СТАНІСЛАВО́ВА,

вёска ў Малабахаўскім с/с Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 4 км на Пд ад г. Дуброўна, 110 км ад Віцебска, 14 км ад чыг. ст. Асінаўка. 504 ж., 215 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Станіславоўская сядзіба.

т. 15, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)