СТА́ХАВА,
вёска ў Плотніцкім с/с Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 27 км на ПнЗ ад г. Столін, 248 км ад Брэста, 6 км ад чыг. ст. Прыпяць. 1162 ж., 470 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Свята-Пакроўская царква (1857).
т. 15, с. 182
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)