ХО́ДЖКІН (Hodgkin) Алан Лойд (5.2.1914, г. Бэнберы, Вялікабрытанія — 20.12.1998),
англійскі вучоны ў галіне фізіялогіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1948, у 1970—75 яго прэзідэнт). Чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук, Каралеўскай АН Даніі (1964), Нац.АН Індыі, Каралеўскай акадэміі Ірландыі, замежны чл.Рас.АН (1976). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1936). З 1939 навук. кансультант Мін-ваВПС і Мін-ваавіяц. прам-сці, з 1945 у Кембрыджы (1970—81 праф. біяфізікі). З 1971 канцлер Лестэрскага ун-та. У 1978—84 кіраўнік Трыніты-каледжа. Навук. працы па фізіялогіі нерв. клеткі, механізмах узбуджэння і тармажэння. Аўтар асн. тэорый аб ролі іонных градыентаў у генерацыі нерв. імпульсу. Стваральнік сучаснай мембраннай тэорыі ўзнікнення біяэл. патэнцыялаў. Нобелеўская прэмія 1963 (з А.Ф.Хакслі, Дж.К.Эклсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́РНІ (Horney) Карэн (1885, г. Гамбург, Германія — 1952),
нямецкі і амерыканскі псіхолаг і псіхапатолаг; адна з заснавальнікаў неафрэйдызму. Скончыла Фрайбургскі ун-т. З 1913 вяла мед. практыку, вывучала псіхааналіз у Берлінскім псіхааналіт. ін-це. З 1932 у ЗША, працавала ў Чыкагскім і Нью-Йоркскім псіхааналіт. ін-тах. У працах «Неўратычная асоба нашага часу» (1937), «Новыя шляхі ў псіхааналізе» (1939), «Самааналіз» (1942), «Нашы ўнутраныя канфлікты» (1945), «Неўрозы і развіццё чалавека» (1950) і інш. крытычна перапрацавала шэраг палажэнняў вучэння З.Фрэйда (аб інстынктах, тэорыю лібіда, канцэпцыі бессвядомага, неўрозаў, Эдыпава комплексу і інш.) і ажыццявіла сацыялагізацыю псіхааналізу і фрэйдызму. Падкрэслівала ўплыў культуры на бессвядомае, сац.-культ. параджэнне неўрозаў і ўнутрыасобасных канфліктаў, гіст. зменлівасць неўрозаў і інш. Неўрозы трактавала як неадэкватныя формы паводзін у варожым асяроддзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́ХАНАЎ Андрэй Мікалаевіч (30.10.1906, г. Гагарын Смаленскай вобл., Расія — 8.10.1993),
савецкі матэматык і геафізік. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1939). Двойчы Герой Сац. Працы (1953, 1986). Скончыў Маскоўскі ун-т (1927). У 1935—58 у Ін-це тэарэт. геафізікі, з 1953 у Ін-це прыкладной матэматыкі АНСССР (з 1979 дырэктар). Адначасова ў 1928—89 у Маскоўскім ун-це. Навук. працы па выліч. і прыкладной матэматыцы, інфарматыцы, матэм. фізіцы, геафізіцы, тапалогіі. Дзярж. прэміі СССР 1953, 1976. Ленінская прэмія 1966.
Тв.:
Методы решения некорректных задач. 3 изд. М., 1986 (разам з В.Я.Арсеніным);
Уравнения математической физики. 6 изд. М., 1999 (разам з А.А.Самарскім).
Літ.:
А.Н.Тихонов // Успехи мат. наук. 1987. Т. 42, вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦУКЕРМА́Н Веньямін Аронавіч (15.7.1913, г. Віцебск — 25.2.1993),
расійскі фізік і вынаходнік. Д-рфіз.-матэм.н., праф. (1956). Герой Сац. Працы (1976). Скончыў Маскоўскі машынабуд. ін-т (1936). Працаваў у спец.н.-д. установах Масквы і Казані. З 1947 у ядз. цэнтры КБ-11 (г. Арзамас-16, цяпер г. Сароў). Навук. працы па вывучэнні працэсаў выбуху і дэтанацыі. Адзін з ініцыятараў выкарыстання знешняй імпульснай крыніцы нейтронаў у канструкцыях ядз. зарадаў. Удзельнік распрацоўкі і ўдасканалення сав.ядз. зброі. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1949, 1953, 1962.
Тв.:
Люди и взрывы. Арзамас-16, 1994 (разам зЗ.М.Азарх).
Літ.:
Попов Ф. Атомную бомбу делали и наши земляки // Бел.гіст.часоп. 2000. № 4.
заменная серазмяшчальная амінакіслата, H2S—CH2—CH(NH2)—COOH. У саставе многіх прыродных бялкоў і пептыдаў прысутнічае ў клетках усіх жывых арганізмаў. У арганізме чалавека і жывёл утвараецца зметыяніну і серыну, таксама шляхам аднаўлення цыстыну; у раслінах — з серыну і сульфідаў; у мікраарганізмах — з ацэтылсерыну і серавадароду.
Крышт. рэчыва, мал. м. 121,16; добра раствараецца ў вадзе, аміяку, этаноле, воцатнай к-це. Лёгка акісляецца на паветры. Уваходзіць у састаў актыўных цэнтраў многіх ферментаў, забяспечвае антыаксідантную ахову арганізма. З Ц. ўтвараецца амінакіслата таўрын (яе выкарыстоўваюць для сінтэзу парных жоўцевых к-т), піравінаградная к-та і інш. Пры распадзе Ц. ў кішэчніку ўтвараюцца серавадарод і метылмеркаптан. Выкарыстоўваецца ў медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫТРО́Н (Citrus medica),
кветкавая расліна сям. рутавых. Вядомы толькі ў культуры ў краінах з трапічным і субтрапічным кліматам. Радзіма — Індыя і Кітай. Завезены ў Міжземнамор’е арміяй Аляксандра Македонскага за 300 г. да н.э., у Месапатаміі вядомы за 4 тыс. гадоў да н.э.
Вечназялёны куст або дрэва выш. да 3 м. Галіны з адзіночнымі пазушнымі калючкамі даўж. да 5 см. Лісце буйное, падоўжана-авальнае, шчыльнае. Кветкі белыя з чырванаватым адценнем, буйныя, адзіночныя або ў суквеццях. Лімонна-жоўтыя, радзей аранжавыя плады даўж. да 14 см, масай 1—2 кг, падобныя на вял. лімон, маюць кісла-салодкі, злёгку гаркаваты смак, ідуць на цукаты, мармелад, варэнне. З лісця, кветак і лупін атрымліваюць эфірны алей. Харч., тэхн., дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫЯНІ́ДЫ, цыяністыя солі,
неарганічныя злучэнні, солі сінільнай кіслаты.
Ц. шчолачных і шчолачна-зямельных металаў — іонныя злучэнні, добра раствараюцца ў вадзе. Пры павышанай т-ры Ц. шчолачных і шчолачна-зямельных металаў цалкам гідралізуюцца. Атрымліваюць Ц. шчолачных металаў узаемадзеяннем шчолачаў з HCN, шчолачна-зямельных — абменнымі рэакцыямі і інш. спосабамі. Ц. падгрупы цынку — дыямагнітныя рэчывы. Ц. цяжкіх металаў (акрамя ртуці) не раствараюцца ў вадзе, іх атрымліваюць рэакцыяй хларыдаў, сульфатаў або нітратаў з NaCN або KCN. Утвараюць цыянаты (узаемадзеянне з O2), галагенцыяніды (з Cl, Br, I), нітрылы. Выкарыстоўваюць у гальванатэхніцы для атрымання метал. пакрыццяў, як каталізатары шэрагу хім. працэсаў, у вытв-сці пігментаў, фарбаў і інш. Моцныя яды; удыханне прыводзіць да сардэчнай недастатковасці. ГДК 0,3 мг/м³ у пераліку на HCN.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́ДРЫК Міхаіл Сямёнавіч (9.5.1930, в. Доўгі Лог Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. — 29.11.1994),
бел. фізік і педагог. Д-р фізіка-матэм. н. (1984), праф. (1985). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1980). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1954), дзе і працаваў (з 1961 і з 1993 заг. кафедры, з 1971 прарэктар). Навук. працы па фізіцы сегнетаэлектрыкаў, даследаванні працэсаў крышталізацыі і ўплыву знешніх фактараў пры вырошчванні сегнетаэл. крышталёў на іх структуру і фіз. ўласцівасці. Аўтар першага на бел. мове «Курса агульнай фізікі: Цеплыня і малекулярная фізіка» (1994) і інш.
Тв.:
Физические свойства кристаллов семейства триглицинсульфата. Мн.,1986;
Сборник задач по курсу общей физики. М., 1989 (у сааўт.);
Кіраўніцтва да рашэння задач па агульнай фізіцы. Мн., 1995 (разам з В.М.Варыкашам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́ЛІКАЎ Аляксандр Іванавіч (20.4.1904, Масква —28.10.1984),
савецкі вучоны ў галіне металургіі. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1964). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1928). З 1935 на выкладчыцкай рабоце. З 1945 нач. канструктарскага бюро, з 1959 дырэктар Усесаюзнага н.-д. і праектна-канструктарскага ін-та металургічнага машынабудавання. Навук. працы па тэорыі пракаткі і разліку пракатных станаў. Пад яго кіраўніцтвам створаны унікальныя пракатныя станы і агрэгаты; тэхналогія і агрэгаты сумяшчэння неперарыўнага ліцця металаў з пракаткай і інш. Ленінская прэмія 1964. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1948, 1951. Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР (1975).
Тв.:
Теория расчета усилий в прокатных станах. М., 1962;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАГО́ЛІН Пётр Міхайлавіч (н. 31.12.1923, с. Дзям’янаўка Кустанайскай вобл., Казахстан),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1969), праф. (1972). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1985). Скончыў Стаўрапольскі пед.ін-т (1949). З 1965 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі (заг. лабараторыі). З 1992 працуе ў Расіі. Навук. працы па стат. праблемах тэхн. кібернетыкі, ідэнтыфікацыі працэсаў і дынамічных аб’ектаў, сістэмах кіравання і аўтаматызацыі навук. даследаванняў. Распрацаваў асновы тэорыі імітацыйнага мадэліравання дынамічных сістэм і распазнавання вобразаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Автоматизация преобразования сложных форм графической информации. Мн., 1973 (разам з Э.М.Леановічам, У.П.Савенкавым);
Методы и средства обработки сигналов в дискретных базисах. Мн., 1987 (разам з Р.Х.Садыхавым, У.П.Шмярко).