«ЧЫРВО́НАЯ ДАПАМО́ГА»
(«Czerwona Pomoc»),
нелегальная газета, орган ЦК Міжнароднай арганізацыі дапамогі рэвалюцыянерам Заходняй Беларусі (МОПР), выданне ЦК КПЗБ. Выходзіла ў 1925—37 у Вільні на бел. і польскай мовах. Друкавала рашэнні цэнтр. органаў МОПРа і матэрыялы пра дзейнасць яго мясц. арг-цый. Пісала пра барацьбу працоўных за свае правы і свабоды, пра факты тэрору польскіх улад у адносінах да зах.-бел. насельніцтва і цяжкі стан зняволеных у турмах Польшчы, пра змаганне паліт. вязняў супраць увядзення новага турэмнага статута, пра выступленні працоўных у падтрымку зняволеных рэвалюцыянераў. Выступала ў абарону Бел. сял.-работніцкай грамады, пасольскага клуба «Змаганне» Паведамляла пра становішча працоўных у інш. краінах, у т. л. пра Лейпцыгскі працэс 1933. Шэраг артыкулаў прысвяціла антыфаш. і антываен. руху ў Зах. Беларусі.
Т.А.Лугачова.
т. 17, с. 315
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБАКО́Ў Уладзімір Аляксеевіч (н. 5.1.1939, в. Шчарбачы Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне раслінаводства. Канд. біял. н. (1969). Чл.-кар. Агр. АН Беларусі (1992). Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1962). З 1968 у Ін-це эксперым. батанікі. З 1972 вучоны сакратар Зах. аддз., з 1991 — Бел. аддз. УАСГНІЛ; у 1992—97 гал. вучоны сакратар, у 2001—02 нач. аддзела агр. АН Беларусі. Навук. працы па фізіялогіі і біяхіміі росту і развіцця раслін, вырошчванні асн. с.-г. культур і інш.
Тв.:
Кукуруза. 2 изд. Мн., 1999 (у сааўт.);
Рапс. Мн., 1999 (у сааўт.);
Зерновые культуры. 2 изд. Мн., 2000 (у сааўт.);
Экологическое состояние почв Беларуси (разам з І.М.Багдзевічам, М.І.Смяянам) // Междунар. агр. журн. 2000. №5.
т. 17, с. 496
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГУЖЫ́НСКІ (Ягушынскі) Павел Іванавіч
(1683—17.4.1736),
расійскі дзярж. дзеяч і дыпламат. Граф (1731). Сын арганіста, выхадца з ВКЛ. З 1701 служыў у гвардыі, выконваў дыпламат. даручэнні Пятра I. Удзельнік перагавораў аб міры са Швецыяй (Аландскі кангрэс 1719), пасланнік у Аўстрыі (1720—21), ген.-пракурор Сената (1722—26 і 1730—31); змагаўся з хабарніцтвам, казнакрадствам і інш. злачынствамі. У 1726—27 паўнамоцны міністр (пасол) Расіі пры Гродзенскім сейме Рэчы Паспалітай. У 1730 удзельнічаў у змове Вярхоўнага тайнага савета з мэтай пазбавіць рэальнай улады імператрыцу Ганну Іванаўну (1730—40), але ў хуткім часе перайшоў на яе бок і садзейнічаў аднаўленню самадзяржаўя. Рас. пасол у Прусіі (1731—34), з 1735 кабінет-міністр (адзін з 3 афіц. саветнікаў) Ганны Іванаўны.
т. 18, кн. 1, с. 232
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКУ́ШКА Герасім Васілевіч (3.3.1900, в. Паддубнае Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. —6.1.1942),
бел. архітэктар. Скончыў Ін-т грамадз. інжынераў у Петраградзе (1918—24). З 1924 у трэсце Мінбуда (у 1931—33 тэхн. дырэктар). У 1936—41 гал. архітэктар Мінска. Асн. работы: у Мінску — будынкі АТС (не захаваўся), Цэнтр. рабочай паліклінікі па вул. Мяснікова, кінатэатра «Пралетарый» па вул. Савецкай (з В.Струевым, не захаваўся; усе 1930), жылы дом АН Беларусі (1935, з С.Гейдукевічам), школа №4 па вул. Чырвонаармейскай (1936), 120-кватэрны жылы дом гарсавета па праспекце Скарыны (1937), будынак політэхн. тэхнікума (1938), гасцініца Бел. ваен. акругі (1939); будынак школы ў г. Барысаў Мінскай вобл. (1930), жылы дом НКУС у Магілёве (1940) і ІНШ.
В.М.Чарнатаў.
т. 18, кн. 1, с. 259
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎСЯ́ННІКАЎ Міхаіл Іванавіч (н. 1.1.1924, г. Адэса, Украіна),
расійскі і бел. вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Д-р мед. н. (1972), праф. (1974). Скончыў Адэскі мед. ін-т (1948). У 1951—56 у клініцы НДІ туберкулёзу (Адэса). З 1956 у ін-це ўдасканалення ўрачоў (г. Запарожжа). З 1962 у ін-це ўдасканалення ўрачоў (Кіеў). У 1964—85 у Гродзенскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па отарыналарынгалогіі, хірургіі вуха.
Тв.:
Отдаленные результаты мастоидопластики при хирургическом лечении больных хроническими гаойными средними отитами // Вестн. оториноларингологии. 1970. № 5;
Способ пластики при атрезии наружного слухового прохода // Там жа. 1975. № 4;
Костнопластическая фронтотомия при невоспалительных заболеваниях лобных пазух (разам з Б.М.Шнэйдэрам) // Журн. ушных, носовых и горловых болезней. 1978. № 3.
А.Г.Хораў.
т. 18, кн. 1, с. 338
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЬБА́САЎ Уладзімір Сяргеевіч (н. 12.11.1935, г. Зімаўнікі Растоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне электронікі. Канд. тэхн. н. (1973). Засл. вынаходнік Беларусі (1979). Акад. Міжнар. акадэміі інфарм. тэхналогій (1997). Чл. Нью-Йоркскай АН (1998). Скончыў Таганрогскі радыётэхн. ін-т (1958). У 1964—89 у Ін-це электронікі АН Беларусі. У 1989—92 нар. дэп. СССР, у 1922—99 у Выканаўчым сакратарыяце СНД. Навук. працы па электроніцы, інфарм. тэхналогіях, прававой базе навукі, ахове інтэлектуальнай уласнасці. Распрацаваў электронныя прылады для лятальных і касм. аб’ектаў, планарныя і гібрыдныя вакуумныя мікрасхемы для работы ў экстрэмальных умовах.
Тв.:
Новое законодательство в области промышленной собственности. М., 1991 (разам з Ю.А.Бяспалавым, В.І.Бліннікавым);
Время перемен, время надежд... М., 1999 (у сааўт.).
М.П.Савік.
т. 18, кн. 1, с. 342
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЬСКАЯ Рагнеда Іванаўна (н. 26.11.1928, г. Горкі Магілёўскай вобл.),
бел. хімік. Канд. хім. н. (1963). Дачка І.А.Кіслякова (гл. Дадатак). Скончыла БДУ (1952). У 1952—56 у Ін-це торфу, у 1959—87 у Ін-це фіз.-арган. хіміі АН Беларусі. Навук. працы па сінтэзе і даследаванні гетэрагенных каталітычных сістэм. Даследавала залежнасць уласцівасцей шматкампанентных каталітычных сістэм ад тыпу носьбіта, саставу і ўмоў сінтэзу ў рэакцыях дэгідратацыі і дэгідрыравання цыклічных спіртоў, ізамерызацыі цыкла гексанонаксіму ў капралактам. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
Тв.:
Оптимизация состава медно-магниевого катализатора и условий процесса дегидрирования циклогексанола (у сааўт.) // Весці АН БССР. Сер. хім. навук. 1977. № 1;
Физико-химические основы регулирования и оптимизации пористой структуры соосажденных многокомпонентных медных катализаторов (у сааўт.) // Научные основы приготовления катализаторов. Новосибирск, 1983.
т. 18, кн. 1, с. 350
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯПЕ́ШКА Барыс Міхайлавіч (н. 8.12.1955, г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл.),
бел. гісторык і філосаф. Канд. філас. (1996), д-р гіст. (2001) н., праф. (2003). Скончыў Гродзенскі ун-т (1978). З 1984 у Брэсцкім інж.-буд. ін-це. З 1985 у Брэсцкіх гаркоме і абкоме КПБ, у 1991—95 і з 2001 у Брэсцкім ун-це (з 2001 дэкан юрыд. ф-та), у 1995—2001 — у аблвыканкоме. Даследуе праблемы філасофіі і метадалогіі гісторыі, логіку.
Тв.:
Введение в методологию истории. Брест, 1997;
Философский портрет В.Соловьева. Брест, 1997;
Эвристическая роль аналогии в историческом познании. Брест, 1999;
Метод аналогии в историческом исследовании. Брест, 2000;
Homo historicus. Брест, 2001;
Логические основы правовой практики. Брест, 2003;
Введение в философию истории. Брест, 2003.
т. 18, кн. 1, с. 423
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗМЫСЛО́ВІЧ Іван Раманавіч (н. 15.5.1915, в. Восава Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне с.г. машынабудавання. Канд. тэхн. н. (1952), праф. (1982). Скончыў БПІ (1940). З 1950 у Ін-це механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі АН Беларусі (кіраўнік аддзела). У 1950—2001 у Бел. аграрным тэхн. ун-це (у 1956—78 заг. кафедры, адначасова ў 1966—76 прарэктар). Навук. працы па пытаннях распрацоўкі с.-г. тэхнікі для вырошчвання бульбы і гароднінных культур. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Тв.:
Машыны і прылады для механізацыі вырошчвання бульбы і гароднінных культур. Мн., 1958 (разам з М.А.Аляксейчыкам);
Машины для внесения минеральных удобрений. Мн., 1981 (у сааўт.);
Практикум по сельскохозяйственным машинам. Мн., 1997 (у сааўт.).
Л.В.Бароўка.
т. 18, кн. 1, с. 442
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНІ́ЦЫН Мікалай Васілевіч (н. 18.8.1935, в. Туркава Яраслаўскай вобл., Расія),
расійскі і бел. вучоны ў галіне лугаводства. Д-р с.-г. н. (1984), праф. (1987). Засл. дз. нав. Расіі (1995). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1959). З 1966 у Бел. НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (у 1971—88 заг. аддзела). З 1990 у Смаленскім с.-г. ін-це (у 1990—2000 рэктар). Навук. працы па праблемах лугавой кормавытворчасці. Распрацаваў комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнні лугоў на поймавых землях, прапанаваў спосабы фарміравання сеяных супольнасцей доўгагадовых сенажацей і выпасаў з высокай прадукцыйнасцю.
Тв.:
Пойменные луга и их улучшение. Мн., 1972;
Продуктивность пойменных лугов. Мн., 1987 (у сааўт.);
Луговое кормопроизводство в Нечерноземной зоне. Смоленск, 2003 (у сааўт.).
В.М.Кандрацьеў.
т. 18, кн. 1, с. 457
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)