ная́ўнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. ная́ўнасць
Р. ная́ўнасці
Д. ная́ўнасці
В. ная́ўнасць
Т. ная́ўнасцю
М. ная́ўнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ная́ўнасць, -і, ж.

1. Прысутнасць, існаванне.

Быць у наяўнасці.

2. Фактычная колькасць чаго-н. у дадзены момант (пра грошы, тавары і пад.).

Касавая н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ная́ўнасць ж.

1. нали́чие ср., нали́чность;

быць у ~ці — быть в нали́чии;

2. (о фактическом количестве — о деньгах и т.п.) нали́чность;

н. тава́раў — нали́чность това́ров;

ка́савая н. — ка́ссовая нали́чность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ная́ўнасць, ‑і, н.

1. Прысутнасць, знаходжанне, існаванне. Нанач, як заўсёды, па ўсім астрозе прайшла праверка наяўнасці вязняў. Машара. Міхал прыняў змену. Агледзеў электроды, прыдзірліва праверыў наяўнасць шлаку ў печы. Карпаў.

2. Фактычная колькасць чаго‑н. у даны момант (пра грошы, тавары і пад.). Касавая наяўнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завінава́чанасць, -і, ж.

Наяўнасць даўгоў, доўгу.

Спагнаць з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асна́шчанасць, -і, ж.

Наяўнасць аснашчэння.

Тэхнічная а. арміі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іржа́васць і (пасля галосных) ржа́васць, -і, ж.

Наяўнасць іржы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запазы́чанасць, -і, ж.

Наяўнасць даўгоў, нявыкананых абавязацельстваў.

Ліквідаваць з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гермафрадыты́зм, -у, м.

Наяўнасць адзнак абодвух полаў у адным арганізме.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

авары́йнасць, -і, ж.

Наяўнасць аварый.

Змагацца з аварыйнасцю на транспарце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)