ШАШКО́Ў Анатоль Герасімавіч (н. 28.2.1927, г. Гомель),
бел. цеплафізік. Акад.Нац.АН (1980; чл.-кар. 1970). Д-ртэхн.н. (1967), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў Сярэднеазіяцкі політэхн.ін-т (1949; Ташкент). З 1955 у Акад.навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава» (у 1959—91 заг. лабараторыі, у 1971—74 і 1976—80 нам. дырэктара, 1974—76 в.а. дырэктара). У 1980—93 нам. дырэктара Ін-та прыкладной фізікі Нац.АН Беларусі. У 1976—88 гал. рэдактар «Инженерно-физического журнала». Навук. працы па цячэнні вязкіх вадкасцей, тэрмаанемаметрыі, працэсах цеплапераносу ў газах і цвёрдых целах, разліку эл. ланцугоў з цеплазалежнымі рэзістарамі, праектаванні складаных тэрмаанемаметрычных сістэм. Распрацаваў шэраг метадаў вызначэння цеплафіз. уласцівасцей вадкіх, газападобных і цвёрдых цел у шырокім дыяпазоне т-р, развіў тэорыю разліку пераносных уласцівасцей газаў.
Тв.:
Терморезисторы и их применение. М., 1967;
Теплопроводность газовых смесей. М., 1970 (разам з Т.М.Абраменка);
Перекрестные эффекты в газовых смесях. Мн., 1976 (з ёй жа);
Системно-структурный анализ процесса теплообмена и его применение. М., 1983;
Теплофизика разлагающихся материалов. М., 1985 (разам з А.Ф.Шленскім, Л.М.Аксёнавым);
Волновые явления теплопроводности. Мн., 1993 (разам з У.А.Бубновым, С.Ю.Яноўскім).