адна з першых рэв. рабочых арг-цый у Расіі. Створаны ў канцы 1878 у Пецярбургу рабочымі-рэвалюцыянерамі В.П.Абнорскім і С.М.Халтурыным (каля 200 чл.). Узначальваўся ЦК. Праграма (канец 1878) патрабавала для рабочых паліт. правоў і свабод, гал. мэтай «Саюза» лічыла звяржэнне існуючага паліт. і эканам. ладу як несправядлівага. Чл. «Саюза» вялі рэв. прапаганду, удзельнічалі ў стачках, падтрымлівалі стачачнікаў грашовымі сродкамі, імкнуліся ператварыць «Саюз» у агульнарас. арг-цыю, выдавалі лістоўкі, надрукавалі адзіны нумар першайрас. рабочай газеты «Рабочая заря» (лют. 1880). У сак. 1880 пасля шматлікіх арыштаў «Саюз» спыніў існаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАШЭ́ННЕ СУДА́,
пастанова суда першай інстанцыі, які вырашае па сутнасці цывільную справу. Афармляецца ў пісьмовым выглядзе, падпісваецца і абвяшчаецца суддзёй. Набывае законную сілу пасля заканчэння тэрміну на касацыйнае абскарджанне і апратэставанне. У выпадку прынясення касацыйнай скаргі або касацыйнага пратэсту рашэнне, калі яно не адменена, набывае законную сілу пасля разгляду справы вышэйстаячым судом. Рашэнне Вярх. Суда Рэспублікі Беларусь набывае законную сілу неадкладна пасля яго абвяшчэння. Неадкладнаму выкананню падлягаюць Р.с. інш.суд. інстанцый па справах аб спагнанні аліментаў, аб аднаўленні на рабоце або ў ранейшай пасадзе няправільна звольненага ці пераведзенага работніка і інш.
зборнік літаратурных твораў (пераважна аднаго жанру) розных аўтараў пэўнай літаратуры, перыяду, літаратурнага кірунку і г.д. Вядомая са стараж. часоў на Усходзе і ў Грэцыі (складальнікам першай анталогіі лічаць грэч. паэта Мелеагра, 60 да н.э.). Бел. анталогіі бяруць пачатак ад стараж.-рускіх («Ізборнікі Святаслава» 1073, 1076). Адна з першых анталогій новага часу — «Дыяменты беларускага прыгожага пісьменства» (1919). У Беларусі выйшлі «Анталогія беларускай паэзіі» (т. 1—3, 1961; т. 1—3, 1993), «Анталогія беларускага апавядання» (т. 1—2, 1967), анталогія бел. дзіцячай л-ры «Арлянятам» (т. 1—2, 1967), «Анталогія беларускай народнай песні» (1968; 2-е выд. 1975), анталогія «Беларуская балада» (1978).
рускі пісьменнік. Скончыў Ленінградскі аўтадарожны ін-т (1938). Аўтар зб-каў апавяданняў і нарысаў «Па дарогах ідуць машыны» (1950, Дзярж. прэмія СССР 1951), «Мірныя людзі» (1950), аповесцяў «Зялёны дол» (1953—54), «Парожні рэйс» (1960), «Разарваны рубель» (1966), «Царская саракоўка» (1969), кніг «Лісты пра апавяданне» (1964), «Ад першай асобы. Апавяданні пра пісьменнікаў, кнігі і словы» (1973) і інш., прысвечаных сціплым людзям-працаўнікам, адметныя маральнай праблематыкай, лірызмам. Па аповесцях Антонава «Паддубенскія прыпеўкі» (1950), «Справа была ў Пянькове» (1956), «Алёнка» (1960) пастаўлены маст. фільмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́БІЧ (Ільдэфонс) (1890, в. Дзедзіна Мёрскага р-на Віцебскай вобл. — 28.4.1944),
бел. рэлігійны і культ. дзеяч. Скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю (1911). Вышэйшую духоўную адукацыю атрымаў у Рыме (1911—13). Дамогся папскага блаславення на выданне першайбел. каталіцкай газ.«Беларус», у якой супрацоўнічаў пад псеўданімам Пётра Просты. 27.7.1915 пасвячоны ў ксяндзы. Служыў у розных прыходах, быў настаўнікам у Віленскай бел. гімназіі, карыстаўся бел. мовай у пропаведзях. Аўтар працы на бел. мове «Нядзелішнія эванэліі і навукі» (т. 1—3, 1921—22), артыкулаў па рэліг. і культ. пытаннях, вершаў. Склаў 2 кнігі казанняў «Роднае слова ў касцёле» і «Навучайце ўсе народы» (у рукапісах).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́НТЭР (Аляксандр Васілевіч) (10.10.1878, в. Старасельцы Беластоцкага ваяв., Польшча — 9.3.1958),
савецкі вучоны ў галіне энергетыкі. Акад.АНСССР (1932). Скончыў Пецярбургскі політэхн.ін-т (1912). Кіраваў буд-вам першай у Расіі электрастанцыі на торфе («Электраперадача», цяпер ДРЭС імя Р.Э.Класона), Шатурскай ДРЭС, Дняпроўскай ГЭС і інш. З 1944 нам. дырэктара Энергет. ін-та АНСССР. Даследаваў энергет. рэсурсы краіны, пытанні рацыяналізацыі энергасістэм, эксплуатацыі магутных электрастанцый і інш.
Літ.:
А.В.Винтер. М.; Л., 1950;
Маркин А.Б. А.В.Винтер // Люди русской науки. М., 1965.
рускі журналіст, пісьменнік, філолаг. Чл.-кар.Пецярб.АН (1827). У 1812—39 рэдактар-выдавец (з 1826 з Ф.Булгарыным) час.«Сын отечества», які да сярэдзіны 1820-х г. быў звязаны з дзекабрысцкімі коламі, пасля 1825 эвалюцыяніраваў да кансерватызму. У 1831—59 з Булгарыным выдаваў газ. «Северная пчела», якая была пад апекай 3-га аддзялення, што загадвала паліт. наглядам. Аўтар рамана «Чорная жанчына» (1834), першайкн. па гісторыі рус. л-ры «Спроба кароткай гісторыі рускай літаратуры» (1822), «Пачатковых правілаў рускай граматыкі» (1828), мемуараў «Запіскі пра маё жыццё» (поўнасцю выд. 1886). З Булгарыным сатырычна апісаны ў бел. паэме «Тарас на Парнасе».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯСЁЛКА, радуга,
аптычная з’ява ў атмасферы ў выглядзе адной, дзвюх або некалькіх рознакаляровых дуг на небасхіле. Назіраецца, калі Сонца (радзей Месяц) асвятляе дажджавую заслону на процілеглым баку неба. Абумоўлена пераламленнем, адбіццём і дыфракцыяй святла ў кроплях вады. Колеры вясёлкі — гэта колеры сонечнага спектра. Вуглавы радыус дугі асн. вясёлкі каля 42°, яна афарбавана па вонкавым краі ў чырвоны, па ўнутраным у фіялетавы колеры. У дадатковых вясёлках, якія могуць быць вышэй ці ніжэй, паслядоўнасць колераў адваротная. Вясёлкі назіраюцца таксама ў пырсках вадаспадаў, фантанаў і інш. На Беларусі бываюць у любую пару года, акрамя зімы, найб. у маі і жніўні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСПЕРГАВА́ННЕ (ад лац. dispergo рассейваю, рассыпаю),
тонкае здрабненне цвёрдых цел або вадкасцей, у выніку якога ўтвараюцца дысперсныя сістэмы (парашкі, суспензіі, эмульсіі, аэразолі). Д. вадкасці ў газавым асяроддзі (паветры) звычайна называецца распыленнем, у іншай вадкасці (якая не змешваецца з першай) — эмульгаваннем.
Д. цвёрдых цел робяць з дапамогай млыноў тонкага здрабнення (шаравых, вібрацыйных, калоідных, струменных і інш.), гукавых і ультрагукавых ваганняў; пры Д. вадкасцей выкарыстоўваюць таксама турбулентнае (віхравое) перамешванне, розныя гомагенізатары. Д. больш эфектыўнае ў прысутнасці паверхнева-актыўных рэчываў — дыспергатараў і эмульгатараў Выкарыстоўваецца ў вытв-сці цэментаў, напаўняльнікаў, фарбавальнікаў, пігментаў, харч. прадуктаў, лекавых прэпаратаў, пры спальванні вадкага і цвёрдага паліва і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́МАВЫЯ КЛЯІ́,
растворы каўчукоў у арган. растваральніках (бензіне, аліфатычных, араматычных, хларыраваных вуглевадародах і інш.).
Падзяляюць на 2 асн. групы: гумавыя кляі, якія не вулканізуюцца (растворы каўчуку натуральнага, каўчукоў сінтэтычных, гутаперчы), утвараюць клеявыя злучэнні ў выніку выпарэння растваральніку; гумавыя кляі, што вулканізуюцца (у іх састаў уваходзяць вулканізуючыя рэчывы), утвараюць больш трывалыя клеявыя злучэнні, чым гумавыя кляі першай групы. У залежнасці ад т-ры ўтварэння клеявога злучэння адрозніваюць гумавыя кляі гарачай (пры 140—150 °C) ці халоднай (пры 25—30 °C) вулканізацыі. Выкарыстоўваюць пры зборцы і рамонце гумавых вырабаў, у вытв-сці прагумаваных тканін, для мацавання гумы да металу, дрэва, шкла і інш.