S. sylvaticus), самаўкараняльны (S. radicans), Табернемантана (S. tabernaemontani). Трапляюцца па берагах вадаёмаў і лясных ручаёў, па балотах, часта ў вадзе.
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцябло выш. да 3 м, акруглае ці 3-граннае, з унутр. рыхлай паветраноснай тканкай — аэрэнхімай. Лісце лінейнае, 3-граннае або ніткападобнае ці рэдукаванае. Кветкі ў падоўжана-яйцападобных каласках, сабраных у складанае суквецце, радзей адзіночныя. Плод — арэшак. Сцёблы выкарыстоўваюць для пляцёных плеценых* вырабаў, як упаковачны, цеплаізаляцыйны і будаўнічы матэрыял. Часта Ч. няправільна наз.трыснёг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЧЭ́РСКІ ГІСТО́РЫКА-ЭТНАГРАФІ́ЧНЫ МУЗЕ́Й.
Засн. 1.7.1990 у г.Чачэрск. Больш за 16,5 тыс. экспанатаў асн. фонду (2002). Сярод экспанатаў фрагменты касцей маманта, ляпныя гаршкі часоў неаліту, крамянёвыя прылады працы, жаночыя ўпрыгожанні, нацельны абразок 12 ст. з археал. помнікаў Бердыж, Нісімкавічы і Чачэрскага гарадзішча, матэрыялы пра Чачэрскі замак, рэв. падзеі 1905—07, дзейнасць падполля і партыз. рух на тэр. раёна ў Вял.Айч. вайну, землякоў Герояў Сав. Саюза М.С.Байкова, М.К.Круглікава, А.І. і П.І. Лізюковых, Ц.П.Новікава, удзельнікаў вайны ў Афганістане 1979—89. Экспануюцца прылады працы і прадметы побыту сялян 19 — пач. 20 ст., калекцыі нар. касцюмаў, ручнікоў, стараж. абразоў мясц. майстроў і іканапісцаў Г. і У. Гераковых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНАЕ ВО́ЗЕРА У Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Галбіца, каля в. Чорнае, за 27 км на У ад г. Паставы. Пл. 0,36 км², даўж. 1,5 км, найб.шыр. 500 м, найб.глыб. 31,5 м, даўж. берагавой лініі 3,83 км. Пл. вадазбору 9,39 км². Катлавіна падзяляецца на 2 плёсы, выцягнутая з ПдУ на ПнЗ. Схілы катлавіны выш. да 6 м, спадзістыя, пад хмызняком і лугам, участкамі на У і З разараныя. Берагі нізкія, пясчана-тарфяністыя, на ПнУ і ПдЗ забалочаныя. Дно да глыб. 5 м пясчанае, ніжэй ілістае. Зарастае ўздоўж берагоў і на мелкаводдзі паміж плёсамі, шыр. паласы расліннасці да 120 м. Упадае ручай, выцякае ручай у р. Чэртка.