СМАЛЯВІ́ЦКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ «ЧЫРВО́НЫ СЦЯГ» у Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала ў жн. 1941 — чэрв. 1944 у г. Смалявічы і раёне пад кіраўніцтвам Смалявіцкага падп. райкама КП(б)Б (зкастр. 1942). Складалася з 2 груп на торфапрадпрыемстве (53 чал., кіраўнікі А.П.Караўка, С.В.Раждзественскі, А.Л.Запольскі). Падпольшчыкі падтрымлівалі сувязь з партызанамі брыгады «Разгром» і чл. Мінскага падполля на ЦЭЦ-2, вялі агітацыю сярод насельніцтва, прымалі па радыё і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, праводзілі дыверсіі (зрывалі вываз торфу на мінскія электрастанцыі, вывелі са строю 18 торфаздабыўных машын, электрастанцыю і інш.). Збіралі і перадавалі партызанам адзенне, зброю, харчаванне, медыкаменты, звесткі пра гарнізоны і апорныя пункты ворага. У барацьбе зфаш. захопнікамі загінулі 10 падпольшчыкаў.
Літ.:
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990. С. 569.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЯРА́НСКІ Аляксей Дзмітрыевіч (11.1.1888, г. Уржум Кіраўскай вобл., Расія — 23.7.1961),
расійскі вучоны ў галіне паталаг. фізіялогіі. Акад.АНСССР (1939) і АМНСССР (1944). Скончыў Казанскі ун-т (1911). З 1923 асістэнт І.П.Паўлава. З 1928 у Ленінградскім ін-це эксперымент. медыцыны, з 1934 ва Усесаюзным ін-це эксперым. медыцыны ў Маскве, з 1945 у Ін-це нармальнай і паталаг. фізіялогіі АМНСССР (у 1945—54 дырэктар). Навук. працы па пытаннях трафічнай функцыі нерв. сістэмы ў паталаг. працэсах. Распрацоўваў праблемы этыялогіі працэсаў запалення, інфекцыі, імунітэту, пухліннага росту, рэактыўнасці арганізма. Дзярж. прэмія СССР 1943.
Тв.:
Нервная система в патологии. М.; Л., 1930;
Элементы построения теории медицины. М.; Л., 1935;
Избр. труды. М., 1955.
Літ.:
А.Д.Сперанский // Патологическая физиология и экспериментальная терапия. 1961. Т. 5, №6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРО́БІНСКІ БОЙ 1944,
бой партызан 101-й брыгады імя Аляксандра Неўскага (камандзір М.Дз.Курыльчык) па вызваленні г.п.Старобін ад фаш. захопнікаў 29 чэрв. ў Вял.Айч. вайну. Старобінскі гарнізон (больш за 1 тыс. гітлераўцаў) быў моцна ўзброены, умацаваны дзотамі, акопамі, драцянымі загародамі. З набліжэннем Чырв. Арміі гітлераўцы мелі намер вывезці насельніцтва і матэрыяльныя каштоўнасці на З, а пасёлак знішчыць. Партызаны ў ноч на 29 чэрв. перакрылі шляхі магчымага падыходу варожага падмацавання зг. Любань і в. Пагост, кулямётным агнём у бок гарнізона стварылі там паніку. Адначасовай атакай зПнУ і Пд партызаны выбілі праціўніка са Старобіна на ПдЗ ад яго, арганізавалі абарону і ўтрымлівалі пасёлак да падыходу 1—2 ліп. часцей Чырв. Арміі. Дзякуючы дзеянням нар. мсціўцаў удалося выратаваць Старобін ад знішчэння і насельніцтва ад вывазу ў Германію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАХАВА́ННЕ,
грамадзянска-прававыя адносіны па абароне маёмасных інтарэсаў фіз. і юрыд. асоб пры наступленні пэўных падзей (страхавых выпадкаў) за кошт грашовых фондаў, што фарміруюцца з узносаў (страхавых прэмій), якія яны плацяць. Ажыццяўляецца на аснове дагавораў маёмаснага або асабістага С., якія добраахвотна заключаюцца грамадзянінам або юрыд. асобай (страхавальнік) з страхавой арг-цыяй (страхоўшчык). Дагавор (страхавы поліс) заключаецца ў пісьмовай форме. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжваюцца выпадкі абавязковага С. жыцця, здароўя і маёмасці грамадзян за кошт сродкаў з адпаведнага бюджэту. С. проціпраўных інтарэсаў не дапускаецца. Не дапускаецца таксама С. страт ад удзелу ў гульнях, латарэях, закладах і ў выпадках, калі асоба была прымушана да страт з мэтай вызвалення заложнікаў. Парадак заключэння дагавораў С., іх ажыццяўленне, правы і абавязкі ўдзельнікаў С. рэгулююцца правіламі цывільнага кодэкса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУКАЛІ́НСКІ Уладзімір Мікалаевіч (н. 30.9.1951, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне анкалогіі і радыебіялогіі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1992). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1974). З 1985 у Бел.НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 1990 заг. аддзела). Навук. працы па распрацоўцы прэпаратаў антыаксідантнага дзеяння і новых спосабаў лячэння злаякасных пухлін, распрацоўцы мадыфікатараў біял. рэакцый у нармальных і злаякасных клетках. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Результаты химиолучевого лечения местнораспространенного (неоперабельного) рака поджелудочной железы (разам з А.А.Лабінскім) // Мед. радиология и радиацион. безопасность. 1998, Т 43, №1;
Новые возможности в лечении рака. Адаптогенные, модифицирующие и противоопухолевые свойства антиоксидантного комплекса АК (разам з А.І.Шмакам, А.А.Лабінскім) // Материалы юбилейной конф., посвящ. 40-летию НИИ онкологии и мед. радиологии РБ. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУШЫ́НСКІ Язэп Францавіч (1885, в. Юраны Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. — 1967),
бел.культ.-грамадскі дзеяч. Скончыў Пецярбургскі ун-т. За ўдзел у студэнцкіх выступленнях 1905 арыштаваны і зняволены ў турму «Крыжы». З 1907 чл.Бел.сацыяліст. грамады. Адзін з заснавальнікаў створанай у маі 1917 Беларускай народнай партыі сацыялістаў, старшыня яе Арганізац. бюро. Удзельнік Усебел. з’езда (снеж. 1917, Мінск). У 1921—30 працаваў у Наркамаце асветы БССР, Інбелкульце, Ін-це мовазнаўства АН Беларусі. У ліп. 1930 арыштаваны органамі АДПУпа справе «Саюза вызвалення Беларусі» і ў крас. 1931 сасланы на 5 гадоў у г. Уфа. У ліп. 1935 Асобай нарадай НКУС асуджаны на дадатковы тэрмін. Пасля рэабілітацыі ў ліст. 1957 вярнуўся ў Мінск.
Аўтар успамінаў пра Я.Купалу, з якім быў знаёмы з 1910.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСКРЫ́ПЦЫЯ (ад лац. transcriptio перапісванне) у генетыцы, біясінтэз малекул рыбануклеінавай кіслаты (РНК) на адпаведных участках дэзоксірыбануклеінавай кіслаты (ДНК); першы этап рэалізацыі генет. інфармацыі ў жывых клетках. Фермент ДНК залежная РНК-полімераза далучаецца да знака пачатку Т. (участак ДНК), расплятае падвойную спіраль ДНК і капіруе адзін з яе ланцугоў. Рухаючыся ўздоўж ДНК, фермент паслядоўна далучае манамерныя звёны (нуклеатыды) да РНК, што ўтвараецца, у адпаведнасці з прынцыпам камплементарнасці. Па меры руху РНК-полімеразы ланцуг РНК адыходзіць ад матрыцы і падвойная спіраль ДНК ззаду фермента ўзнаўляецца. Калі РНК-полімераза даходзіць да канца ўчастка, што капіруецца, РНК аддзяляецца ад матрыцы. Колькасць копій розных участкаў ДНК мяняецца ў ходзе развіцця арганізма. У пухлінародных вірусаў магчымы перанос інфармацыі з РНК на ДНК (адваротная Т.) з дапамогай ферменту адваротнай транскрыптазы (рэвертазы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УВА́РАЎ Леанід Васілевіч (н. 19.3.1934, с. Мікалаеўка Вейдзелеўскага р-на Белгародскай вобл., Расія),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1981), праф. (1984). Скончыў БДУ (1957). З 1960 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. З 1974 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (у 1974—92 заг. кафедры). З 1998 у Бел. ін-це кіравання, фінансаў і эканомікі. З 1999 у Бел.нац.тэхн. ун-це. Навук. працы па праблемах тэорыі і метадалогіі пазнання, мадэліравання і сімвалізму ў культуры. Распрацаваў канцэпцыі суадносін асобасных і надасобасных ведаў, метафарычных і тэарэт. мадэлей у пазнанні, ролі міфа і сімвала ў развіцці рацыянальна-вобразнага светаразумення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАДЗІ́МІРАЎ Мірон Канстанцінавіч (сапр.Шэнфінкель; 27.11.1879, г. Херсон, Украіна — 20.3.1925),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Палескага к-таРСДРП, сав.дзярж. дзеяч. Скончыў Херсонскае с.-г. вучылішча (1898). Вёў работу ў Гомелі па стварэнні і аб’яднанні с.-д. арг-цый Палескага р-на, потым у Екацярынаславе, Адэсе, Луганску і інш.З 1904 старшыня Палескага к-та, дэлегат ад яго на III з’ездзе РСДРП (1905). У рэвалюцыю 1905—07 у Гомелі, рэдактар легальнай с.-д.газ. «Труд». У 1906 сасланы ў Сібір, у маі 1908 уцёк за мяжу. У Кастр. рэвалюцыю 1917 узначальваў харч. ўправу Петраграда. У 1919 чл.РВС і старшыня асобай харч. камісіі Паўд. фронту. З 1921 на дзярж. пасадах у УССР і РСФСР, зліст. 1924 нам. старшыні ВСНГСССР. У 1925 чл.ЦВКСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УША́ЦКІ БОЙ 1942,
бой па разгроме фаш. гарнізона ў г.п. Ўшачы партыз. атрадаў брыгады Чашніцкай «Дубава» (кіраўнік Ф.Ф.Дуброўскі) і атрада М.М.Нікіціна 28 вер. ў Вял.Айч. вайну. За тыдзень да аперацыі партызаны правялі разведку боем і ў ноч на 28 вер. нанеслі першы ўдар, увечары пачалі штурм умацаваных пазіцый гарнізона, авалодалі будынкам камендатуры. паліцэйскай управы, разграмілі турму. выратавалі вязняў, спалілі склад з фуражом; цяжкія баі для партызан адбыліся пры авалоданні будынкам школы і з прыбыўшым з Лепеля падмацаваннем гітлераўцам. У выніку баёў ням. гарнізон панёс вял. страты, таму ў нач.кастр. яго рэшткі пад аховай матарызаваных падраздзяленняў вермахта эвакуіраваны ў г. Лепель, а Ушачы занялі партызаны, якія пакінулі ў пасёлку гарнізон на чале з У.С.Максімовічам.