функцыянальныя кантакты паміж узбудлівымі клеткамі (нерв., мышачнымі, сакраторнымі), якія пераўтвараюць і перадаюць нерв. імпульсы. Тэрмін «С» ўведзены Ч.С.Шэрынгтанам (1897). С. — найб. істотны структурна-функцыян. элемент мозга, а сінаптычныя сувязі — гал. механізм міжнейроннага ўзаемадзеяння, які забяспечвае асн. праяўленні дзейнасці нерв. сістэмы. Колькасць С. на паверхні нейрона ад 1 да 20 тыс. У С. адрозніваюць прэсінаптычную ч. (звычайна канец прэсінаптычнага аксона), сінаптычную шчыліну (прастора, якая раздзяляе мембраны клетак, што кантактуюць, шыр. 20—30 нм) і постсінаптычную ч. (участак клеткі, да якога падыходзіць прэсінаптычны канец). Па функц. значэнні С. бываюць узбудлівыя і тармазныя ў адпаведнасці з тым, актывуюць яны або прыгнечваюць адпаведныя клеткі. Перадача сігналу праз С. адбываецца ў імпульснай (дыскрэтнай) форме ў адзін бок з дапамогай хім. або эл. механізма. Змешаныя С. спалучаюць хім. і эл. механізмы перадачы. У найб. пашыраных хім. С. перадача нерв. імпульсу адбываецца з дапамогай хім. рэчыва — медыятара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНГУЛЯ́РНАЕ РАЗМЕРКАВА́ННЕў тэорыі імавернасцей,
размеркаванне імавернасцей у n-мернай вектарнай прасторы, якое засяроджана на мностве нулявой меры Лебега і прыпісвае кожнаму аднапунктаваму мноству нулявую імавернасць. У больш шырокім сэнсе — кожнае размеркаванне імавернасцей з’яўляецца С.р. у адносінах да меры P (гл.Мера мноства), калі яно засяроджана на мностве N такім, што яго мера P{N} = 0. У гэтым выпадку любое дыскрэтнае размеркаванне імавернасцей з’яўляецца С.р. у адносінах да меры Лебега.
С.р. (адносна меры Лебега), зададзенае на прамой, мае неперарыўную функцыю размеркавання, мноства пунктаў росту якой мае Лебегаву меру нуль. Напр., кантарава размеркаванне, якое мае выпадковая велічыня Y = 2(1/3X1 + 1/32X2 + ... + 1/3jXj + ...), дзе X1, X2, ... — паслядоўнасць незалежных выпадковых велічынь, якія прымаюць значэнні 0 і 1 з імавернасцю 1/2. Любое размеркаванне імавернасцей у эўклідавай n-мернай прасторы можна адназначна выразіць праз камбінацыю дыскрэтнага, неперарыўнага і сінгулярнага размеркаванняў: P = aPдыскр + bPнепер + cPсінг, дзе a, b,c ≥ 0 і a + b + c = 1 (раскладанне Лебега).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНДРО́М НАБЫ́ТАГА ІМУНАДЭФІЦЫ́ТУ,
СНІД, вірусная хвароба, якая характарызуецца пашкоджаннем імуннай сістэмы; адна з найб. цяжкіх аўтаімунных хвароб. Як самаст. хвароба выяўлены ў 1981 у ЗША. Найб. пашыраны ў краінах Афрыкі, Азіі, Амерыкі. Узбуджальнік — вірус (ВІЧ — вірус імунадэфіцыту чалавека), які разбурае Т-лімфацыты і макрафагі. Узбуджальнік не перадаецца паветрана-кропельным шляхам, пры быт. кантактах, праз посуд. Заражэнне адбываецца пры палавых кантактах, праз кроў і яе прэпараты, органы, тканкі інфіцыраванага донара. Магчыма ўнутрывантробнае заражэнне плода праз плацэнту і ў час родаў.
Групы павышанай рызыкі — наркаманы, гомасексуалы, хворыя на венерычныя захворванні. СНІД уключае разнастайныя другасныя інфекцыі, неўралагічныя парушэнні, злаякасныя новаўтварэнні. Першасныя праявы СНІДу (ліхаманка, павелічэнне лімфавузлоў і інш.) узнікаюць у перыяд ад 3 сутда некалькіх месяцаў, другасныя, абумоўленыя непасрэдна дзеяннем ВІЧ (гнойна-запаленчыя працэсы, пнеўманіі і інш.), цягнуцца ад некалькіх месяцаў да 8—10 гадоў.
Літ.:
Покровский В.В. Эпидемиология и профилактика ВИЧ-инфекции и СПИД. М., 1996;
ВИЧ-инфекция: клиника, диагностика и лечение. М., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЬЯРЫ́Я (ад італьян. signoria панаванне, улада),
1) орган гар. самакіравання ў італьян. гарадах-камунах 13—14 ст. 2) Форма паліт. ладу шэрагу гарадоў-дзяржаў Паўн. і Сярэдняй Італіі 2-й пал. 13 ст. — сярэдзіны 16 ст., пры якой уся грамадз. і ваен. ўлада канцэнтравалася ў руках сіньёра (тырана, гл.Тыранія). Пераход ад выбарнага калегіяльнага кіравання камуны да С. адбываўся ва ўмовах жорсткай барацьбы паміж папаланамі (гандл.-рамесніцкія слаі) і феадаламі, калі ні адзін з бакоў не мог атрымаць поўнай перамогі. У выніку ўсталёўвалася дыктатура, якая адлюстроўвала інтарэсы або вярхоў папаланаў і феадалаў (напр., Вісконці ў Мілане), або толькі феадалаў (напр., д’Эстэ ў Ферары). Улада замацоўвалася наданнем сіньёру папам ці імператарам тытула вікарыя. На пачатку С. была пажыццёвай, пазней спадчыннай. У выніку бесперапынных войнаў да сярэдзіны 15 ст. многія С. былі паглынуты больш буйнымі, правіцелі якіх атрымалі тытулы герцагаў ці маркізаў (так утварыліся герцагствы Міланскае, Тасканскае, Ферара і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛА́ДЗЕНЬ,
складны абраз, або т.зв. машчавік з двух (дыпціх), трох (трыпціх) ці больш (паліпціх) частак-створак. Выконваецца ў тэхніках тэмпернага жывапісу, разьбы па косці або дрэве, у метале з выкарыстаннем чаканкі, філіграні, эмалі і інш.
Жывапісныя С. належаць дастараж.-візант. літургічнай традыцыі. У зах.-еўрап. мастацтве позняй готыкі, Адраджэння, барока пашырыліся алтарныя С., якія аб’ядноўвалі жывапіс і скульптуру (напр., С. М.Пахера ў царкве г. Санкт-Вольфганг, Аўстрыя, 1471—81); скульптурныя (напр., драўляны С. В.Ствоша ў касцёле Дзевы Марыі ў г. Кракаў, Польшча, 1477—89); жывапісныя (напр., «Алтар Ільдэфонса» П.П.Рубенса, 1632). У Расіі з 15 ст. пашыраны мініяцюрныя, медналітыя, выразаныя з дрэва ці косці С. з гравіроўкай, залатой і сярэбранай сканню (трыпціх майстра Лукіяна, 1412—13, і інш.).
На Беларусі С. меў вял. пашырэнне ў правасл. (напр., С. «Наталля. Маці Божая Адзігітрыя. Рафаіл», 1760) і стараверскіх храмах (шматстворкавыя метал. С., аздобленыя выемчатай каляровай эмаллю 17—20 ст.).
Даарт.Складзень. Наталля. Маці Божая Адзігітрыя. Рафаіл. Беларуская школа. 1760.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЮНЬКО́Ў Мікалай Мікітавіч (н. 26.4.1929, в. Гарадзец Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
дзяржаўны і парт. дзеяч БССР. Герой Сац. Працы (1974). Засл. работнік прам-сці Беларусі (1972). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1962). З 1950 працаваў на Мінскім трактарным з-дзе. З 1960 дырэктар Мінскага з-да запасных частак, з 1965 — Мінскага трактарнага з-да. З 1972 1-ы сакратар Мінскага гаркома КПБ. У 1974—83 нам. старшыні Дзяржплана СССР. З 1983 1-ы сакратар ЦККПБ. У 1987—91 сакратар ЦККПСС, адначасова ў 1987—88 заг.эканам. аддзела ЦККПСС, у 1988—91 старшыня Камісіі ЦККПСС па пытаннях сац.-эканам. палітыкі. Чл.ЦККПБ у 1966—76, 1983—90. Чл.ЦККПСС з 1986, канд. у чл. Палітбюро з сак. 1986, чл. Палітбюро ЦККПСС у 1987—91. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1966—70, 1979—89, нар.дэп.СССР з 1989. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1971—75, 1980—90. Дзярж. прэмія СССР 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМЫК,
у беларусаў прылада для рыхлення глебы і загортвання ў яе насення. Выкарыстоўвалі часцей пры ляднай (падсечнай) сістэме земляробства ў лясных зонах. На Віцебшчыне, дзе доўга захоўвалася лядная сістэма, сеялі без папярэдняга ўзорвання, а С. або вершалінай (сукаваткай) адначасова рыхлілі глебу і засыпалі пасеянае насенне. С. рабілі з расколатых ці абчасаных яловых ствалоў, у якіх з аднаго боку пакідалі сукі даўжынёй 40—60 см. Колькасць ствалоў (5—10) была абумоўлена і таўшчынёй дрэўцаў, з якіх рабілі С., і ўмовамі працы. Для апрацоўкі цяжкіх глеб С. рабілі з больш тоўстых дрэўцаў з мацнейшымі сукамі. Ствалы даўжынёю каля метра прывязвалі дубовымі, лазовымі, бярозавымі віткамі да дзвюх папярочных планак, радзей прыбівалі цвікамі. Два крайнія ствалы былі на 1—1,5 м даўжэйшыя за сярэднія. Яны ўтваралі аглоблі, за якія чаплялі пастронкі. С. бытаваў на Беларусі паўсюдна, за выключэннем Гомельшчыны, дапач. 20 ст.; часам яго выкарыстоўвалі замест бараны. У некат. мясцовасцях, асабліва на Віцебшчыне, 7—10-ствольнымі С. баранавалі бульбу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАДАРО́ЖНІКАВАЯ РАДЫЁСУ́ВЯЗЬ,
сувязь паміж наземнымі радыёстанцыямі з дапамогай рэтрансляцыі сігналаў адным ці больш ШСЗ; адзін з відаў радыёсувязі.
Вызначаецца адначасовым доступам да спадарожніка сувязі вял. колькасці наземных радыёстанцый, якія знаходзяцца ў зоне яго радыёбачнасці. Па каналах С.р. перадаюцца сігналы тэлефаніі, лічбавыя даныя, відэасігналы, тэлетэкст і інш. з частотным, часавым ці кодавым раздзяленнем сігналаў. С.р. забяспечвае глабальны доступ да баз даных, сеткі Інтэрнет, тэле- і радыёпраграм і інш. мультымедыйнай інфармацыі. Дазваляе ўстанавіць кантроль за месцазнаходжаннем і станам рухомых аб’ектаў, а таксама забяспечыць персанальную сувязь з абанентамі з месцаў, недаступных для наземных сродкаў сувязі, у т. л. ў цяжкадаступных, аддаленых і маланаселеных раёнах. Для арганізацыі С.р. выкарыстоўваюць розныя тыпы наземных радыёстанцый (стацыянарныя, рухомыя, персанальныя і інш.) і розныя тыпы ШСЗ (шматфункцыянальныя, спецыялізаваныя і інш.). Рэтрансляцыя ажыццяўляецца ў рэальным маштабе часу (найб. пашырана), у некаторых выпадках — з часавай затрымкай (у нізкаарбітальных сістэмах С.р.). Выкарыстоўваецца для арганізацыі міжнар., нац., а таксама асобных (карпаратыўных, ведамасных, банкаўскіх структур і інш.) сетак сувязі незалежна ад месцазнаходжання карыстальнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПА́ДЧЫННЫЯ ХВАРО́БЫ,
хваробы чалавека, абумоўленыя мутацыямі. Падзяляюцца на храмасомныя хваробы, генныя і мультыфактарыяльныя. Храмасомныя хваробы (храмасомныя сіндромы) характарызуюцца мутацыямі храмасом, генныя (манагенныя) — генаў. Найб. пашыраны мультыфактарыяльныя (мутацыі аднаго або некалькіх генаў, якія ствараюць павышаную адчувальнасць да ўздзеяння на арганізм шкодных фактараў). Вядомы таксама генет. хваробы, звязаныя са зменамі генных структур саматычных клетак (праяўляюцца некат. злаякаснымі пухлінамі, радзей — прыроджанымі заганамі развіцця).
Для большасці С.х. (практычна ўсе храмасомныя хваробы і да 1/3 манагенных) характэрна ранняе праяўленне — унутрывантробна або ў дзіцячым узросце. Часта яны працякаюць хранічна з рэцыдывамі (біяхім. і малекулярныя хваробы), адначасова пашкоджваюцца многія органы (храмасомныя і манагенныя сіндромы), цяжка паддаюцца лячэнню. Для дыягностыкі С.х. прымяняюць біяхім. і малекулярныя метады, праводзяць цытагенет. і малекулярна-цытагенет. даследаванні. Важнае значэнне ў прафілактыцы С.х., іх ранняй дыягностыцы. своечасовым лячэнні мае медыка-генетычнае кансультаванне. Лячэнне сімптаматычнае, патагенетычнае, накіраванае на карэкцыю абмену рэчываў (дыетхарчаванне, харч. дабаўкі, увядзенне ферменту, якога не хапае). На Беларусі пытаннямі С.х. займаецца НДІ спадчынных і прыроджаных захворванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПРО́ГІС Іван Якаўлевіч (2.7.1833, хутар Штокмансгоф, Латвія — 1918),
гісторык, архівіст. Скончыў рыжскія духоўныя вучылішча і семінарыю (1861), з Пецярбургскай духоўнай акадэміі выключаны ў 1863 за ўдзел у студэнцкіх «беспарадках». Працаваў у Пецярбургскай публічнай б-цы (1863), настаўнікам у Віленскай навуч. акрузе з даручэннем упарадкаваць кнігі Віленскай публічнай б-кі. З 1865 пам. архіварыуса, у 1879—1915 архіварыус Віленскага цэнтр. архіва стараж. актаў, адначасова ў 1870—1915 чл.Віленскай археаграфічнай камісіі. Разам з М.І.Рарбачэўскім, П.А.Гільтэбрантам і інш. падрыхтаваў шэраг тамоў «Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі», склаў паказальнікі да многіх тамоў «Актаў» і да 1—13-га «Археаграфічнага зборніка дакументаў». Распрацаваў навукова-даведачны апарат па дакументах архіва. Пачатая ім праца па складанні вопісу актавых кніг архіва няскончана.
Тв.:
Географический словарь древней Жомойтской земли XVI ст. Вильна, 1888;
Виленские архивы... Вильна, 1902.
Літ.:
Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973.