БАЙКО́Ў Уладзімір Пятровіч (н. 15.1.1951, Мінск),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-р тэхн. н. (1989), праф. (1990). Засл. вынаходнік Беларусі (1990). Скончыў БПІ (1973), дзе і працаваў. З 1992 заг. кафедры Бел. нац. тэхн. ун-та, адначасова ў 1997—2002 1-ы нам. старшыні Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі. Навук. даследаванні па распрацоўцы экалагічна бяспечных і энергаэфектыўных хадавых сістэмах трактароў і інш. мабільных колава-гусенічных машын. Прапанаваў метады мадэліравання, стварэння і выпрабавання энергаэфектыўных глебаахоўных хадавых сістэм трактароў, камбайнаў і інш. цягава-трансп. машын з эластычнымі рухачамі. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Тракторные поезда. М., 1980 (у сааўт.);
Шины для тракторных поездов сельскохозяйственных машин. М., 1988 (разам з У.М.Белякоўскім);
Унификация и агрегатирование в проектировании тракторов и технологических комплексов. Мн., 2001 (у сааўт.).
М.П.Савік.
т. 18, кн. 1, с. 342
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)