ШЧАДРЫ́Н Сямён Фёдаравіч (17.4.1745, С.-Пецярбург — 13.9.1804),
рускі жывапісец; заснавальнік рус. пейзажнага жывапісу. Брат Ф.Ф.Шчадрына. Скончыў Пецярбургскую АМ (1767), з 1776 выкладаў у ёй, з 1779 акад., з 1798 ад’юнкт-рэктар, з 1799 кіраўнік гравіравальна-ландшафтнага класа. Творчасць прасякнута ідэямі сентыменталізму. Яго паркавыя пейзажы вылучаюцца ўмоўнасцю кампазіцыйных прыёмаў і колеравага вырашэння, тонкім пачуццём прыгажосці прыроды, вял. увагай да перадачы асаблівасцей мясцовасці: «Від у ваколіцах Пецярбурга» (1780-я г.), «Від на Гатчынскі палац з Доўгага вострава» (1796), пано «Каменны мост у Гатчыне» (1799—1801).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСТРАГО́Н, палын эстрагонавы,
тархун (Artemisia dracunculus),
від кветкавых раслін сям. складанакветных. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы. На Беларусі заносны від, зрэдку трапляецца на чыг. насыпах, уздоўж дарог, на сметніках. Культывуецца як харч. расліна, лёгка дзічэе.
Шматгадовая, травяністая, карэнішчавая расліна выш. да 120 см. Сцёблы прамыя, адзіночныя або па 3—5, галінастыя. Лісце суцэльнае, лінейнае. Кветкавыя кошыкі жоўтыя, шарападобныя, у густым мяцёлчатым суквецці. Плод — сямянка. Маладыя парасткі і лісце маюць эфірны алей, ужываюцца ў ежу як салата, прыправа, выкарыстоўваюцца пры кансерваванні, у кандытарскай прам-сці, нар. медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТРАКО́Злёгкіх,
хранічная прафесійная хвароба пераважна шахцёраў, якая выклікаецца паступовым назапашваннем у лёгкіх каменнавугальнага пылу і суправаджаецца развіццём фібрознага працэсу; відпнеўмаканіёзу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАМАРФІ́Я (ад іза... + грэч. morphe від, форма),
незалежнае з’яўленне аднолькавых марфал. прыкмет у прадстаўнікоў розных груп арганізмаў, аддаленых паміж сабой паводле паходжання. Гл. таксама Гамалогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВА́ЛЬСТВА,
выраб рэчаў утылітарнага і дэкар.-прыкладнога прызначэння з жалеза шляхам гарачага ці халоднага кавання; відбел.традыц.рамяства. Гл. ў арт.Коўка, Коўка мастацкая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЬ (араб.),
узгорак, што ўтварыўся з рэшткаў стараж. будынкаў, запоўненых культ. напластаваннямі, відархеал. помнікаў на тэр.Усх. Азіі, Каўказа, Б. Усходу. Гл. таксама Тэпе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫРАЗУ́Б (Rutilus frisii),
рыба сям. карпавых падатр. карпападобных. Пашыраны ў бас. Чорнага і Азоўскага мораў, у Каспійскім м. (пераважна паўд.ч.) жыве падвід выразуба — кутум (Rutilus frisii kutum). Паўпрахадны від. На Беларусі трапляўся ў Дняпры і буйных яго прытоках да 1940-х г.
Даўж. цела да 75 см, маса да 8 кг. Будовай цела падобны на плотку, адрозніваецца большымі памерамі, хваставым плаўніком, дробнай луской. Спіна цёмная з зеленаватым адценнем, бакі светла-серабрыстыя, бруха белае. Спінны і хваставы плаўнікі цёмныя, астатнія шараватыя. Пасля нерасту ў рэках вяртаецца ў мора, маляўкі жывуць у рацэ да восені. Моладзь корміцца лічынкамі насякомых, ракападобнымі, дарослыя — пераважна малюскамі. Прамысл.від.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ФІЯ (Raphia),
род кветкавых раслін сям. пальмаў. Каля 30 відаў. Пашыраны ў трапічнай Афрыцы, на Мадагаскары (1 від) і ў Паўд. Амерыцы (1 від). Трапляюцца на балотах, забалочаных глебах, затапляльных нізінах.
Аднаствольныя ці са шматлікімі стваламі пальмы выш. 9—12 м. Лісце перыстае, даўж. 15—20 м. Суквецці буйныя (дыяметрам 4—5 м), галінастыя, з песцікавымі і тычынкавымі кветкамі. Плады з валакністай абалонкай. Пасля плоданашэння расліна адмірае (монакарпічныя расліны). Лісце і чаранкі маюць трывалае валакно (піясава), з якога вырабляюць шчоткі і плеценыя вырабы. Лісце — дахавы матэрыял. З соку гатуюць пальмавае віно і гарэлку, плады спажываюць у ежу, з іх атрымліваюць алей.