вёска ў Беларусі, у Вілейскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 43 км на У ад г. Вілейка і аднайменнай чыг. станцыі, 102 км ад Мінска. 56 ж., 29 двароў (1994). Пач. школа, б-ка, бальніца, амбулаторыя. Касцёл — помнікарх. неаготыкі пач. 20 ст. Званіца — помнік драўлянага нар. дойлідства канца 18 — пач. 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКО́ЗЕЛЬ,
вёска ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 13 км на ПдЗ ад горада і 8 км ад чыг. ст. Драгічын, 118 км ад Брэста. 767 ж., 310 двароў (1997). Спіртзавод. Клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам. Помнік архітэктуры — сядзіба (19 ст.). Каля вёскі — магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКУЦІ́,
вёска ў Заходскім с/с Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл., на шашы Магілёў—Орша. Цэнтр калгаса. За 25 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Шклоў, 26 км ад Магілёва. 208 ж. 94 двары (1998). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам. Помнік архітэктуры — паштовая станцыя (сярэдзіна 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАВЕ́Ц,
вёска ў Беларусі, у Любанскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на ПнУ ад г. Любань, 169 км ад Мінска, 42 км ад чыг. ст. Урэчча. 1197 ж., 369 двароў (1994). Цагельня. Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну, і помнік партызанам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ДАМСАН ((Adamson) Амандус Генрых) (12.11.1855. г. Палдыскі, Эстонія — 26.6.1929),
эстонскі скульптар. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1876—79), акадэмікам якой выбраны ў 1907. У традыцыях рус.рэаліст. скульптуры выкананы найб. вядомыя яго работы: «Апошняе дыханне карабля» (1899), «Русалка» — помнік маракам, што загінулі на браняносцы «Русалка» (1902, Талін), помнік Чарнаморскай эскадры, затопленай у час Крымскай вайны (1905, Севастопаль).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́БАЙ,
вёска ў Відзіборскім с/с Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 24 км на Пн ад г. Столін, 272 км ад г. Брэст, 10 км ад чыг. ст. Відзібор. 1036 ж., 477 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — Мікалаеўская царква (1906). На ўскраіне вёскі археал.помнікДубай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМАРО́ВІЧЫ,
вёска ў Рэчыцкім с/с Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл., на р. Волчас. Цэнтр калгаса. За 12 км на ПнУ ад Чэрыкава, 114 км ад Магілёва, 20 км ад чыг. ст. Крычаў 1-ы. 302 ж., 99 двароў (1997). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква (19 ст.), каля вёскі — гарадзішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЦЯНІ́,
вёска ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., на правым беразе р. Дняпро. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 21 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Рагачоў, 142 км ад Гомеля. 660 ж., 244 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік архітэктуры — Кісцянёускі парк. Каля вёскі археал.помнікКісцяні.