ЧУХАДЖА́Н Тыгран Геворгавіч (1837, г. Стамбул, Турцыя — 23.3.1898),

армянскі кампазітар, дырыжор, педагог і муз.-грамадскі дзеяч. Жыў у Канстанцінопалі. Заснавальнік першых муз.-тэатр. труп у зах. Арменіі, Турцыі і на Б. Усходзе. З 1878 узначальваў муз.-тэатр. трупу ў Канстанцінопалі. Аўтар першай арм. оперы «Аршак II» (1868, паст. 1945), оперы-феерыі «Земірэ» (паст. 1893), камічнай оперы «Арыф» (на сюжэт «Рэвізора» М.​Гогаля, паст. 1872), аперэт «Пляшывы стараста» (паст. 1873), «Леблебіджы» («Прадавец гароху», паст. 1875) і інш. Яго творы адметныя сінтэзам усх. і еўрап. муз. традыцый.

т. 17, с. 293

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)