МІСУРА́ГІН Ігнацій Арцёмавіч (н. 5.2.1947, г. Віцебск),
бел. ваен. дзеяч. Ген.-м. (2000). Канд. ваен. н. (2003). Скончыў Калінінградскае вышэйшае ваен.-інж. каманднае вучылішча (1968), Ваен.-інж. акадэмію імя Куйбышава (1975), Ваен. акадэмію Генштаба (1990). З 1968 на камандных і штабных пасадах у БВА, у 1970—71 і 1980—85 у Групе сав. войск у Германіі, у Маскоўскай (1975—80) і Адэскай (1985—88) ваен. акругах. У ліп.—вер. 1987 удзельнічаў у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. З 1990 у Беларусі: нач. інж. службы арміі, нам. камандуючага танк. арміяй (камандзір армейскага корпуса). З 1995 нач. штаба, нач. інж. войск (з 1997) Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь. З 2000 нач. Ваен. акадэміі Рэспублікі Беларусь. Працы па гісторыі інж. войск, рэфармаванні сістэмы ваен. адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
т. 18, кн. 1, с. 430
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)