по́мнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. по́мнік по́мнікі
Р. по́мніка по́мнікаў
Д. по́мніку по́мнікам
В. по́мнік по́мнікі
Т. по́мнікам по́мнікамі
М. по́мніку по́мніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

по́мнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Скулыітурнае або архітэктурнае збудаванне ў знак ушанавання памяці каго-, чаго-н.

П.

Максіму Багдановічу.

2. Прадмет культуры мінулага.

Археалагічны п.

Помнікі пісьменнасці (старажытныя рукапісы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́мнік м., в разн. знач. па́мятник;

п. Купа́лу — па́мятник Купа́ле;

археалагі́чныя ~кі — археологи́ческие па́мятники;

~кі пі́сьменнасці — па́мятники пи́сьменности

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́мнік, ‑а, м.

1. Архітэктурнае або скульптурнае збудаванне ў знак ушанавання памяці якой‑н. асобы або падзеі. Пасярод плошчы узвышаўся помнік У.І. Леніну. Хадкевіч.

2. Збудаванне на магіле з граніту, мармуру і пад. ў памяць памёршага. Тут жа, побач, над брацкай магілай стаіць помнік. Бялевіч. [Хлопцы] зрабілі невялікую труну і на магіле паставілі помнік. Навуменка.

3. Прадмет матэрыяльнай культуры мінулага. Недалёка ад плошчы ўбачыў драўляную царкву, цікавы помнік народнага ўмельства. В. Вольскі.

4. Твор старажытнай пісьменнасці. Літаратурныя помнікі гэтага часу [канца 17 і 18 стст.] нешматлікія. Івашын. Калі новая рэдакцыя — гэта этап у літаратурнай гісторыі тэксту пэўнага твора, то новы помнік — гэта пэўны этап у гісторыі цэлага жанру. Чамярыцкі.

5. перан. Тое, што напамінае аб чыіх-небудзь справах. [Алеся:] — Вырастуць дрэвы і будуць помнікам тым, хто загінуў у імя гэтай перамогі... Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

помнік

т. 12, с. 504

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

по́мнік м Dnkmal n -s, -e і -mäler; Monumnt n -(e)s, -e;

паста́віць по́мнік ein Dnkmal errchten (каму D); Grbstein m -(e)s, -e (на могілках); Budenkmal n (архітэктурны)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

По́мнікпомнік’ (ТСБМ). Польск. pomnik, чэш., славац. pomník ’тс’. Аддзеяслоўны назоўнік ад помніць (гл.), як цягнуць > цягнік (гл.). Хутчэй за ўсё, запазычана з польск. pomnik, што пашырыўся ў XIX ст. як калька з ням. Denkmal ’тс’, адсюль і чэш. pomník (Банькоўскі, 2, 694, насуперак Орлась, JP, 76, 4–5, 299–302), што, магчыма, паўплывала і на ўтварэнне рус. памятник ’тс’ (Кохман, Sprawozd. Opol. TPN, wydz. 2 В, 24, 25–27), параўн. паралельнае ужыванне ў Міцкевіча pomnik, pamiętnik, monument ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

помнік, манумент / у выглядзе чатырохграннага слупа, звужанага кверху: абеліск

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Помнік вызваліцелям

т. 12, с. 505

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

намагі́льны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца на магіле.

Н. помнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)