МІСУРА́ГІН Ігнацій Арцёмавіч (н. 5.2.1947, г. Віцебск),

бел. ваен. дзеяч. Ген.-м. (2000). Канд. ваен. н. (2003). Скончыў Калінінградскае вышэйшае ваен.-інж. каманднае вучылішча (1968), Ваен.-інж. акадэмію імя Куйбышава (1975), Ваен. акадэмію Генштаба (1990). З 1968 на камандных і штабных пасадах у БВА, у 1970—71 і 1980—85 у Групе сав. войск у Германіі, у Маскоўскай (1975—80) і Адэскай (1985—88) ваен. акругах. У ліп.—вер. 1987 удзельнічаў у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. З 1990 у Беларусі: нач. інж. службы арміі, нам. камандуючага танк. арміяй (камандзір армейскага корпуса). З 1995 нач. штаба, нач. інж. войск (з 1997) Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь. З 2000 нач. Ваен. акадэміі Рэспублікі Беларусь. Працы па гісторыі інж. войск, рэфармаванні сістэмы ваен. адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

т. 18, кн. 1, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАМАНЮ́К Фёдар Аляксеевіч (н. 28.4.1952, в. Доўгае Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне электраэнергетыкі. Д-р тэхн. н. (1999), праф. (2001). Скончыў Бел. нац. тэхн. ун-т (1978), дзе і працуе (з 1997 нам. прарэктара, з 2001 прарэктар па навук. рабоце і вытв. дзейнасці). Навук. працы па развіцці асноў арганізацыі мікрапрацэсарных сістэм аховы і аўтаматыкі электраўстановак, па іх інфармацыйным забеспячэнні. Распрацаваў прынцыпы іх пабудовы і структурнай арганізацыі, стварыў эфектыўныя спосабы вызначэння інфарм. параметраў уваходных сігналаў.

Тв.:

Информационное обеспечение вычислительного эксперимента в релейной защите и автоматике энергосистем. Мн., 1998 (разам з У.​І.​Новашам);

Информационное обеспечение микропроцессорных защит электроустановок: Учеб. пособие. Мн., 2001;

Формирование оргональных составляющих входных сигналов в микроконтроллерных защигах // Изв. вузов и энергет. объединений СНГ. Энергетика. 1998. № 3.

т. 18, кн. 1, с. 443

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЫЖКО́ЎСКІ Уладзімір Міхайлавіч (н. 28.1.1937, в. Унукавічы Навазыбкаўскага р-на Бранскай вобл., Расія),

бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1997). Скончыў БДУ (1960). З 1960 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац. АН Беларусі (з 1994 нам. дырэктара). Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела і магн. з’яў. Даследаваў магн. матэрыялы ў шырокім дыяпазоне т-р і ціскаў. Распрацаваў навук. асновы атрымання такіх матэрыялаў з новымі ўласцівасцямі. Адным з першых на Беларусі ажыццявіў нейтронаграфічныя даследаванні кандэнсаваных асяроддзяў.

Тв.:

Нейгронографическое исследование магнитных превращений в системе Mn2As-Mn2Sb (разам з М.​М.​Сіратой) // Докл. АН СССР. 1972. Т. 203, № 3;

Пниктиды марганца Mn2Sb, Mn2As и сплавы на их основе: кристаллоструктурные и магнитные свойства // Актуальные проблемы физики твердого тела. Мн., 2003.

М.​П.​Савік.

т. 18, кн. 1, с. 444

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САБАЛЕ́ЎСКІ Павел Іосіфавіч (н. 8.3.1943, в. Забылінне Мінскага р-на),

бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1994). Скончыў БДУ (1968). З 1967 у Ін-це матэматыкі Нац. АН Беларусі (з 1986 заг. лабараторыі, з 1993 заг. аддзела, з 1994 нам. дырэктара). Адначасова з 1988 у БДУ. Навук. працы па выліч. матэматыцы (набліжаным інтэграванні, інтэрпаляванні аператараў у бясконцамерных прасторах), матэм. тэорыі праектавання матрычных спец. працэсараў на звышвял. інтэгральных схемах.

Тв.:

Functional Integrals: Approximate, Evaluation and Application. Dordrecht, 1993 (разам з А.​Дз.​Ягоравым, Л.​А.​Яновічам);

Параллельные алгоритмы и модели матричных процессоров для вычисления кратных сумм (разам з М.​А.​Ліхадзедам) // Электронное моделирование. 1998. Т. 20, № 2;

Распараллеливание алгоритмов на основе расщепления макроопераций (разам з Ліхадзедам, А.​А.​Цівунчыкам) // Докл. Нац. АН Беларусі. 2001. Т. 45, № 4.

т. 18, кн. 1, с. 446

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАК-МІХАЙЛО́ЎСКІ Сымон Аляксандравіч (14.4.1885, в. Максімаўка Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 27.11.1938),

бел. паліт. і грамадскі дзеяч, публіцыст, педагог. Скончыў пед. ін-т у Феадосіі (1912). У рэвалюцыю 1905—07 прапагандаваў ідэі сац. і нац. вызвалення, быў выбраны сялянамі хадаком у Дзярж. думу. У 1906 за распаўсюджанне с.-д. л-ры арыштаваны на 3 месяцы і зняволены ў Вілейцы. З-за праследаванняў улад вымушаны быў пераехаць у Крым. З 1914 на вайск. службе. У 1917 уваходзіў у Беларускую сацыялістычную грамаду, чл. яе ЦК, нам. старшыні Цэнтральнай беларускай вайсковай рады, сакратар бел. школьнай падкамісіі пры Мінскай гар. думе. Удзельнік Усебеларускага з’езда 1917. У 1918 старшыня Бел. вучыцельскага хаўрусу (саюза), чл. Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, адзін з лідэраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. У 1919 выкладчык Першых бел. пед. курсаў у Мінску. У час польск. акупацыі старшыня Беларускай школьнай рады Міншчыны, пазней Цэнтральнай беларускай школьнай рады, чл. Часовага бел. нац. к-та і Беларускай вайсковай камісіі. У 1920—22 заснавальнік і дырэктар Барунскай настаўніцкай семінарыі, адзін з арганізатараў Таварыства беларускай школы, выкладчык Гродзенскай і Віленскай бел. гімназій. З 1922 дэпутат сейма Польшчы, заснавальнік Беларускай партыі незалежных сацыялістаў. У 1925 адзін з ініцыятараў стварэння і нам. старшыні Беларускай сялянска-работніцкай грамады, адначасова з 1926 чл. КПЗБ. У шматлікіх артыкулах, якія друкаваліся ў газ. «Наша ніва», «Беларусь», «Звон», час. «Родны край» і інш. зах.-бел. выданнях, выступаў у абарону бел. школ, за сац. справядлівасць, супраць рабавання польск. ўладамі прыродных багаццяў Зах. Беларусі. У 1927 арыштаваны і зняволены польск. ўладамі. з 1930 у БССР, дырэктар Бел. дзярж. сац.-гіст. музея ў Мінску. Чл. ЦВК БССР з 1931. У 1933 арыштаваны органамі АДПУ і асуджаны на 10 гадоў па справе «Беларускі нацыянальны цэнтр». У ліст. 1938 Асобай тройкай НКУС БССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны ў 1956.

Літ.:

Бергман А. Сымон Рак-Міхайлоўскі: (Кароткі біягр. нарыс) // Беларускі каляндар. 1980. Беласток, 1980;

Адамушка У. Сацыял-дэмакрат Сымон Рак-Міхайлоўскі // Сыны і пасынкі Беларусі. Мн., 1996.

У.​В.​Ляхоўскі.

С.А.Рак-Міхайлоўскі.

т. 13, с. 284

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АДАМО́ВІЧ Аляксандр Фаміч (студз. 1900, в. Васюлькі Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 1937),

парт. і дзярж. дзеяч БССР. Скончыў пач. вучылішча ў Радашковічах (1915). У 1916—19 у Адэсе, уваходзіў у бел. культ.-асв. арг-цыю «Беларускі гай». З 1918 чл. Бел. сацыяліст. грамады, у 1919 чл. Камуніст. партыі. З 1926 чл. ЦК КП(б)Б. З 1922 інструктар, заг. аддзела Бабруйскага пав. к-та КП(б)Б, інтруктар ЦК КП(б)Б, сакратар Калінінскага акр. к-та КП(б)Б (г. Клімавічы), сакратар Полацкага акр. к-та КП(б)Б, заг. аддзела друку ЦК КП(б)Б, рэдактар газ. «Беларуская вёска». У 1928—29 нам. наркома земляробства БССР. У вер. 1929 выключаны з партыі, звольнены з пасады. У ліп. 1930 арыштаваны органамі АДПУ і зняволены на 10 гадоў. У 1937 прыгавораны да пакарання смерцю. Рэабілітаваны ў 1988.

т. 1, с. 92

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АДАМО́ВІЧ Язэп Аляксандравіч (7.1.1897, г. Барысаў — 22.4.1937),

дзярж. дзеяч БССР. З сак. 1918 у Смаленску ў штабе Чырв. гвардыі, удзельнік задушэння стракапытаўскага мяцяжу. З вер. 1918 ваен. камісар Магілёўскага і Лепельскага ваен. Саветаў. З вер. 1920 нар. камісар па ваен. справах БССР, адначасова з 1921 нар. камісар унутр. спраў і нам. старшыні ЦВК і СНК БССР. Удзельнічаў у падрыхтоўчай рабоце па ўтварэнні СССР. У 1924 у складзе Часовага Бел. Бюро ЦК РКП(б) па ўзбуйненні тэр. Беларусі. У 1924—27 старшыня СНК БССР, у 1924—25 чл. РВС СССР. З 1927 чл. Прэзідыума ВСНГ СССР і старшыня праўлення Цукратрэста СССР, з 1932 на Д. Усходзе. Чл. ЦБ у 1920—22, ЦК і Бюро ЦК КП(б)Б у 1924, чл. ЦВК БССР у 1920—27 і СССР у 1924—29. Ва ўмовах масавых рэпрэсій скончыў жыццё самагубствам.

Я.А.Адамовіч.

т. 1, с. 92

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БІЧ Міхаіл Восіпавіч (н. 27.5.1937, в. Мілявічы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. гісторык. Д-р гіст. н. (1985). Скончыў БДУ (1958). З 1961 у Ін-це гісторыі АН Беларусі (з 1989 нам. дырэктара). Даследуе гісторыю Беларусі 19 — пач. 20 ст.: праблемы рабочага, с.-д., народніцкага і нац. руху, фарміравання паліт. партый, грамадска-паліт. барацьбы, перыяд. друку. Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 2, 1972), «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» (т. 1, 1984), калект. манаграфій «Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: са старажытных часоў да 1917 г.» (1985), «Полацк: Гіст. нарыс» (2-е выд., 1987). Аўтар дапаможнікаў і падручнікаў для сярэдняй школы.

Тв.:

Развитие социал-демократического движения в Белоруссии в 1883—1903 гг. Мн., 1973;

Рабочее движение в Белоруссии в 1861—1904 гг. Мн., 1983;

Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1994 (у сааўт.).

т. 3, с. 164

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАНЧАРЭ́НКА Андрэй Маркавіч (н. 2.1.1933, в. Версанка Крупскага р-на Мінскай вобл.),

бел. фізік. Акад. АН Беларусі (1984, чл.-кар. 1972), д-р фізіка-матэм. н. (1972), праф. (1974). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў БДУ (1956). З 1959 у Ін-це фізікі, з 1970 нам. дырэктара ін-та і кіраўнік Магілёўскага аддз. Ін-та фізікі, у 1987—97 гал. вучоны сакратар Прэзідыума, адначасова з 1991 дырэктар Аддзела антычных аптычных праблем інфарматыкі АН Беларусі. Навук. працы ў галіне фіз. і інтэгральнай оптыкі, квантавай і аптычнай электронікі. Распрацаваў тэорыю дыэлектрычных хваляводаў і святлаводаў, тэорыю анізатропных рэзанатараў аптычных квантавых генератараў. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.

Тв.:

Гауссовы пучки света. Мн., 1977;

Основы теории оптических волноводов. Мн., 1983 (разам з В.​А.​Карпенкам).

Літ.:

А.М. Ганчарэнка // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-матэм. навук 1993. № 1.

М.​У.​Токараў.

А.М.Ганчарэнка.

т. 5, с. 35

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕ́НШЭР (Genscher) Ганс Дзітрых (н. 21.3.1927, г. Гале, Германія),

палітычны і дзярж. дзеяч ФРГ, дыпламат. Адвакат. У 1945 служыў у вермахце, быў у амер. і брыт. палоне. З 1946 чл. Ліберальна-дэмакр. партыі Германіі. Вучыўся ў Лейпцыгскім (да 1949) і Гамбургскім ун-тах. Пасля расколу Германіі (1949) жыў у ГДР, у 1952 перасяліўся ў ФРГ. З 1952 чл. Свабоднай дэмакр. партыі (СвДП), у 1974—85 яе федэральны старшыня. У 1969—74 міністр унутр. спраў ва ўрадзе В.Бранта. У 1974—92 міністр замежных спраў і нам. федэральнага канцлера (віцэ-канцлер) ва ўрадах Г.Шміта і Г.Коля. Дыпламатычна садзейнічаў палітыцы разрадкі ў адносінах паміж Усходам і Захадам, аб’яднанню Германіі ў 1990, прызнанню ў 1991—92 новых незалежных еўрап. дзяржаў (краін Балтыі, б. рэспублік Югаславіі) і інш. Дэп. бундэстага (з 1965). Ганаровы старшыня СвДП.

У.​Я.​Калаткоў.

Г.​Дз.Геншэр.

т. 5, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)