СІНІ́ЦЫН Мікалай Васілевіч (н. 18.8.1935, в. Туркава Яраслаўскай вобл., Расія),
расійскі і бел. вучоны ў галіне лугаводства. Д-р с.-г. н. (1984), праф. (1987). Засл. дз. нав. Расіі (1995). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1959). З 1966 у Бел. НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (у 1971—88 заг. аддзела). З 1990 у Смаленскім с.-г. ін-це (у 1990—2000 рэктар). Навук. працы па праблемах лугавой кормавытворчасці. Распрацаваў комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнні лугоў на поймавых землях, прапанаваў спосабы фарміравання сеяных супольнасцей доўгагадовых сенажацей і выпасаў з высокай прадукцыйнасцю.
Тв.:
Пойменные луга и их улучшение. Мн., 1972;
Продуктивность пойменных лугов. Мн., 1987 (у сааўт.);
Луговое кормопроизводство в Нечерноземной зоне. Смоленск, 2003 (у сааўт.).
В.М.Кандрацьеў.
т. 18, кн. 1, с. 457
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)