БЕЛЬВЕДЭ́Р

(італьян. belvedere літар. прыгожы від),

1) надбудова, якая ўпрыгожвае будынак (круглая, авальная, шматгранная ў плане з зашклёнымі ці адкрытымі праёмамі, завершаная купалам), або невял. збудаванне такога тыпу ў парку на ўзвышшы, адкуль адкрываецца прыгожы далягляд.

2) Назва некаторых палацавых збудаванняў, якія знаходзяцца ў прыгожым прыродным асяроддзі (палацы ў Ватыкане, Вене, Празе, Варшаве і інш.).

т. 3, с. 85

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)