РА́ЙНЕС (Reines) Фрэдэрык (16.3.1918, г. Патэрсан, штат Нью-Джэрсі, ЗША — 26.8.1998),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АНЗША (1980), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1966). Замежны чл.Рас.АН (1994). Продкі Р. паходзілі з Беларусі. Скончыў Тэхнал.ін-т імя Стывенса (г. Хобакен, штат Нью-Джэрсі). З 1944 у Лос-Аламоскай нац. лабараторыі ў Нью-Мехіка, удзельнічаў у распрацоўцы і выпрабаваннях атамнай і ядз. зброі. З 1959 праф.Тэхнал. ін-та імя Кейса (г. Кліўленд), з 1966 Каліфарнійскага ун-та (г. Ірвін; у 1964—74 дэкан фіз. ф-та). Навук. працы па фізіцы элементарных часціц, фізіцы касм. прамянёў і нейтрына, радыебіялогіі. Зарэгістраваў электроннае антынейтрына ў выпрамяненні ад ядз. рэактара (1956, разам з К.Коўэнам), атм. нейтрына (1965) і ўсплескі нейтрына ад звышновай зоркі ў Вял. Магеланавым воблаку (1987). Эксперыментальна даказаў закон захавання барыённага зараду (1957). Нобелеўская прэмія 1995 (разам з М.Л.Перлам).
Тв.:
Рус.пер. — Нейтрино: от полтергейста к частице // Успехи физ. наук. 1996. Т. 166, вып. 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭ́ЙНБЕРГЕР, Штэйнбергер (Steinberger) Джэк (н. 25.5.1921, г. Бад-Кісінген, Германія), амерыканскі фізік-эксперыментатар. Чл.Нац.АНЗША (1966), Гайдэльбергскай АН (1967), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1969). З 1934 у ЗША. Скончыў Чыкагскі (1942) і Калумбійскі (1948) ун-ты. З 1948 у Прынстанскім ін-це перспектыўных даследаванняў, з 1949 у Каліфарнійскім ун-це ў Берклі, у 1950—71 праф. Калумбійскага ун-та, з 1986 праф. Вышэйшай нармальнай школы ў г. Піза (Італія). Адначасова з 1968 у Еўрапейскім цэнтры ядз. даследаванняў (г. Жэнева, Швейцарыя). Навук. працы па фізіцы элементарных часціц. Вызначыў спін і цотнасць π-мезонаў, пацвердзіў існаванне нейтральнага піона (1950—52, разам з В.К.Г.Панофскім). Сумесна з інш. адкрыў Σ−-гіперон (1956). Эксперыментальна даказаў існаванне двух розных тыпаў нейтрына — электроннага і мюоннага (1962, з Л.М.Ледэрманам і М.Шварцам). Нобелеўская прэмія 1988 (разам з Ледэрманам і Шварцам).
Тв.:
Рус.пер. — Эксперименты с пучками нейтрино высоких энергий // Успехи физ. наук. 1990. Т. 160, вып. 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́ЙЛАР (Taylor) Фрэдэрык Уінслаў (20.3.1856, г. Філадэльфія, штат Пенсільванія, ЗША — 21.3.1915),
амерыканскі інжынер-вынаходнік, эканаміст; стваральнік адной з першых сістэм навук. арганізацыі працы (гл.Тэйларызм); заснавальнік навук.менеджменту і менеджэрызму. Прац. дзейнасць Т. пачынаў рабочым у мех. майстэрні ў Філадэльфіі, потым працаваў малодшым служачым, інжынерам, гал. інжынерам металургічнага з-да; з 1890 гал. менеджэр Прамысл. інвестыцыйнай кампаніі, інжынер-кансультант па менеджменце шматлікіх фірм і кампаній. Т. — аўтар каля 100 вынаходніцтваў, якія знайшлі шырокае выкарыстанне ў металургічнай і маш.-буд. прам-сці ЗША. З 1906 прэзідэнт Амер.т-ва інжынераў-механікаў. У 1911 арганізаваў Т-ванавук. менеджменту, якое пасля яго смерці стала наз. «Таварыства Тэйлар». Аўтар прац: «Здзельная сістэма» (1895), «Кіраванне вытворчасцю» (1903), «Майстэрства рэзання металу» (1906), «Прынцыпы навуковай арганізацыі вытворчасці» (1911) і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Принципы научного менеджмента. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭХНАКРАТЫ́ЧНЫЯ ТЭО́РЫІ,
сацыяльна-эканамічныя тэорыі, паводле якіх кіруючай сілай грамадства з’яўляюцца не ўласнікі капіталу, а навук. і тэхн. інтэлігенцыя, спецыялісты, тэхнакраты. Узніклі ў 1920-я г. ў ЗША, калі Т.Веблен выступіў з тэорыяй «рэвалюцыі інжынераў», паводле якой кіраваць эканам. і паліт. жыццём ва ўмовах навук.-тэхн. прагрэсу могуць толькі тэхнікі і інжынеры, здольныя рацыянальна арганізаваць вытв-сць. У 1930-я г. эканамісты А.Берлі і Г.Мінс абгрунтавалі кіраўніцкай рэвалюцыі тэорыю, паводле якой панаванне акцыянернай формы прадпрыемстваў вядзе да адхілення ўласнікаў капіталу ад улады і перадачы яе ў рукі менеджэраў, тэхнакратаў. Як канцэпцыя гэтая тэорыя сфарміравалася ў 1940-я г. ў працах амер. эканаміста Дж.Бёрнхема (тэорыя новага грамадства і новага пануючага класа). У 1960—70-я г. яе прапагандаваў аўтар канцэпцыі індустрыяльнага грамадства Дж.Голбрэйт (тэорыя тэхнаструктуры, тэорыя новай карпарацыі). Т.т. ёсць таксама ў працах Л.Блюма (Францыя), Дж.Стрэйчы (Вялікабрытанія), З.Бжазінскага (ЗША), М.Джыласа (Югаславія) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛЕК, Ван Флек (Van Vleck) Джон Хазбрук ван (13.3.1899, г. Мідлтаўн, штат Канектыкут, ЗША — 27.10.1980), амерыканскі фізік-тэарэтык, адзін са стваральнікаў тэорыі магн. уласцівасцей рэчыва. Чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1934), Нац.АНЗША (1935) і інш. Скончыў Вісконсінскі (1920) і Гарвардскі (1922) ун-ты. З 1934 у Гарвардскім ун-це (з 1935 праф.). Навук. працы па квантавай тэорыі магнетызму, тэорыі валентнасці, фізіцы цвёрдага цела, фера- і ферымагнітным рэзанансе, атамнай і малекулярнай спектраскапіі. Стварыў квантава-мех. тэорыю дыя- і парамагнетызму (1926—28). Развіў тэорыю ўнутрыкрышталічнага поля (поля лігандаў), даў класіфікацыю асн. тыпаў парамагнетыкаў (1932), тлумачэнне антыферамагнетызму (1941). Нобелеўская прэмія 1977 (з Ф.В.Андэрсанам і Н.Ф.Мотам).
Тв.:
Рус.пер. — Квантовая теория валентности. М., 1938 (разам з В.Пені, А.Шэрманам);
Квантовая механика — ключ к пониманию магнетизма // Успехи физ. наук. 1979. Т. 127, вып. 1.
Літ.:
Белов К.П. Джон Хасбрук Ван Флек: К 100-летию со дня рождения // Юбилеи науки, 1989. Киев. 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЭГА́Т (ад франц. frégate і італьян. fregata),
1) у парусным ваен. флоце 17—1-й пал. 19 ст. драўляны 3-мачтавы карабель для разведкі і канвойнай службы. Меў 2 батарэйныя палубы (закрытую і адкрытую), да 60 гармат і большую скорасць, чым лінейны карабель. Выкарыстоўваўся ў час Крымскай вайны 1853—56, грамадз. вайны 1861—65 у ЗША і інш. 2) У 2-ю сусв. вайну баявы карабель, аналагічны вартавому (Вялікабрытанія), пераходны тып паміж крэйсерам і эскадраным мінаносцам (ЗША). Прызначаўся для процілодачнай і проціпаветр. абароны баявых караблёў і канвояў транспартаў. Меў артыл. і тарпеднае ўзбраенне.
3) Сучасны карабель у ВМС некат. дзяржаў для процілодачнай і проціпаветр. абароны. Водазмяшчэнне да 4000 т, мае ракетна-артыл. ўзбраенне і ўстаноўкі рэактыўных бомбакідальнікаў.
Літ.:
Михайлов М.А., Баскаков М.А. Фрегаты, крейсера, линейные корабли. М., 1986;
Данилов А.М. Линейные корабли и фрегаты русского парусного флота. Мн., 1996.
У.Я.Калаткоў.
Брытанскі фрэгат «Броадсвард». Канец 20 ст.ФрэгатВМС Індыі (праект 11356, вытворчасць Расіі). Пач. 21 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВО́НАЯ КНІ́ГА,
назва спісаў рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Змяшчае кароткія дакумент. звесткі пра біял. іх асаблівасці, пашырэнне, прычыны скарачэння колькасці, меры аховы і інш.
Збор звестак пра рэдкія і знікаючыя віды пачаты ў 1949 Міжнародным саюзам аховы прыроды і прыродных рэсурсаў, у 1966 выдадзены тамы «Чырвонай кнігі фактаў» («Red Data Book»), колькасць відаў у якой штогод мяняецца. Для дыферэнцыраванага падыходу ў планаванні ахоўных мерапрыемстваў распрацавана спец. шкала, паводле якой усе віды падзяляюць на 5 катэгорый у залежнасці ад стану папуляцыі. Занясенне ў Міжнар. Ч.к. пэўнага віду азначае сусв. прызнанне неабходнасці паўсядзённага клопату аб яго захаванні, таму кожная краіна, на тэр. якой трапляецца такі від, нясе маральную адказнасць за яго захаванне. У многіх краінах прыняты нарматыўныя акты па ахове асобных відаў, выдаюцца афіц. спісы ахоўных відаў, зборнікі кароткай навук. дакументацыі пра іх умоўна наз.нац. Ч.к. (Аўстралія, ЗША, Швецыя, Японія, Расія, Беларусь; гл.Чырвоная кніга Беларусі), Чырвонымі спісамі (Германія), спісамі рэдкіх і знікаючых раслін (ЗША, Аўстралія, Калумбія, Мексіка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШРЫ́ФЕР (Schrieffer) Джон Роберт (н. 31.5.1931, г. Ок-Парк, ЗША),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АНЗША (1971), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1970). Замежны чл.Рас.АН (1988). Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1953) і Ілінойскі ун-т (1957). З 1961 у Пенсільванскім ун-це (з 1962 праф.), з 1980 у Каліфарнійскім ун-це ў г. Санта-Барбара. З 1992 ва ун-це штата Фларыда і Нац. лабараторыі моцных магнітных палёў. У 1994—96 прэзідэнт Амер.фіз.т-ва. Навук. працы па фізіцы кандэнсаваных асяроддзяў, фізіцы нізкіх т-р, тэорыі многіх цел, звышправоднасці, магнетызме. Стварыў паслядоўную мікраскапічную тэорыю звышправоднасці [з Дж.Бардзінам (гл. Дадатак) і Л.Куперам; тэорыя Бардзіна—Купера—Ш., ці БКШ-тэорыя; 1957]. Нобелеўская прэмія 1972 (з Бардзінам і Куперам).
Тв.:
Рус.пер. — Новое в изучении сверхпроводимости. М., 1962 (разам з Дж.Бардзінам);
Теория сверхпроводимости. М., 1970;
Сверхпроводимость полупроводников и переходных металлов. М., 1972 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСКІМО́СКАЯ МО́ВА,
адна з эскімоска-алеуцкіх моў. Пашырана сярод эскімосаў на Чукоцкім п-ве (Расія), на Алясцы (ЗША), у Канадзе, Грэнландыі (Данія, дзе яна служыць мовай астраўной аўтаноміі; у астатніх рэгіёнах — мовай побытавых зносін). Мае 2 групы дыялектаў: юіцкую і інуіцкую. Э.м. — аглюцінатыўна-полісінтэтычная. Ёй уласцівы: у марфалогіі — 7 склонаў, суфіксальнае словаўтварэнне, наяўнасць іменных і дзеяслоўных асноў, якія, далучаючы да сябе серыі розных па семантыцы і функцыях суфіксаў, здольны выражаць значэнне цэлага сказа (т.зв. слова-сказ), лексіка-семантычным цэнтрам якога служыць толькі каранёвая марфема; у сінтаксісе — выразны падзел сказа паводле структуры на абсалютную і эргатыўную канструкцыі. Пісьменства ў Грэнландыі з сярэдзіны 19 ст., у СССР з 1930-х г. (у 1932—37 на лац. графічнай аснове, з 1937 на аснове рус. графікі), у ЗША і Канадзе — з 1970-х г. (на аснове лац. графікі).
Літ.:
Меновщиков Т.А. Грамматика языка азиатских эскимосов. Ч. 1—2. М.; Л., 1962—67.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮКА́ВА (Yukawa) Хідэкі (23.1.1907, Токіо — 8.9.1981),
японскі фізік-тэарэтык; заснавальнік навук. школы па тэарэт. фізіцы. Чл.Яп. акадэміі (1946), замежны чл.Нац.АНЗША (1949), АНСССР (1966). Скончыў ун-тг. Кіёта (1929), дзе і працаваў (з 1939 праф., у 1953—70 дырэктар НДІ фундаментальнай фізікі). У 1933—39 ва ун-це г. Осака, у 1949—53 праф. Калумбійскага ун-та (ЗША). Навук. працы па квантавай і ядз. фізіцы, тэорыі элементарных часціц, тэорыі нелакальных палёў. На аснове ідэй І.Я.Тама і Дз.Дз.Іваненкі аб абменным характары ядз. сіл прапанаваў іх палявую (мезонную) тэорыю (1935). Прадказаў існаванне зараджаных (1935) і нейтральных (1938) мезонаў. Першы выказаў ідэю зараджанага прамежкавага базона (1935, гл.Прамежкавыя вектарныя базоны). Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР (1964). Нобелеўская прэмія 1949. Яго імем названы Ін-ттэарэт. фізікі Кіёцкага ун-та (з 1990) і малая планета.