ЯКАЎЧУ́К Віктар Іванавіч (н. 24.5.1959, в. Верхаўляны Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне пажарнай тэхнікі. Канд.тэхн.н. (2000). Акад.Бел.інж. акадэміі (2002). Скончыў Вышэйшую інж. пажарна-тэхн. школу (1989, Масква), Акадэмію кіравання (2002, Мінск). З 1993 у Вышэйшым пажарна-тэхн. вучылішчы МУС Беларусі (з 1998 нам. начальніка). З 1999 у Мін-ве па надзвычайных сітуацыях Беларусі (з 2002 нач. аддзела). Навук. працы па пытаннях пажарнай бяспекі, даследаванні гідраўл. характарыстык гнуткіх трубаправодаў супрацьпажарнага водазабеспячэння. Адзін з аўтараў адукацыйнага стандарту і навуч. дапаможнікаў па пажарнай тэхніцы і бяспецы.
Тв.:
Определение гидравлического сопротивления напорных пожарных рукавов // Научное обеспечение пожарной безопасности. 1998. № 7;
Использование метода последовательных приближений для расчета насоснорукавных систем (разам з А.С.Дзмітрычэнкам) // Предупреждение и ликвидация чрезвычайных ситуаций. Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КУШАЎ Анатоль Паўлавіч (н. 25.5.1947, г. Адэса, Украіна),
бел. вучоны ў галіне ядз. энергетыкі. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў Адэскі тэхнал.ін-т (1970). З 1970 у Аб’яднаным ін-це энергет. і ядз. даследаванняў «Сосны» Нац.АН Беларусі (з 1988 заг. аддзела Ін-та ядз. энергетыкі, з 1992 нам. дырэктара Ін-та праблем энергетыкі). Навук. працы па матэм. мадэліраванні працэсаў цепла- і масапераносу ў каналах ядз. рэактараў, па аналізе энергет. сістэм і планаванні іх развіцця. Распрацаваў лікавыя метады і камп’ютэрныя праграмы для рашэння задач рэактарнай цеплафізікі і для аптымальнага планавання развіцця энергет. сістэм.
Тв.:
Теплофизические расчеты реакторов с диссоциирующим теплоносителем. Мн., 1989 (разам з Б.Я.Цвяркоўкіным);
Будущее электроэнергетики Республики Беларусь (разам з А.А.Міхалевічам, Б.І.Паповым) // Энергия, экономика, экология. 2001. №4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУЛО́ВІЧ Леанід Міхайлавіч (н. 19.5.1941, в. Малоткава Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (2000). Скончыў БПІ (1970). З 1970 на інж.-канструктарскай рабоце ў КБ і НДІг. Мінска. З 1984 нам. дырэктара, з 2003 гал. інжынер унітарнага прадпрыемства «Канструктарска-тэхнал.ін-т сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі». Навук. працы па тэхналогіі машынабудавання. Распрацаваў тэарэт. асновы тэрмамех. ўмацавання і аднаўлення дэталей у эл.-магн. полі, а таксама інш. тэхналогіі ва ўмовах гібкай аўтаматычнай вытв-сці. Узнагароджаны знакам «Вынаходнік СССР» (1973). Прэмія СМ Беларусі 1991.
Тв.:
Технология размерно-чистовой и упрочняющей обработки. Мн., 1993 (у сааўт.);
Алмазно-абразивная обработка и упрочнение изделий в магнитном поле. Мн., 1997 (у сааўт.);
Термомеханическое упрочнение деталей в электромагнитном поле. Новополоцк, 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЙКО́Ў Уладзімір Пятровіч (н. 15.1.1951, Мінск),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1990). Засл. вынаходнік Беларусі (1990). Скончыў БПІ (1973), дзе і працаваў. З 1992 заг. кафедры Бел.нац.тэхн. ун-та, адначасова ў 1997—2002 1-ы нам. старшыні Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі. Навук. даследаванні па распрацоўцы экалагічна бяспечных і энергаэфектыўных хадавых сістэмах трактароў і інш. мабільных колава-гусенічных машын. Прапанаваў метады мадэліравання, стварэння і выпрабавання энергаэфектыўных глебаахоўных хадавых сістэм трактароў, камбайнаў і інш. цягава-трансп. машын з эластычнымі рухачамі. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Тракторные поезда. М., 1980 (у сааўт.);
Шины для тракторных поездов сельскохозяйственных машин. М., 1988 (разам з У.М.Белякоўскім);
Унификация и агрегатирование в проектировании тракторов и технологических комплексов. Мн., 2001 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛІКАЎ Генадзь Іванавіч (н. 12.2.1938, с. Новая Бяльманаўка Харольскага р-на Прыморскага краю, Расія),
бел. архітэктар. Скончыў Маскоўскі арх.ін-т (1966). Працаваў у ін-це «Валгаградграмадзянпраект», Мінскім філіяле ЦНДІ горадабудаўніцтва (з 1973 БелНДІПгорадабудаўніцтва), у Дзяржбудзе Беларусі. З 1977 і з 2003 у ін-це «Мінскпраект», з 1991 нам. дырэктара ін-та «Мінскграмадзянпраект», з 1993 нач. упраўлення горадабудаўніцтва і тэр. планавання Дзяржбуда Беларусі, у 1994—2000 у Мін-ве архітэктуры і буд-ва Беларусі. Удзельнічаў у распрацоўцы генпланаў гарадоў Заслаўе, Бяроза, гар. пасёлкаў Ветрына, Гарадзея, Ружаны (1970-я г.), г. Мінск (праекты дэталёвай планіроўкі цэнтра, асобных мікрараёнаў, у т. л. Вяснянка, Уручча, Малінаўка, Ангарская), 11 пасёлкаў для эвакуіраваных з зоны, забруджанай у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1998 за жылы гарадок Рось.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕСКАПЫ́ЛЬНЫ Валерый Мікалаевіч (н. 24.11.1944, г. Сочы, Расія),
бел. вучоны ў галіне пошукаў, разведкі і распрацоўкі пакладаў нафты. Д-р геолагамінералаг. н. (2001). Скончыў Маскоўскі ун-т (1971). З 1971 у ВА «Беларусьнафта» (з 2001 нам. дырэктара), адначасова ў 1994—2001 выкладаў у Гомельскім тэхн. ун-це. Навук. працы па нафтагазаўтварэнні, фарміраванні пакладаў нафты, перспектывах нафтагазаноснасці на Беларусі, тэхналогіі геолагаразведачных работ на нафту і газ.
Тв.:
Об основном очаге нефтеобразования в Припятском нефтегазоносном бассейне // Изв. АНСССР. Сер. геол. 1975. № 10;
Нефтегеологическое районирование Припятской впадины по генетическому принципу // Геология нефти и газа. 1978. № 10;
Об использовании отражательной способности витринита при палеотектонических реконструкциях // Докл.АНБССР. 1981. № 6;
Перспективы поисков залежей нефти и газа в фаменских отложениях палеовулканической области Припятской впадины // Докл.АНБССР. 1982. № 3.
бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Д-ртэхн.н. (1967), праф. (1969). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1978). Скончыў БПІ (1949). З 1954 у Цэнтр.НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (Мінск; з 1954 заг. лабараторыі, у 1962—72 і 1975—87 нам. дырэктара, у 1972—75 дырэктар). Навук. працы па абгрунтаванні аптымальных параметраў трактароў і с.-г. машын, распрацоўцы праблемы абгрунтавання энергет. сродкаў і механізацыі меліярацыйных работ, па пытаннях устойлівага руху і энерганасычанасці глебаапрацоўчых прылад.
Тв.:
Скоростные энергонасыщенные тракторы. Мн., 1979 (разам з М.С.Крынко, Я.С.Мельнікавым);
Перспективные мобильные энергетические средства (МЭС) для сельскохозяйственного производства. Мн., 1982 (у сааўт.);
Эффективность эксплуатации МТП. Мн., 1984 (разам з Я.Л.Бейдэрманам, М.А.Кірсісам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВАШЭ́ЕЎ Сяргей Паўлавіч (н. 5.1.1944, г.п. Старобін Салігорскага р-на Мінскай вобл.),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1999). Скончыў БПІ (1967). Працуе ў ін-це «Гомельграмадзянпраект» (з 1999 нам. дырэктара па архітэктуры). Асн. работы (у сааўт.): генпланы гарадоў Гомель (1974—77), Мазыр (1975—78), Рэчыца (1978—80); планіроўка і забудова мікрараёнаў №5 (1977), 5А (1990) і пасёлка Крынічны (1978) у Мазыры, мікрараёнаў №16, 17, 19, 20, 53, 59 у Гомелі (усе 1980—90-я г.); праекты дэталёвай планіроўкі цэнтраў Гомеля (1979) і Мазыра (1982), жылых раёнаў «Паўднёвы» (1983) і «Валатава» (1985) у Гомелі. Аўтар праектаў рэканструкцый Парку культуры і адпачынку імя Луначарскага, дзіцячага сквера па вул. Савецкай, плошчы Перамогі ў Гомелі, парку ў г. Шклоў Магілёўскай вобл. (усе 1990—2000-я г.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ПУХ Пётр Сцяпанавіч (н. 10.7.1949, в. Мерчыцы Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. географ. Д-ргеагр.н. (2002). Скончыў БДУ (1972), дзе і працуе (з 1987 нам. дэкана па навук. і навуч. рабоце, з 2002 заг. кафедры агульнага землязнаўства). Навук. працы па гідралогіі азёр і вадасховішчаў, эвалюцыі вадаёмаў, рацыянальным выкарыстанні і ахове вадаёмаў з запаволеным водаабменам.
Тв.:
Формирование малых водохранилиш гидроэлектростанций. М., 1986 (разам з В.М.Шырокавым);
Водохранилища Белоруссии: Природ. особенности и взаимодействие с окружающей средой. Мн., 1991 (у сааўт);
Формирование берегов малых водохранилищ лесной зоны. СПб., 1992 (разам з В.Я.Ляўкевічам, В.М Шырокавым);
Рекомендации по оценке воздействия малых водохранилищ на окружающую среду. Мн., 1994 (разам з В.Я.Ляўкевічам, В.М.Шырокавым);
Закономерности развития природы водоемов замедленного водообмена, их использование и охрана. Мн., 2000.
дзяржаўны і паліт. дзеяч Малайзіі. Скончыў Малайскі ун-т у Сінгапуры (1953). У 1953—57 урач у дзярж. сістэме аховы здароўя Малайзіі, з 1957 — у прыватнай медыцыне. З 1964 дэп. парламента ад кіруючай Аб’яднанай Малайскай нац. арг-цыі (АМНА). Пасля малайска-кіт. сутыкненняў 1969 выступіў з праграмай павелічэння ролі малайцаў у эканоміцы Малайзіі, за што выключаны з АМНА. З 1970 зноў у АМНА, якая фактычна прыняла яго праграму пад назвай «Новая эканам. палітыка». Чл.Вярх. савета АМНА (з 1972). У 1974—76 міністр адукацыі, у 1976—81 — нам. прэм’ер-міністра, у 1981—2002 — прэм’ер-міністр Малайзіі. Пад яго кіраўніцтвам праведзены рэформы, якія ператварылі Малайзію ў эканамічна моцную дзяржаву.