ЛІПУНО́Ў Аляксандр Якаўлевіч (25.2. 1906, в. Хвойня Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 21.8.1962),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Свярдлоўскі горны тэхнікум (1937). У Вял.Айч. вайну з ліп. 1943 на Зах., 3-м і 2-м Прыбалт., 2-м і 1-м Бел. франтах. Пам. камандзіра ўзвода разведкі старшына Л. вызначыўся ў 1945 у баях на тэр. Польшчы: з 14 студз. па 5 лют. з групай байцоў разведаў сістэму абарончых умацаванняў праціўніка, захапіў 2 «языкоў», выявіў наяўнасць і месцазнаходжанне яго агнявых сродкаў. Пасля вайны працаваў геолагам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯМЦО́Ў Валянцін Барысавіч (н. 24.2.1936, в. Навасёлкі Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне статыстычнай механікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1988), праф. (1989). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1959). З 1966 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па даследаванні кандэнсаваных сістэм (вадкіх крышталёў, малекул ДНК, біял. мембран). Распрацаваў статыстычную тэорыю нераўнаважных працэсаў у вадкіх крышталях, прадказаў наяўнасць каларычнага і механахім. эфектаў награвання і змен канцэнтрацыі многакампанентных сістэм у выніку арыентацыйнай дэфармацыі хіральнага асяроддзя.
Тв.:
Неравновесная статистическая механика систем с ориентационным порядком. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДВАЯВО́ДА,
службовая асоба ў мясц. адміністрацыі ВКЛ у 15—18 ст., намеснік ваяводы. Звычайна кіраваў дваром ваяводы (адсюль другая яго назва — каморнік ваяводскі), назіраў за гандлем і спаганяў падаткі з гандл. заняткаў. У ваяводствах ВКЛ, за выключэннем Брэсцкага і Мінскага, лічыўся земскім чыноўнікам і па даручэнні ваяводы замяняў яго ў судзе ваяводства. Кантраляваў наяўнасць і сапраўднасць эталонаў мер і вагі на тэр. ваяводства, аб’язджаў гарады, кантралюючы мясц. гандаль. Пасада П. давала магчымасць атрымліваць грашовыя прыбыткі, на яе заўсёды было шмат жадаючых, але вял. значэння яна не мела.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ХВА,
1) абкладка розных органаў у жывёл і раслін (напр., П. нервовага валакна, П. ліста — ніжняя ч., расшыраная ў выглядзе жалабка або трубкі). Наяўнасць (або адсутнасць) і форма П. — пастаянная прыкмета ў сістэматыцы раслін.
2) Уцінанне скурных покрываў у жывёл, якое служыць умяшчальняй некат. органаў (напр., П. языка ў змей).
3) Канечны аддзел палавых праток самак млекакормячых (акрамя аднапраходных), што злучае шыйку маткі і мочапалавы сінус, які ўтварае пераддзвер’е П. У жанчын — мышачная расцяжная трубка ў малым тазе паміж мачавым пузыром і мочаспускальным каналам спераду і прамой кішкай ззаду.
французскі фізіёлаг і бактэрыёлаг. Чл. Парыжскай АН (1914, з 1932 віцэ-прэзідэнт, з 1933 прэзідэнт). Чл.Нац. акадэміі медыцыны (1898). Скончыў Парыжскі ун-т (1877), з 1887 праф. фізіялогіі ў ім. Навук. працы па фізіялогіі стрававання, дыхання, тэрмарэгуляцыі, пытаннях імунітэту і сератэрапіі, лячэння эпілепсіі і туберкулёзу, псіхалогіі, мед. статыстыцы. Выявіў наяўнасць салянай к-ты ў страўнікавым соку. Сфармуляваў паняцце «пасіўны імунітэт» (1888). Апісаў рэакцыю арганізма на чужародны бялок (1902) і ўвёў тэрмін «анафілаксія». Нобелеўская прэмія 1913.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРУГА́ННЕ,
спосаб апрацоўкі матэрыялаў рэзаннем, які заключаецца ў зняцці стружкі пастаяннай таўшчыні пры адносным зваротна-паступальным руху інструменту і загатоўкі.
Рэзанне ў дрэваапрацоўцы на стругальных станках па сутнасці — фрэзераванне (рэзальны інструмент робіць вярчальны рух), а на лушчыльных станках, у якіх верціцца загатоўка, — тачэнне. Асн. недахопы С. — удар рэжучага інструменту ў пачатку кожнага рабочага ходу і наяўнасць халастога ходу, што зніжае стойкасць інструменту і прадукцыйнасць апрацоўкі. У металаапрацоўцы С. праводзіцца на стругальных станках, у дрэваапрацоўцы — ручным інструментам (стругамі) ці на дрэваапрацоўчых (фанерастругальных, цыклявальных і інш.) станках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СФЕРАПСІДА́ЛЬНЫЯ (Sphaeropsidales),
парадак недасканалых грыбоў. Каля 750 родаў, больш за 6 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі некалькі дзесяткаў відаў з родаў аскахіта, септорыя, філастыкта, фома. Паразіты і сапратрофы, выклікаюць плямістасці і некрозы ў раслін. Паразітуюць на грыбах, лішайніках, водарасцях, насякомых.
Міцэлій добра развіты, галінасты, складаецца са шмат’ядзерных клетак. Канідыяносцы простыя, часам разгалінаваныя, размешчаны на ўнутр. паверхні пікнід, наяўнасць якіх — асн. прыкмета парадку. Пікніды звычайна з адтулінай на верхавінцы. Канідыі адна-, двух- і шматклетачныя, выходзяць наверх склееныя сліззю ў выглядзе жгута або стужкі. Многія С. — недасканалыя стадыі аскаміцэтаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕМАРЭЦЭ́ПТАРЫ (ад хема... + рэцэптары),
адчувальныя клеткі або іх структуры, праз якія арганізм успрымае значныя для жыццядзейнасці хім. рэчывы. Адрозніваюць Х. ўнутр. і вонкавыя. Унутр. — адчувальныя да хім. кампанентаў крыві і інш.унутр. асяроддзяў арганізма. Вонкавыя (смакавыя і нюхальныя рэцэптарныя клеткі, таксама свабодныя нерв. канцы ў покрывах цела) успрымаюць знешнія раздражняльнікі (ваганні pH і іоннага саставу воднага асяроддзя, газавага саставу паветра, наяўнасць ядавітых і інш. рэчываў). У малекулярнай біялогіі Х. — спецыялізаваныя макрамалекулярныя структуры на паверхні клетак, якія ўзаемадзейнічаюць з малекуламі хім. раздражняльнікаў. Гл. таксама Нюх, Хемарэцэпцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТЭРН (Stem) Ота (17.2.1888, Зораў, Германія — 17.8.1969),
нямецкі і амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1945). Скончыў ун-т у г. Брэслаў (цяпер Вроцлаў, Польшча). З 1933 у ЗША. Праф.тэхнал. ін-та ў Пітсбургу (з 1933) і Каліфарнійскага ун-та ў Берклі (з 1946). Навук. працы па малекулярнай, атамнай і ядз. фізіцы, квантавай тэорыі. Упершыню вызначыў скорасць малекул газу (1920; дослед Ш.). Даказаў наяўнасцьмагн. моманту ў атамаў (з ням. фізікам В.Герлахам; гл.Штэрна—Герлаха дослед). Вызначыў магн. момант пратона (з ням. фізікам Р.Фрышам). Нобелеўская прэмія 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭТНАСАЦЫЯЛО́ГІЯ,
галіна навукі, якая вывучае этнічныя і нац. супольнасці ў іх узаемасувязі з дынамікай сац. структуры грамадства. Вытокі Э. ў даследаваннях па псіхалогіі народаў (В.Вунт, Х.Штэйнталь, М.Лацарус, Г.Лебон, Г.Тард), а таксама ў працах па культ. своеасаблівасці першабытных народаў (Р.Бенедыкт, М.Мід, Р.Хінтан). Цэнтр. паняцце Э. — этнас як спецыфічная прыродна-сац. і антрапалагічнаўстойлівая супольнасць людзей, што ўзнікла і развівалася на аснове адзінства прыродна-ландшафтных умоў, мовы, асаблівасцей вонкавага выгляду, агульнай культуры і рэлігіі. Асн. задача Э. — высвятленне спецыфічных асаблівасцей этнасаў і нацый: устойлівасць і працягласць існавання, наяўнасць дакладных прыкмет, што адрозніваюць іх ад інш.сац. супольнасцей, сацыякультурная своеасаблівасць, наяўнасцьнацыянальнай самасвядомасці, традыцый, абрадаў, звычаяў, спецыфічнага менталітэту (напр., памяркоўнасць, добразычлівасць, талерантнасць, працавітасць у беларусаў) і да т.п. Сучасныя прадстаўнікі Э. — Г.Гарфінкель (ЗША), Ю.В.Аруцюнян, Л.М.Гумілёў, Л.М.Дробіжава (Расія), а таксама большасць бел. даследчыкаў этнасац. адносін (Я.М.Бабосаў. Л.І.Навуменка і інш.) лічаць, што этн. агульнасць мае першараднае значэнне як сац. архетып і яго ігнараванне ў сацыялогіі прыводзіць да сур’ёзных памылак. Пры этнасацыялагічных даследаваннях на мяжы апошніх стагоддзяў, асабліва ў Расіі, Беларусі і Украіне, вывучаліся прычыны і наступствы міжэтн. канфліктаў, асаблівасці нац. менталітэту гэтых народаў і нац. супольнасцей. Важную ролю ва ўмовах станаўлення і развіцця незалежнай бел. дзяржавы набывае вывучэнне і канструктыўная рэалізацыя такіх функцый этнанац. груп, якія ствараюць спрыяльныя перадумовы для нацыі як адзінага цэлага.