БЕ́ЛІКАЎ Генадзь Іванавіч (н. 12.2.1938, с. Новая Бяльманаўка Харольскага р-на Прыморскага краю, Расія),

бел. архітэктар. Скончыў Маскоўскі арх. ін-т (1966). Працаваў у ін-це «Валгаградграмадзянпраект», Мінскім філіяле ЦНДІ горадабудаўніцтва (з 1973 БелНДІПгорадабудаўніцтва), у Дзяржбудзе Беларусі. З 1977 і з 2003 у ін-це «Мінскпраект», з 1991 нам. дырэктара ін-та «Мінскграмадзянпраект», з 1993 нач. упраўлення горадабудаўніцтва і тэр. планавання Дзяржбуда Беларусі, у 1994—2000 у Мін-ве архітэктуры і буд-ва Беларусі. Удзельнічаў у распрацоўцы генпланаў гарадоў Заслаўе, Бяроза, гар. пасёлкаў Ветрына, Гарадзея, Ружаны (1970-я г.), г. Мінск (праекты дэталёвай планіроўкі цэнтра, асобных мікрараёнаў, у т. л. Вяснянка, Уручча, Малінаўка, Ангарская), 11 пасёлкаў для эвакуіраваных з зоны, забруджанай у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1998 за жылы гарадок Рось.

т. 18, кн. 1, с. 350

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)