СМЕЛЯКО́Ў Яраслаў Васілевіч (8.1.1913, г. Луцк, Украіна — 27.11.1972),
рускі паэт. Па паходжанні беларус. Працаваў у друкарні. У 1934—37 і 1948—55 рэпрэсіраваны. Друкаваўся з 1931. Першыя зб-кі — «Праца і каханне» і «Вершы» (абодва 1932). Рамантыка камсамольскага юнацтва, тэмы працы, пераемнасці пакаленняў, спалучэнне лірычнай патэтыкі з размоўнымі інтанацыямі і гумарам у кнігах вершаў «Дарога» (1934), «Крамлёўскія яліны» (1948), паэме «Строгае каханне» (1956). Глыбокае асэнсаванне жыцця, манум. публіцыстычнасць у зб-ках «Размова пра галоўнае» (1959), «Дзень Расіі» (1967, Дзярж. прэмія СССР 1967), «Таварыш Камсамол» (1968), «Снежань» (1970), паэме «Маладыя людзі» (1968). Суровы жыццёвы вопыт С. адлюстраваўся ў вершах-навелах, вершах-успамінах (апубл. 1987). Аўтар вершаў бел. тэматыкі «Беларусам», «Белая вежа», «Ода малодшаму лейтэнанту», публіцыст. і крытычных артыкулаў. На рус. мову пераклаў некат. вершы А.Куляшова. На бел. мову паасобныя яго вершы пераклалі М.Танк, Е.Лось, М.Аўрамчык, М.Калачынскі, Я.Семяжон.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—3. М., 1977—78;
Бел.пер. — у кн.: Дзень паэзіі. 1972. Мн., 1972;
Выбранае. Мн., 1974.
Літ.:
Дементьев В. Ярослав Смеляков: Сильный как терн. М., 1967;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАРТЫ́ЎНЫ ТА́НЕЦ,
від спорту, які спалучае танец (як від мастацтва) з элементамі спарт. спаборніцтва. Складаецца з праграм: еўрапейскай (павольны вальс, танга, венскі вальс, павольны факстрот і квікстэп) і лацінаамерыканскай (самба, ча-ча-ча, румба, пасадобль і джайв).
Спаборніцтвы па С.т. праводзяцца з 1920-х г. Аматарская арг-цыя С.т. засн. ў 1935, Міжнар. савет танцораў-аматараў — у 1957 (з 1990 Міжнар. федэрацыя танц. спорту, МФТС). Аб’ядноўвае 79 краін свету (2001). Чэмпіянаты свету і Еўропы праводзяцца штогод з 1957.
На Беларусі развіваецца з 1960-х г. Федэрацыя С.т. створана ў 1988, у 1990 увайшла ў склад МФТС. Сярод бел. танцораў-спартсменаў найб. вызначыліся: удзельнікі чэмпіянатаў свету і Еўропы А. і Ю. Царовы, П. і 1. Піліпенчукі; 3-разовыя чэмпіёны Беларусі, майстры міжнар. класа С.Халадкоўская і Р.Ярмаковіч; чэмпіёны рэспублікі: В.Бушуева і А.Бушчык, П.Паўлінава і М.Дубоўскі, А.Феакцістава і А.Кукарэка, ансамбль танц. клуба «Мара» (2001), а таксама лаўрэаты конкурсаў і фестываляў Л.Лазарава, В.Кляонскі, Р.Чэхава, Я.Лемберг, Н. і М. Біруны, Н. і Б. Паповы, Т. і М. Паўлінавы, Ж. і У. Шалькевічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАРТЫ́ЎНЫЯ ЗВА́ННІ,
званні, якія сведчаць аб афіцыйным прызнанні спарт. заслуг у пэўнай спарт. кваліфікацыі. Даюцца часова або пажыццёва за дасягненні на міжнар., нац. і інш.афіц. спаборніцтвах, выкананне нарматываў і патрабаванняў, устаноўленых спартыўнай класіфікацыяй, за плённую пед., трэнерскую, судзейскую і інш. дзейнасць.
Існуюць міжнар. С.з. (зацвярджаюцца міжнар.спарт. федэрацыямі); суддзя міжнар. катэгорыі (па відах спорту); міжнар. гросмайстар і майстар (па шахматах і шашках, з 1949). У СССР існавалі ганаровыя С.з.: засл. майстар спорту (з 1934), засл. трэнер СССР (з 1956), ганаровы суддзя па спорце (з 1972); С.з.: майстар спорту СССР (з 1935), майстар спорту СССРміжнар. класа (з 1965), гросмайстар СССР (па шахматах з 1935, па шашках з 1961), суддзя ўсесаюзнай катэгорыі (з 1934). У 1950—60-яг. існавалі ганаровыя С.з. ў саюзных рэспубліках: майстра спорту па нац. відах спорту і засл. трэнера рэспублікі; да іх прымыкалі спарт. разрады: кандыдат у майстры, спартсмен 1—3-га разрадаў, а таксама юнацкія разрады. Да С.з. адносяць таксама званні чэмпіёна і рэкардсмена.
На Беларусі ўстаноўлены ганаровыя С.з.: засл. трэнер БССР (з 1959), засл. дзеяч фіз. культуры БССР (з 1967), з 1995 — заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь і заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАСЕ́ВІЧ Іван Нічыпаравіч (9.1.1929, в. Мядзведня Старадарожскага р-на Мінскай вобл. — 11.9.1998),
бел. жывапісец. Засл. дз. маст. Беларусі (1980). Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1952), Маскоўскі маст.ін-т імя В.Сурыкава (1958). У 1958—95 выкладаў у Бел.тэатр.-маст. ін-це (з 1980 праф.). Пісаў сюжэтна-тэматычныя карціны, пейзажы, нацюрморты. Творам характэрны стрыманасць каларыту, манументалізацыя вобразнага ладу. У палотнах «У беларускіх балотах» (1958), «Брэсцкая крэпасць» (1961), «Няскораныя» (1966), «Клятва» (1967), «Радасная сустрэча» (1968), «Суровае юнацтва» (1971), «Плачуць бярозы» (1975), «Вызваленне Барысаўшчыны» (1980), «За Беларусь. Аперацыя «Баграціён» (1984) і інш. увасоблена тэма Вял.Айч. вайны. Тэме працы прысвечаны карціны «Ангара-Ангара» (1960), «Шахцёры Салігорска» (1963), «Полацкі нафтазавод» (1975) і інш. Аўтар партрэтаў Героя Сац. Працы І.М.Сакольчыка (1972), Маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава (1973), «Сын палка. В.Дончык» (1974), лётчыка Г.Лі (1975), Г.У.Юшкевіча і Героя Сав. Саюза В.З.Каржа (1978), «Партызаны, партызаны... (партрэт Я.Купалы)» (1980), мастака А.Бембеля (1983) і інш. Стварыў цыклы краявідаў Мурманска (1955), Байкала (1956), Наўгародчыны (1971—75), Ленінграда (1973), Браслаўшчыны (1975), В’етнама (1985), шэраг нацюрмортаў.
Літ.:
Шныпаркоў А.М. І.Н.Стасевіч. Мн., 1985.
І.Стасевіч. Партрэт Маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава. 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭНАГРА́ФІЯ (ад стэна... + ...графія),
спосаб хуткага запісу вуснай мовы з дапамогай спец. сістэмы знакаў, скарачэння слоў і іх спалучэнняў; скарапіснае пісьмо. Хуткасць стэнаграфічнага пісьма перавышае хуткасць звычайнага ў 4—7 разоў.
С вядома са стараж. часоў (Стараж. Грэцыя — 4 ст. да н.э., Стараж. Рым — 1 ст. да н.э.). У С. адрозніваюць курсіўныя (графічныя) і геаметральныя сістэмы (склаліся ў Англіі; тэрмін «С.» ўвёў у 1602 Дж.Уіліс у кн. «Мастацтва скорапісу, або Стэнаграфія»), Знакі курсіўных сістэм складаюцца з элементаў звычайнага пісьма, якія злучаюцца валасяной лініяй, а геаметральных сістэм (для моў з адносна кароткімі словамі) — з геам. фігур і іх частак у спалучэнні з прамой рознага нахілу, злучэнне непасрэднае, без валасяной лініі. Сістэмы С. адрозніваюцца і прыёмамі скарачэння. У марфал. (каранёвай) сістэме С. прытрымліваюцца арфаграфіі звычайнага пісьма, словы скарачаюць пач. літарамі. У фанет. (слыхавой) сістэме пры скарачэнні выкідваюць невыразныя гукі. У Расіі ў 1933 на аснове параўнання 7 лепшых сістэм С. прынята адзіная дзярж. сістэма С., у аснове якой сістэма М.М.Сакалова. Яна была прынята і ва ўсіх рэспубліках СССР (для рус. мовы). З некат. ўдакладненнямі яна выкарыстоўваецца ў наш час. Існуе і запіс на стэнаграфічных машынах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ПРАСЛЬ (Supraśl),
горад на ПнУ Польшчы, у Падляскім ваяв., на р. Супрасль. Каля 5 тыс.ж. (2000). Прам-сць: дрэваапр., тэкст., керамічная. Турызм. Адзін з цэнтраў бел. культуры ў Польшчы. Узнікненне С. звязана з перанясеннем у 1500 Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра з г. Гарадок у сярэдняе цячэнне р. Супрасль на месца будучага горада. У манастыры зберагалася каштоўная Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра бібліятэка (з яе паходзяць Супрасльскі летапіс і інш. рукапісы, гл.Супрасльскі рукапіс). У манастыры была збудавана Супрасльская царква-крэпасць, у канцы 17 — пач. 19 ст. дзейнічала Супрасльская друкарня. З 16 ст. С. — мястэчка Гродзенскага пав. Трокскага ваяв.ВКЛ. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) С. у складзе Прусіі, быў сядзібай уніяцкага мітрапаліта. Пасля Тыльзіцкага міру 1807 С. у складзе Рас. імперыі, мястэчка ў Беластоцкім пав. Беластоцкай вобл., з 1843 — Гродзенскай губ. У 1834 г. у С. адкрыта 1-я суконная мануфактура. У 1867—2800 ж., 450 дамоў, касцёл, евангелічная кірха, сінагога, 5 суконных ф-к. У 1915—18 акупіраваны герм. войскамі. З 1919 у Беластоцкім ваяв. Польшчы. З вер. 1939 у БССР, гар. пасёлак у Беластоцкім пав., з 15.1.1940 у Беластоцкім р-не. З 20.9.1944 у складзе Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫ́ЦІН Іван Дзмітрыевіч (5.2.1851, с. Гнезднікава Кастрамской вобл., Расія — 28.11.1934),
рускі выдавец-асветнік. У 1876 адкрыў у Маскве літаграфічную майстэрню. У 1883 арганізаваў выдавецкае т-ва «І.Дз.Сыцін і К°». У 1890-яг. арганізаваў выданне серыі нар. кніжак «Праўда». Выд-ва С. выпускала падручнікі і вучэбныя дапаможнікі (пераважна для пачатковай школы), кнігі па педагогіцы, навук.-папулярныя серыі («Бібліятэка для самаадукацыі», «Народная энцыклапедыя навуковых і прыкладных ведаў», т. 1—14), дзіцячую л-ру (у т. л. «Дзіцячую энцыклапедыю», т. 1—10), нар. календары, рэліг. л-ру, масавыя выданні збораў твораў А.Пушкіна, М.Гогаля, Л.Талстога, А.Чэхава і інш. Значнае месца займалі шматтомныя выданні: «Айчынная вайна і рускае грамадства, 1812—1912» (т. 1—7, 1911—12), «Ваенная энцыклапедыя» (т. 1—18, 1911—15). Выдаваў таксама час. «Вокруг света» (1891—1917), «Искры» (1901—1916), газ. «Русское слово» (1897—1917) і інш. Да 1914 выд-ва выпускала чвэрць кніжнай прадукцыі Расіі. Пасля 1917 яго друкарні нацыяналізаваны. С. лічыўся кансультантам Дзяржвыда Расіі.
Тв.:
Жизнь для книги. М., 1960.
Літ.:
Коничев К.И. Русский самородок. 2 изд. Ярославль 1969;
Белов С.В., Толстяков А.П. Русские издатели конца XIX — начала XX в. Л., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАВАРЫ́СТВА ПАДХАРУ́НЖЫХ,
змова Высоцкага, тайная арг-цыя, заснаваная 15—16.12.1828 у варшаўскай Школе падхарунжых пяхоты па ініцыятыве падпаручніка П.Я.Высоцкага. Ва ўстаноўчым пасяджэнні ўдзельнічалі Ю.Гуроўскі, Ю.Дабравольскі, К.Каршніцкі, А.Ласкі, К.Махнацкі, С.Панінскі, К.Пашкевіч, С.Ціхоўскі. Духоўным папярэднікам прызнавалі кіраўніка Нац. масонства маёра В.Лукасінскага. Т-ва падтрымлівала сувязь з сеймавай апазіцыяй (калішанамі і інш.), мела кантакты з І.Лялевелем, Ю.У.Нямцэвічам і інш. Мэтай т-ва была падрыхтоўка ўзбр. паўстання. Першы раз планавалася ўзняць яго ў сакавіку, другі раз — 20.5.1829 у час каранацыі Мікалая I у якасці польскага караля, але планы не здзейсніліся. Са жн. 1830 пачала фарміравацца структура больш разгалінаванага т-ва, у якое апрача падхарунжых уступалі студэнты, інтэлігенцыя. Да кастр. ў т-ва ўваходзіла каля 200 малодшых афіцэраў; яго секцыі ўтвораны ў большасці варшаўскіх палкоў пяхоты, у асобных батальёнах і батарэях, Варшаўскім ун-це (гурткі М.Швейзера, Н.Шыманскага, Я.Барткоўскага). Новы план паўстання прадугледжваў забойства цэсарэвіча Канстанціна Паўлавіча, раззбраенне рус. войска ў Варшаве і нейтралізацыю польскіх генералаў, верных цэсарэвічу. У сувязі з арыштамі студэнтаў і часткі падхарунжых, зменай міжнар. абставін (падрыхтоўка рас. інтэрвенцыі з удзелам польскай арміі ў Бельгію) вырашана прыспешыць план паўстання (гл.Паўстанне 1830—31).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАВАРЫ́СТВА СТАРЫ́Х БАЛЬШАВІКО́Ў.
Існавала ў 1922—35 пры Гістпарце, потым Ін-це Маркса—Энгельса—Леніна пры ЦКВКП(б). Старшыні М.С.Альмінскі (да 1931), Е.М.Яраслаўскі. Гал. мэта — дапамога ВКП(б) у выхаванні моладзі на рэв. і парт. традыцыях. Т-ва арганізоўвала вечары ўспамінаў і сустрэч старых бальшавікоў з моладдзю, збірала матэрыялы і ўспаміны па гісторыі партыі і рэв. руху, якія друкавала ў «Бюллетене Общества старых большевиков» (1931—33) і гіст.-рэв.зб. «Стары бальшавік» (1930—34). З 1931 існавала Бел. аддзяленне Усесаюзнага т-ва (старшыня прэзідыума А.Я.Балцін, чл. М.П.Гнілякевіч, Л.М.Спалінскі, Кеніг, Дамброўскі і інш.). З 1933 філіялы Бел. аддзялення дзейнічалі ў Віцебску, Гомелі, Магілёве. Члены Бел. аддзялення выступалі з дакладамі і ўспамінамі па гісторыі рэвалюцыі 1905—07, Лют. і Кастр. рэвалюцый 1917, пытаннях нац. палітыкі, збіралі матэрыялы і дакументы, запісвалі ўспаміны пра грамадз. вайну і ваен. інтэрвенцыю. Т-ва каардынавала сваю працу з Таварыствам былых паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў, Ін-там гісторыі партыі пры ЦККП(б)Б. Паводле пастановы ЦКВКП(б) у жн. 1935 Т.с.б. скасавана. Бел. аддзяленне самаліквідавалася ў маі 1935.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАКАЖЭ́ВІЧ (Tokajzewicz) Юзаф (8.1.1841, г. Бельск-Падляскі Падляскага ваяв., Польшча — 2.8.1919),
польскі публіцыст, пісьменнік. Скончыў Беластоцкую гімназію (1859), вучыўся ў Маскоўскім (1859—61) і Парыжскім ун-тах. У 1861 за ўдзел у студэнцкай дэманстрацыі ў Пецярбургу арыштаваны. Удзельнік паўстання 1863—64. Пасля — у эміграцыі. Заснаваў «Міжнароднае таварыства польскіх студэнтаў». Рэдагаваў двухтыднёвік «Przyszłość» («Будучыня», 1866), выпускаў рэв.-дэмакр. выданне «Gmina» («Супольнасць», 1866—67, напачатку выдавалася ў друкарні А.Герцэна ў Жэневе). Прапагандаваў тэорыю абшчыннага сацыялізму Герцэна. Арт. «Рускае пытанне» (1868) прысвяціў становішчу рус. і бел. народаў. З 1882 на радзіме. У 1883—93 супрацоўнік час. «Kraj» («Край», Пецярбург). У 1902—04 жыў на Слонімшчыне ў маёнтку М.Федароўскага, вёў з ім фалькл.-этнагр. даследаванні. Аўтар аповесцей «Пан сляпы Павал» (1881) і «Пан глухі Гавал» (1891), успамінаў «У дні вайны і голаду» (1900). Федароўскі прысвяціў яму ўспаміны «Юзаф Такажэвіч — апошні камандзір атрада 1863 г.» (1921).