РЭ́ЧЫЦКІ МЕТЫ́ЗНЫ ЗАВО́ДЗасн. ў 1912 у г.Рэчыца Гомельскай вобл. на базе лесапільнай вытв-сці купцамі Б. і У. Рык як дротава-цвіковы завод «Прыдняпроўскі». Выпускаў да 30 пудоў цвікоў за суткі. У 1917 з-д нацыяналізаваны. У грамадзянскую вайну часткова разбураны. Адноўлены ў 1920, з 1927 дротава-цвіковы з-д імя Інтэрнацыянала. У 1940 вырабляў 27 т цвікоў за суткі.
У 1941 гал. вузлы і агрэгаты эвакуіраваны ў г. Ніжні Ноўгарад і Барнаул. У Вял.Айч. вайну будынкі разбураны. Адноўлены ў 1943. У 1945 выпусціў 1000 т цвікоў і шрубаў. З 1959 сучасная назва. Мае 5 асн. цэхаў (сталядротавы, крапежны, спец. крапежных вырабаў, цвіковы, тавараў нар. ужытку), 3 дапаможныя (аўтацэх, падрыхтоўкі вытв-сці і інструментальны). Вытв-сць тэхнічна пераабсталявана, устаноўлены высокапрадукц. аўтаматы. Асн. прадукцыя (2001): дрот, цвікі, крапежныя вырабы (балты, гайкі, шрубы, вінты нармальнай і павышанай дакладнасці, шайбы, заклёпкі), шплінты.
адзін з кіраўнікоў вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы 1810—26, нац. герой Аргенціны. Атрымаў ваен. адукацыю ў Іспаніі. У 1808—12 удзельнік вайны іспанцаў супраць франц. акупацыі. Пасля вяртання на радзіму (1812) далучыўся да барацьбы правінцый Ла-Платы супраць ісп. панавання, чл. масонскай ложы Лаўтара. З 1814 камандуючы Паўн. арміяй. Пасля абвяшчэння незалежных Аб’яднаных Правінцый Ла-Платы (1816) камандуючы Андскай арміяй. На чале яе перайшоў цераз Анды і ў бітвах пры Чакабука (лют. 1817) і Майпу (крас. 1818) разбіў ісп. войскі, у выніку чаго Чылі атрымала незалежнасць. У 1820—21 узначаліў паход у Перу, вызваліў ад іспанцаў ч. краіны; першы кіраўнік (пратэктар) урада Перу (1821—22). З-за рознагалоссяў з С.Баліварам у вер. 1822 падаў у адстаўку і выехаў у Еўропу.
Літ.:
Штрахов А.И. Сан-Мартин — герой аргентинского народа // Латин. Америка. 1970. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́РАСЦЬу механіцы,
вектарная фіз. велічыня, якая характарызуе быстрыню перамяшчэння матэрыяльнага пункта (часціцы) уздоўж траекторыі; адна засн. кінематычных велічынь. Пры раўнамерным руху модуль С. роўны адносінам пройдзенага шляху Δs да прамежку часу Δt: v = Δs/Δt.
Пры нераўнамерным руху С. часціцы ў дадзены момант часу t вызначаецца формулай
, дзе — перамяшчэнне часціцы за малы прамежак часу Δt,
— радыус-вектар і x(t), y(t), z(t) — каардынаты часціцы ў момант часу t. Вектар накіраваны па датычнай уздоўж траекторыі руху часціцы, а яго модуль
, дзе
,
,
— праекцыі на адпаведныя восі каардынат. За канечны прамежак часу Δt адрозніваюць сярэднюю С. перамяшчэння
і сярэднюю С. праходжання шляху
, дзе — вектар перамяшчэння і Δs — шлях, пройдзены ўздоўж траекторыі за Δt. Адзінка С. ў СІ — метр за секунду.
А.І.Болсун.
Графічнае вызначэнне скорасці ў механіцы: ab — траекторыя руху часціцы; — радыус-вектар пачатковага становішча (1) часціцы ў момант часу t, — перамяшчэнне часціцы за прамежак часу Δt, ΔS — шлях часціцы на адрэзку траекторыі 1—2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕАТЫФІКА́ЦЫЯ (ад лац. beatus блаславёны + facere рабіць),
у рымска-каталіцкай царкве акт надання асобе за асабліва праведнае жыццё пасмяротнага тытула «блаславёны». Разглядаецца царквой як ніжэйшая ступень у падрыхтоўцы кананізацыі. З 8 ст. права беатыфікацыі належыць выключна папе рымскаму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛЮМ, блум (англ. bloom),
стальная загатоўка квадратнага сячэння са стараной больш за 140 мм. Атрымліваецца са зліткаў ці з літых загатовак пракаткай на абціскных станах — блюмінгах або блюмінгах-слябінгах. Прызначана для вытв-сці сартавога пракату (рэек, бэлек і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЗДО́ННАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Слонімскім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р. Іванаўка (цячэ праз возера). За 25 км на З ад Слоніма. Пл. 0,2 км², даўж. 760 м, найб.шыр. 530 м. Пл. вадазбору 1,8 км².
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ВА,
вёска ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 40 км на З ад Рэчыцы, 90 км ад Гомеля, 15 км ад чыг. ст. Бабічы. 192 ж., 106 двароў (1997). Базавая школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аптэка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕБЯДЗЁЎКА,
возера ў Жлобінскім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Дняпро, за 3 км на Пн ад г. Жлобін. Пл. 0,2 км², даўж. 1,6 км, найб.шыр. 140 м. Старычнае, разгалінаванае на залівы. Упадае ручай звоз. Буйнякава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́ТА,
рака ў Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл., правы прыток р. Лань (бас. р.Прыпяць). Даўж. 20 км. Пачынаецца з Агараджальнага канала за 9,5 км на ПнУ ад в. Барсукова. Рэчышча каналізаванае. У верхнім цячэнні рака наз.Петрашэўская канава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛЕ́СКІ ПАЛА́ЦАВА-ПА́РКАВЫ АНСА́МБЛЬ,
помнік палацава-паркавай архітэктуры 18—19 ст. у в. Залессе (Смаргонскі р-н). Належаў роду князёў Агінскіх, з 1802 — М.Клеафасу Агінскаму. Складаўся са старой сядзібы 1-й пал. 18 ст. ў стылі барока (не захавалася) і новага палацава-паркавага ансамбля ў стылі класіцызму (1802—05). Сядзіба ўключала сядзібны дом, невял. парк, гасп. двор і сад. Сядзібны дом — 1-павярховы прамавугольны ў плане драўляны будынак з 4 алькежамі па вуглах. Побач размяшчаўся парк, 2-павярховая драўляная брама вяла ў гасп. двор з кухняй, свірнам, лядоўняй. На тэр. сядзібы быў стаў з млыном, за ім — гасп. пабудовы і сад. Новы палацава-паркавы ансамбль пабудаваны на тэр. паміж абалонай р. Вілія і старой сядзібай паводле праекта арх. М.Шульца з удзелам арх. Ю.Пусэ. Палац — 1—2-павярховы мураваны Г-падобны будынак. Гал. прамавугольны ў плане корпус мае сіметрычна-восевую кампазіцыю з 2-павярховымі бакавымі павільёнамі і цэнтр. часткай, вылучанай 4-калонным дарычным порцікам і вежачкай з гадзіннікам. У інтэр’еры вестыбюля зберагліся арнаментальная фрэскавая размалёўка і кафляныя грубкі. Да гал. фасада прымыкалі 2 аранжарэі і сад. Побач з палацам стаяла 8-гранная капліца, аздобленая арх. жывапісам. Каля палаца размяшчаўся шпацырны звярынец з 2 альтанкамі, за ім — парк у рамантычным стылі (пашкоджаны ў гады 1-й сусв. вайны), дзе ўстаноўлены памятны камень у гонар Т.Касцюшкі. За ракой знаходзіўся звярынец. Вядуцца работы па рэстаўрацыі і аднаўленні арх. аблічча ансамбля.
Літ.:
Кулагин А.Н. Архитектура дворцово-усадебных ансамблей Белоруссии. Вторая пол. XVIII — начало XIX в. Мн., 1981;
Трэпет Л.В. Там, дзе гучалі паланезы. Мн., 1990.
Л.В.Іванова.
Залескі палацава-паркавы ансамбль. З малюнка Л.Ходзькі. 1822.