ШАШКО́Ў Анатоль Герасімавіч (н. 28.2.1927, г. Гомель),
бел. цеплафізік. Акад.Нац.АН (1980; чл.-кар. 1970). Д-ртэхн.н. (1967), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў Сярэднеазіяцкі політэхн.ін-т (1949; Ташкент). З 1955 у Акад.навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава» (у 1959—91 заг. лабараторыі, у 1971—74 і 1976—80 нам. дырэктара, 1974—76 в.а. дырэктара). У 1980—93 нам. дырэктара Ін-та прыкладной фізікі Нац.АН Беларусі. У 1976—88 гал. рэдактар «Инженерно-физического журнала». Навук. працы па цячэнні вязкіх вадкасцей, тэрмаанемаметрыі, працэсах цеплапераносу ў газах і цвёрдых целах, разліку эл. ланцугоў з цеплазалежнымі рэзістарамі, праектаванні складаных тэрмаанемаметрычных сістэм. Распрацаваў шэраг метадаў вызначэння цеплафіз. уласцівасцей вадкіх, газападобных і цвёрдых цел у шырокім дыяпазоне т-р, развіў тэорыю разліку пераносных уласцівасцей газаў.
Тв.:
Терморезисторы и их применение. М., 1967;
Теплопроводность газовых смесей. М., 1970 (разам з Т.М.Абраменка);
Перекрестные эффекты в газовых смесях. Мн., 1976 (з ёй жа);
Системно-структурный анализ процесса теплообмена и его применение. М., 1983;
Теплофизика разлагающихся материалов. М., 1985 (разам з А.Ф.Шленскім, Л.М.Аксёнавым);
Волновые явления теплопроводности. Мн., 1993 (разам з У.А.Бубновым, С.Ю.Яноўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУТО́ВІЧ Янка (Іван Іосіфавіч; 24.1.1904, в. Шутавічы Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. — 9.12.1973),
бел. грамадскі і культурны дзеяч, літаратуразнавец. Скончыў віленскія бел. гімназію (1924), ун-т (1934). У час вучобы ва ун-це прымаў удзел у працы Бел. студэнцкага саюза, Бел.навук.т-ва, Т-ва прыяцеляў беларусаведы, Бел. ін-та гаспадаркі і культуры, рэдагаваў час. «Студэнцкая думка», «Шлях моладзі». Адзін з кіраўнікоў Бел.нац. аб’яднання (гл.Беларуская хрысціянская дэмакратыя). Працаваў у Бел. друкарні імя Ф.Скарыны. У 1935—39 адказны рэдактар і выдавец час.«Калоссе». У 1936 кіраваў агульным Школьным сакратарыятам. Быў зняволены польскімі ўладамі, вызвалены сав. войскамі ў 1939. З восені 1939 займаўся асв. і выдавецкай дзейнасцю, з 1940 працаваў у Бел. музеі ў Вільні (з 1941 дырэктар). У 1944 рэпрэсіраваны, вызвалены ў 1956, рэабілітаваны ў 1958. Жыў у Вільнюсе. Друкаваўся з 1927. Выступаў з артыкуламі пра Я.Драздовіча, Ш.Руставелі, Т.Шаўчэнку, рыхтаваў матэрыялы пра М.Гарэцкага, А.Гурыновіча, М.Забэйду-Суміцкага, Я.Карскага, А.Уласава, Бел. музей у Вільні. У 1940 пад яго рэд. у Вільні выдадзена кн. «Ксёндз Адам Станкевіч: У 25-я ўгодкі свяшчэнства і беларускай нацыянальнай дзейнасці (10.1.1915—10.1.1940)». Выявіў у архіве рукапіс рамана Гарэцкага «Віленскія камунары». Рукапісны і ўласны архіў Ш. захоўваецца ў Цэнтр.навук. б-цы Нац.АН Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ДЗЕРНЫ РАКЕ́ТНЫ РУХАВІ́К (ЯРР), атамны ракетны рухавік,
рэактыўны рухавік, які працуе на ядзерным паліве. Сіла цягі ствараецца выкідам рабочага цела, якое награецца за кошт цяпла, што вылучаецца ў ядзерным рэактары ў выніку рэакцыі дзялення цяжкіх атамаў або радыеактыўнага распаду. Можа працаваць у атмасферы і беспаветранай прасторы, выкарыстоўваецца ў касманаўтыцы і ваен. тэхніцы.
У адрозненне ад хімічнага ракетнага рухавіка ў ЯРР крыніца энергіі (ядз. паліва) і рабочае цела раздзелены паміж сабой. Мае вельмі малую вагу паліва і не патрабуе запасу акісляльніку на борце ракеты. У ЯРР можна атрымаць імпульс, які значна перавышае імпульс хім. ракетнага рухавіка. У залежнасці ад тыпу ядз. паліва адрозніваюць ЯРР з цвердафазнай і газафазнай актыўнай зонай ядз. рэактара.
В.Ц.Казазян.
Прынцыповая схема ядзернага ракетнага рухавіка: 1 — бак з вадкім вадародам; 2 — помпа; 3 — турбіна; 4 — цяпловылучальныя элементы; 5 — выпуск газаў з турбіны; 6 — сапло; 7 — стрыжні кіравання; 8 — ахоўны экран.Схема рухальнай устаноўкі зядзерным ракетным рухавіком: 1 — бак з рабочым целам; 2 — помпа; 3 — блокі кіравання магутнасцю рэактара; 4 — датчык тэмпературы газу на выхадзе з рэактара; 5 — орган кіравання рэактарам; 6 — калектар адбору газу на прывод турбіны; 7 — ядзерны рэактар; 8 — сапло; 9 — блок кіравання цягай; 10 — рэгулятар частаты вярчэння турбіны; 11 — газавая турбіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯДКО́ЎСКІ (Jodkowski) Юзаф (20.12.1890, г. Гродна — 2.1.1950),
бел. і польскі археолаг, нумізмат. Скончыў Гродзенскую гімназію, Маскоўскі археал.ін-т (1912). Працаваў у Румянцаўскім музеі ў Маскве, кансерватарам Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губ. Выступаў за захаванне помнікаў старажытнасці, у т. л. Сынковіцкай царквы-крэпасці, Мірскага замка. Яго намаганнямі захаваны іканастас 17 ст. ў Супраслі, касцёл з фрэскамі ў Гарадзішчы. Разам з В.Шукевічам праводзіў археал. даследаванні ў в. Нача (Воранаўскі р-н), з Ю.Талька-Грынцэвічам — у вёсках Ланкішкі (Воранаўскі р-н) і Дубічы (замак Вітаўта). У 1920 урад Польшчы зацвердзіў яго кіраўніком бюро дзярж. апекі над помнікамі гісторыі і культуры ў Гродне і Гродзенскім пав. Стварыў Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей і быў яго хавальнікам да 1936. Арганізаваў выданне штогодніка «Музей у Гродне» («Muzeum w Grodnie»). З канца 1930-х г. працаваў у Варшаве, з 1944 у Кракаве, з 1945 хавальнік Народнага музея, старшыня Варшаўскага нумізматычнага т-ва, рэдактар час. «Wiadomości numizmatycznoarcheologiczne» («Нумізматычна-археалагічныя ведамасці»). Правёў археал. раскопкі ў Ваўкавыску (1925), на Замкавай Гары ў Гродне (1932—33), дзе выявіў княжацкі церам, рэшткі 2 мураваных храмаў (пазней атрымалі назвы Гродзенская Ніжняя царква і Гродзенская Верхняя царква). У 1935 даследаваў Каложскую царкву, якую датаваў 11 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКАБІ́НСКІ КЛУБ,
палітычны клуб і масавая грамадская арг-цыя ў Францыі ў перыяд Французскай рэвалюцыі 1789—99. Узнік у чэрв.—кастр. 1789, названы па месцы пасяджэнняў у зале б. бібліятэкі манахаў-дамініканцаў (у Францыі наз. якабінцамі) у Парыжы. Меў шматлікія мясц. секцыі (больш за 44 тыс. ў 1794). Напачатку аб’ядноўваў усіх праціўнікаў феад.-абсалютысцкіх парадкаў пры дамінуючай ролі прыхільнікаў канстытуцыйнай манархіі з ліку ліберальнага дваранства і буйной буржуазіі. Вясной 1790 найб. кансерватыўныя з іх (Э.Ж.Сіес, А.Г.Мірабо, М.Ж.Лафает і інш.) утварылі ўнутры клуба замкнёнае «Таварыства 1789»). У ліп. 1791 у сувязі зпаліт. крызісам, выкліканым спробай караля Людовіка XVI уцячы за мяжу, манархісты-канстытуцыяналісты выйшлі з Я.к. і ўтварылі т-вафельянаў. У клубе да восені 1792 панавала групоўка рэспубліканцаў на чале з Ж.П.Брысо, якая пазней атрымала назву жырандыстаў. Пасля звяржэння манархіі (10.8.1792) абвастрыўся канфлікт паміж радыкальнымі групоўкамі Я.к. і жырандыстамі, якія пакінулі клуб у кастр. 1792. З гэтага часу Я.к. — асн.паліт. цэнтр якабінцаў, дзе ў перыяд якабінскай дыктатуры (чэрв. 1793 — ліп. 1794) панавала групоўка М.Ф.М.І.Рабесп’ера і выпрацоўваліся асн. кірункі дзярж. палітыкі. Пасля тэрмідарыянскага перавароту (27—28.7.1794) Я.к. у пач.ліст. 1794 разгромлены «залатой моладдзю» і 12.11.1794 афіцыйна зачынены дэкрэтам Канвента. Спробы аднавіць яго дзейнасць у 1795—96 і 1798—99 спынены Дырэкторыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКІМО́ВІЧ Юрый Аляксандравіч (13.10.1946, Мінск — 7.2.1994),
бел. гісторык архітэктуры, педагог. Сын Алеся Якімовіча. Канд. архітэктуры (1979). Скончыў БПІ (1969). Працаваў у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі (з 1969), з 1980 заг. рэдакцыі ў выд-ве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». З 1986 выкладаў у Віцебскім пед. ін-це. Даследаваў гісторыю бел. архітэктуры, творчасць мастакоў 19 ст. (Н.Орды, Ю.Пешкі, Дз.Струкава і інш.). Вылучыў Палескія школы дойлідства, паказаў асаблівасці іх развіцця ў 17—19 ст. Адзін з аўтараў артыкулаў у «Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, Мн., 1984—88), «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. 9, М., 1982), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1, Мн., 1987) і інш. Аўтар рэканструкцый асобных сядзібна-палацавых і замкавых пабудоў 16—17 ст.
Тв.:
Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся XVII—XIX стст. Мн.,1978;
Беларуская архітэктура ў малюнках Напалеона Орды // Мастацтва Беларусі. 1983. № 7;
Магілёўскі архітэктурны дэкор XIX — пачатку XX ст. // Там жа. 1986. № 6;
З віленскай калекцыі // Там жа. 1989. № 11;
Каштоўны дакумент па гісторыі беларускай графікі і архітэктуры XVIII ст. (разам з Р.В.Баравым) // Помнікі культуры: Новыя адкрыцці. Мн., 1985;
Деревянное зодчество Белоруссии // Дерево в архитектуре и скульптуре славян: Пер. с фр.М.,1987;
Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в.: Справ. пособие. Мн., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНО́ВА,
геал. помнік прыроды рэсп. значэння (з 1991), з групы валуноў. Знаходзіцца ва ўрочышчы Камяні, каля воз. Янова, за 500 м на ПнУ ад в. Бікульнічы Полацкага р-на Віцебскай вобл. На вяршыні марэннай грады, на пл. 2 тыс.м², размешчаны 94 вял. валуны, пераважна ружовыя і чырвона-бурыя граніты рапаківі з уключэннем крышталёў ружовага палявога шпату (папярочнікам 10—12 см) і чырвоныя граніты кіроўнага тыпу — выбаргіты. Прынесены ледавіком каля 20—18 тыс.г. назад з наваколляў сучаснага г. Выбарг Ленінградскай вобл. Расіі. Вылучаюць зах., цэнтр. і ўсходнюю групы валуноў. Зах. і ўсх. групы адметныя ўпарадкаваным размяшчэннем валуноў, паводле формы нагадваюць П-падобныя збудаванні. Зах. група (у выглядзе квадрата 5×5 м) арыентавана адкрытым бокам на У, усх. (20×20 м) — на ПнЗ, на камавы ўзгорак «Валатоўка». Збудаванні маюць па 1 востравяршыннаму валуну. Лінія візіравання з валуна зах. групы на падобны ва ўсх. супадае з пунктам усходу Сонца ў дзень летняга сонцастаяння. Паводле меркаванняў В.Ф.Вінакурава, Э.А.Ляўкова, А.К.Карабанава, якія выявілі і даследавалі валуны, Я. з’яўляецца помнікам рытуальна-астр. прызначэння. У старажытнасці каменная абсерваторыя дазваляла вызначыць дзень летняга сонцастаяння — пачатак святкавання Купалля. Я. — аналаг мегалітычнага збудавання Стонхендж у Вялікабрытаніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ТРА,
вёска ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Ятранка. Цэнтр сельсавета і адкрытага акц.т-ва. За 33 км ад г. Навагрудак, 205 км ад Гродна, 17 км ад чыг. ст. Наваельня. 267 ж., 128 двароў (2003). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Магіла партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Упершыню ўпамінаецца ў 1554 у ВКЛ як двор Ю.В.Цішковіча (Тышкевіча). У 1562 атрыманы дазвол вял.кн. Жыгімонта II Аўгуста на заснаванне мястэчка, права мець корчмы, праводзіць таргі і кірмашы. У 1761 у Я. заснавана уніяцкая царква Багародзіцы. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі. У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. вёска Пачапаўскай воласці Навагрудскага пав. У 1851 заснавана нар. вучылішча, у якім вучыўся Я.Карскі. У 1897 сяло, 328 ж., 49 двароў, нар. вучылішча, царква, вадзяны млын, 2 крамы, хлебазапасны магазін, карчма. З 1921 у складзе Польшчы, вёска Пачапаўскай гміны Навагрудскага пав., 384 ж., 67 дамоў. З 1939 у БССР, з 15.1.1940 у Валеўскім р-не, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета, 25.11.1940 у Карэліцкім р-не Баранавіцкай вобл., з 8.1.1954 у Гродзенскай вобл., з 25.12.1962 у Навагрудскім р-не.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДАНО́ВІЧ Карл Іванавіч (29.11.1864, г. Люцын Віцебскай губ., цяпер г. Лудза, Латвія — 5.6.1947),
расійскі і польскі геолаг і падарожнік. Акад. Польскай АН. Збел. шляхты. Скончыў Горны ін-т у Пецярбургу (1886). У 1886 у Горным дэпартаменце, у 1901—17 — Геалагічным к-це (з 1914 дырэктар), адначасова праф. геалогіі ў Горным ін-це. У сувязі з буд-вам чыгункі ў 1886—88 даследаваў Закаспійскі край. У 1889—91 у складзе экспедыцыі М.Пяўцова даследаваў геал. будову горных ланцугоў Тыбета, Цянь-Шаня, Паміра. У 1892 узначальваў навук. экспедыцыю ва Усх. Сібір, дзе вёў геал. даследаванні ўздоўж мяркуемай трасы Транссібірскай чыгункі. У 1896—1900 даследаваў геал. будову ўзбярэжжа Ахоцкага мора, Камчатку, Ляадунскі п-аў, Аляску, Чукоцкі п-аў, аўтар першай геал. карты гэтага рэгіёна (1901). У 1907—13 вывучаў нафтаносныя пляцоўкі Паўн. Каўказа і ўзбярэжжа Каспійскага мора. Займаўся праблемамі тэктонікі і вулканалогіі, гідрагеал. праблемамі, першы склаў класіфікацыю землетрасенняў. З 1920 у Польшчы, з 1921 у Кракаўскай горнай акадэміі. Вёў геал. даследаванні ў Францыі, Іспаніі, ЗША, Паўн. Афрыцы. З 1938 узначальваў Дзярж.геал.ін-т у Варшаве.
Літ.:
Резанов И.А. По горам и пустыням Азии. Путешествия К.И.Богдановича. М., 1976;
Ярмоленка В.А. Той, хто спазнаў таямніцы Зямлі // Родная прырода. 1998. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫ ГУМАНІТА́РНА-ЭКАНАМІ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т,
установа адукацыі. Засн. ў 1994 у Мінску як Гуманіт.-эканам. недзярж. ін-т. Сучасная назва з 2001. У 2002/03 навуч.г. ф-ты: эканомікі і кіравання; юрыд.; сац.-паліт. дысцыплін. Навучаецца 4,5 тыс. студэнтаў. На 9 кафедрах каля 200 выкладчыкаў, у т. л. 10 д-роў і 65 канд. навук (з іх 16 прафесараў і 53 дацэнты). Навучанне дзённае і завочнае, дзейнічае аддзяленне даінстытуцкай падрыхтоўкі. Аспірантура з 2000. Мае 3 класы з 50 персанальнымі камп’ютэрамі, лінгафонны кабінет, 3 відэакласы, спадарожнікавае тэлебачанне, кабінет крыміналістыкі, б-ку з кніжным фондам 46,5 тыс.экз., музей «МГЭІ — спартыўны», выд-ва «Веды». З 1996 выдаецца навук.-тэарэт.час.«Гуманітарна-эканамічны веснік». На базе ін-та праводзяцца штогод міжінстытуцкія навук.-тэарэт. канферэнцыі «Чалавек. Цывілізацыя. Культура». Сярод выхаванцаў ін-та чэмпіёны і прызёры Алімп. гульняў у Сіднеі, Солт-Лейк-Сіці і інш., 19 чэмпіёнаў свету, 27 чэмпіёнаў Еўропы, 15 засл. майстроў спорту, больш за 50 майстроў спорту міжнар. класа, каля 100 майстроў і кандыдатаў у майстры спорту.
Літ.:
ГЭНИ спортивный. Мн., 1999;
Гуманитарно-экономический негосударственный институт на рубеже тысячелетий. Мн., 2000;
Алпеев А. Раздумья о судьбах Отечества. Мн., 2003;
Гуманистическая парадигма воспитательной работы в вузе. Мн., 2003.